Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Сак 2017

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ўдзельнічае ў фестывалі ў Сербіі

10 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Заслужаны калектыў Беларусі "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі" 9-13 сакавіка ўдзельнічае ў XVI Міжнародным тэатральным фестывалі "Славія-2017" у Бялградзе (Сербія). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Сербіі.

Жыхары і госці Белграда змогуць убачыць у выкананні беларускіх артыстаў спектакль паводле п'есы Аўгуста Стрындберга "Пелікан" (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў). Сёння ў Бялградзе адбылася прэзентацыя беларускага тэатра і падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з бялградскім тэатрам "Славія". У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі парламента Сербіі, пасольства Беларусі ў Сербіі, тэатральнай грамадскасці, дзеячы культуры і мастацтваў сербскай сталіцы, СМІ.

Нацыянальнай бібліятэцы Сербіі перададзены ў дар зборнік п'ес беларускіх аўтараў - пераможцаў конкурсу "Францыск Скарына і сучаснасць", арганізатарамі якога выступілі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі