Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Ліп 2017
Беларус Генадзь Караткевіч чацвёрты раз выйграў спаборніцтвы па праграмаванні "Яндэкс"
Заяўкі на ўдзел у чэмпіянаце падалі больш як 4,8 тыс. чалавек з некалькіх дзясяткаў краін, у фінал змаглі прабіцца толькі 25 праграмістаў. У заключным раўндзе спаборніцтва яны павінны былі за 2,5 гадзіны знайсці рашэнні шасці задач...
19 Ліп 2017
Нарвежскае кіно пакажуць у гістарычным цэнтры Мінска 21-22 ліпеня
"Open Air Cinema" - штотыднёвы праект, які стартаваў 14 ліпеня. Вечарамі мінчан і гасцей запрашаюць у Верхні горад на бясплатныя кінасеансы, на якіх будуць дэманстравацца фільмы розных жанраў. Арганізавана 220 пасадачных месц, працуе кінабар і кафэ...
18 Ліп 2017
Беларус Станіслаў Бажкоў выйграў горны этап і ўзначаліў агульны залік велагонкі ў Кітаі
Дыстанцыю працягласцю 133 км беларус пераадолеў за 3 гадз. 5 мін. 42 сек. Яму ўдаўся фінішны рывок. Другое месца заняў Джонатан Мансалвэ з Венесуэлы, італьянец Давід Мучэлі замкнуў тройку прызёраў. У горным заліку Tour of Qinghai Lake лідзіруе яшчэ адзін беларус Ілья Кашавой, які выступае за італьянскую каманду Wilier Triestina-Selle Italia...
18 Ліп 2017
Беларускі занялі трэцяе месца на ЧЕ па сучасным пяцібор'і ў Мінску
У першы дзень кантынентальнага форуму прайшлі эстафеты ў жанчын. Пасля трох відаў праграмы (плаванне, фехтаванне і верхавая язда) беларускі набралі 806 ачкоў, уступаючы лідарам з Расіі Алісе Фахрутдзінавай і Ганне Бурак 23 ачкі. Беларускам давялося вытрымаць жорсткую канкурэнцыю з боку саперніц з Венгрыі...
18 Ліп 2017
Творы 40 аўтараў прэтэндуюць на ўзнагароды Нацыянальнай літаратурнай прэміі
"Заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Нацыянальная літаратурная прэмія" падалі чатыры дзясяткі аўтараў, творы якіх убачылі свет у 2016 годзе. Палітра шырокая: ад раманаў да першых кніжак у намінацыі "Дэбют", ад пранікнёных паэтычных зборнікаў да мілых дзіцячых твораў"...
18 Ліп 2017
Беларускія і кітайскія спецназаўцы адпрацавалі прыёмы барацьбы з тэрарыстамі
Паводле легенды тактычных заняткаў, група тэрарыстаў з 15 чалавек захапіла населены пункт Светлая Рошча. Баевікі напалі на аддзяленне міліцыі і адміністрацыю, захапілі заложнікаў. Па камандзе кіраўніка тры пошукавыя групы зводных падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння пачалі пошук незаконнага ўзброенага фарміравання...
18 Ліп 2017
Гран-пры конкурсу "Віцебск-2017" не прысуджалася, першая прэмія ва ўкраінца
Улад Сытнік стаў лаўрэатам першай прэміі, разам з дыпломам і спецыяльнай узнагародай "Ліра" ён атрымаў $15 тыс. Беларусу Ягору Шаранкову, які набраў аднолькавую з украінцам колькасць балаў, прысуджана другая прэмія (і $10 тыс.). Ён жа і расіянка Лілія Вельтман, якая трымалася ў чацвёрцы фаварытаў конкурсу, узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі...
17 Ліп 2017
МАЗы фінішавалі ў першай дзясятцы на чарговым этапе "Шаўковага шляху"
Лепшы сярод беларусаў вынік паказаў Сяргей Вязовіч, які прыехаў шостым. На спецучастку ён правёў 4 гадзіны 38 хвілін, прайграўшы пераможцу заезду Айрату Мардзееву з каманды "КАМАЗ-майстар" 18 хвілін. У турнірнай табліцы беларускі экіпаж займае сёмае месца і ўступае лідару гонкі расіяніну Дзмітрыю Сотнікаву 5 гадзін 10 хвілін...
17 Ліп 2017
Саламяныя павукі-абярэгі сталі сувенірным брэндам Быхава
У Быхаўскім раёне сабрана самая вялікая калекцыя павукоў-абярэгаў (больш за сто), і яна пастаянна папаўняецца. Мясцовыя майстры асвоілі тэхніку пляцення некалькіх разнавіднасцей "лаўцоў сноў" (пірамідальных, ромбападобных, тэматычных - прысвечаных розным святам) і некалькіх памераў. Самае галоўнае ў павуку - гэта аснова і маленькія павучкі, якія могуць рухацца...
17 Ліп 2017
Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС пройдзе ў Мінску 22 ліпеня
Парад стартуе ў 11.00 ад будынка Белдзяржцырка і пройдзе да плошчы Перамогі. У ім таксама прыме ўдзел узвод ганаровай варты Універсітэта грамадзянскай абароны, духавыя аркестры, ветэраны службы і юныя ратавальнікі. Таксама адбудуцца ўрачыстасці ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага. Тут ратавальнікі правядуць маштабныя конкурсы і паказ тэхнікі...
17 Ліп 2017
Археолагі знайшлі пацвярджэнне, што бітва пры Пясчанцы ў 984 годзе адбылася пад Слаўгарадам
У адным з курганных могільнікаў была знойдзена гарнітура княжацкага дружынніка (накладкі, спражка, абойміцы), а таксама сярэбраны дырхем з арабскай вяззю. Усе гэтыя рэчы, як і знойдзены ў гэтым жа насыпе керамічны комплекс, адносяцца да канца Х стагоддзя. Больш таго, дружыннік быў пахаваны згодна з язычніцкім абрадам крэмацыі...
17 Ліп 2017
Прах княгіні Магдалены Радзівіл перададзены мінскаму Чырвонаму касцёлу
Прах княгіні са Швейцарыі даставіў Аляксандр Сапега - намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі. Ён быў перададзены ў час VII З'езда беларусаў свету, які прайшоў у Мінску. Аб намеры сваякоў перапахаваць Магдалену Радзівіл у Мінску ў 2016 годзе заявіў князь Мацей Радзівіл. Такое рашэнне было прынята праўнукамі княгіні...
17 Ліп 2017
Бягуха Аліна Талай заняла трэцяе месца на міжнародным турніры ў Італіі
Лідар беларускай зборнай у спрынтарскіх дысцыплінах стала бронзавым прызёрам, паказаўшы час 13,02 сек. Апярэдзілі беларуску прадстаўніцы ЗША Куін Харысан (12,84 сек) і Доўн Харпер-Нельсан (12,86 сек). Заакіянскія бягухі размянялі бар'ер 13 сек, прадаўжаючы падрыхтоўку да чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў Лондане з 4 па 13 жніўня...
17 Ліп 2017
Беларус і ўкраінец набралі аднолькавую колькасць балаў у конкурсе "Віцебск-2017"
Пасля першага дня фіналу беларуса ад украінца аддзяляў усяго адзін бал. Акрамя таго, у чацвёрцы лідараў былі выканаўцы з Расіі Лілія Вельтман і з Сербіі Невена Божавіч. Але пасля другога выступлення, у якім канкурсантам трэба было выканаць сусветны хіт, журы было менш прыхільнае да дзяўчат...
16 Ліп 2017
Вакалістка Мікіціч з Беларусі стала ўладальніцай Гран-пры конкурсу "Крылы талентаў" у Італіі
Юная выканаўца лічыць удзел у конкурсе ў Італіі цудоўнай магчымасцю паказаць свае вакальныя даныя за межамі роднай краіны. Яе выкананне песні I will always love you з рэпертуару Уітні Х'юстан міжнароднае журы ацаніла вельмі высока, прысудзіўшы галоўную ўзнагароду творчага спаборніцтва...
14 Ліп 2017
Візавы цэнтр Іспаніі адкрыўся ў Мінску
"Мы чакаем і актывізацыю эканамічных узаемаадносін, гуманітарнага абмену, турызму. Зроблены значны крок для развіцця адносін паміж краінамі", - адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Павел Латушка на цырымоніі адкрыцця...
14 Ліп 2017
Кітай дапаможа пабудаваць нацыянальны футбольны стадыён і басейн у Мінску
"Мы дамовіліся з кітайскімі партнёрамі, што ў бліжэйшы час нам будзе аказана тэхніка-эканамічная дапамога па будаўніцтве вялікага нацыянальнага футбольнага стадыёна па міжнародных стандартах. Сёння мы падпісалі пагадненне шляхам абмену пісьмамі аб пачатку фінансавага абгрунтавання гэтых праектаў"...
14 Ліп 2017
Аўтагоншчык "МАЗ-СПОРТаўта" Аляксей Вішнеўскі стаў сёмым на шостым этапе "Шаўковага шляху"
Шосты спецучастак даўжынёй 388 км уключаў у сябе ў асноўным гравійныя і камяністыя адрэзкі. Сярод беларусаў лепшы рэзультат паказаў 25-гадовы Аляксей Вішнеўскі, вядомы не толькі як мазаўскі гоншчык, але і як трохразовы чэмпіён Беларусі па дрыфтынгу. Ён праехаў спецучастак сёмым за 3 гадзіны 50 хвілін...
13 Ліп 2017
Беларус у паўфінале конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017" выступіць 14-м
Беларус Ягор Шаранкоў выступіць пад 14-м нумарам. Хлопец зрабіў стаўку на песню "Чырвоная ружа" Уладзіміра Мулявіна. Вопыт конкурсных выступленняў у Ягора вялікі. Два гады таму ён заняў першае месца на Х музычным форуме "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" ў Растове-на-Доне - і гэта далёка не адзінае дасягненне ў яго творчай скарбонцы...
13 Ліп 2017
Імя Гвердцытэлі з'явілася на Плошчы зорак "Славянскага базару"
Пліта новага лаўрэата спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" была адкрыта адразу пасля ўрачыстага падняцця сцяга фестывалю. У гэтым годзе "зорную" прапіску атрымала народная артыстка Грузіі і Расіі, сапраўдны сімвал дружбы народаў у мастацтве - Тамара Гвердцытэлі...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі