Музеі нацыянальнай гісторыі, культуры і мастацтва | Belarus.by
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Музеі Беларусі | Музеі нацыянальнай гісторыі, культуры і мастацтва

Музеі нацыянальнай гісторыі, культуры і мастацтва

Ноч музеяў у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі
Ноч музеяў у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі

Сярод музеяў і этнаграфічных комплексаў, прысвечаных гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, самыя буйныя і багатыя калекцыі прадстаўляюць:

Знатакі мастацтва – жывапісу, скульптуры, музыкі, тэатра і кіно – змогуць азнаёміцца з творамі таленавітых беларускіх майстроў розных эпох у тэматычных музеях, дзе сабраны рэдкія экспанаты. Сярод такіх скарбніц:

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Музей сучаснага выяўленчага мастацтваАдзін з самых маладых музеяў краіны дэманструе панараму вядучых напрамкаў у сучасным беларускім мастацтве. Тут знаходзіцца 6 калекцый і каля 4 500 экзэмпляраў аўтарства выдатных майстроў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, плаката. У збор увайшлі работы такіх знакамітых мастакоў як Леанід Шчамялёў, Аляксандр Кішчанка, Гаўрыла Вашчанка, Анатоль Кузняцоў, Уладзімір Тоўсцік, Уладзімір Кожух, Уладзімір Зінкевіч, Анатоль Бараноўскі, Мікалай Ісаёнак... Музей таксама з'яўляецца пляцоўкай для культурных праектаў: тут праходзяць канферэнцыі, пленэры, лекцыі, выставы і майстар-класы, дэманструюцца работы мастакоў розных краін свету.

Дзе: Мінск, пр. Незалежнасці, 47
Час работы: 11.00-19.00, серада – 13.00-21.00, выхадныя – нядзеля і панядзелак

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі БеларусьМузей прапануе азнаёміцца з гісторыяй музыкі і тэатра Беларусі. Калекцыя аб'ядноўвае звыш 25 000 экспанатаў: старадаўнія музычныя інструменты, нотныя рукапісы, асабістыя дакументы вядомых артыстаў, канцэртныя праграмы, рэдкія гука- і відэазапісы, рэжысёрскія распрацоўкі спектакляў, эскізы дэкарацый і касцюмаў. Наведвальнікі даведаюцца аб важных падзеях тэатральнага жыцця ХХ стагоддзя, спектаклях таго часу, азнаёмяцца з творчасцю выдатных майстроў беларускай сцэны, сярод якіх Стэфанія Станюта, Ларыса Александроўская акцёры тэатра і кіно Мікалай Яроменка і яго сын Мікалай Яроменка-малодшы, кампазітар Яўген Глебаў...
 
Дзе: Мінск, Музычны завулак, 5
Час работы: 10.00-17.30, без выхадных

Музей гісторыі беларускага кіно

Музей старажытнабеларускай культуры НАН БеларусіМузей, размешчаны ў будынку першай палавіны ХХ стагоддзя, быў заснаваны ў 1966 годзе пры кінастудыі "Беларусьфільм", і сёння гэта найбуйнейшы збор класікі нацыянальнага кінематографа, гістарычная хроніка развіцця мастацтва ў Беларусі. У час экскурсіі па музеі госці азнаёмяцца з залатым фондам беларускага кіно - лепшымі карцінамі айчынных рэжысёраў, якія прынеслі стваральнікам славу і любоў гледачоў. Асаблівасць музея - спалучэнне прадметнай і экраннай экспазіцыі: відэаархівы налічваюць больш як 2 000 карцін. Наведвальнікі могуць паглядзець фільмы з рэтра-праграмы і музейнага фонду ў кіназале на першым паверсе.

Дзе: Мінск, вул. Свярдлова, 4
Час работы: 10.00-19.00, выхадны – панядзелак

Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігііМузей, які адкрыўся ў 1977 годзе – у гонар 50-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук, захоўвае артэфакты, сабраныя ў час этнаграфічных экспедыцый па Беларусі. На аснове даследавання гэтых рарытэтаў створаны папулярныя энцыклапедычныя выданні: "Беларуская энцыклапедыя", "Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі", "Гісторыя беларускага мастацтва". Наведвальнікі могуць убачыць каля 30 000 помнікаў, якія складаюць 14 калекцый, у тым ліку прывезеныя з месц, што пацярпелі пасля Чарнобыльскай аварыі. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць рунічныя тэксты скандынаўскага паходжання, найбуйнейшая ў краіне калекцыя беларускага касцюма, а таксама другая па велічыні калекцыя іканапісу Беларусі.

Дзе: Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2
Час работы: 09.00-17.30, выхадныя – субота, нядзеля

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігііУ цэнтры самага мультынацыянальнага горада Беларусі – Гродна – знаходзіцца адзіны ў краіне музей гісторыі рэлігіі, прысвечаны развіццю і распаўсюджванню на яе тэрыторыі архаічных вераванняў, хрысціянскіх канфесій, ісламу, іўдаізму. У калекцыі - звыш 68 000 экспанатаў, сярод якіх і рарытэтныя артэфакты: змеевікі XIII-XVIII стагоддзяў, літургічная кніга "Рымскі Імшал" 1586 года, надрукаваныя ў Вільні "Евангелле" і "Літургічная кніга для манашак" XVII стагоддзя. Асаблівую ўвагу прыцягваюць археалагічныя помнікі, творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: старадрукаваныя выданні, гравюры, музычныя інструменты, драўляныя скульптуры святых, абразы.

Дзе: Гродна, вул. Замкавая, 16
Час работы: 10.00-18.00, выхадны – панядзелак

Музей архітэктурных мініяцюр "Краіна міні"

Музей архітэктурных мініяцюр "Краіна міні"Адзіны ў Беларусі музей архітэктурных мініяцюр "Краіна міні" – унікальная культурная прастора, дзе можна ўбачыць самыя значныя славутасці краіны ў адным месцы. Сёння яго экспазіцыя ўключае 18 інтэрактыўных макетаў і, згодна з ідэяй праекта, будзе пастаянна пашырацца. Сярод іх такія "жамчужыны" архітэктуры Беларусі, як Нясвіжскі палац-ансамбль Радзівілаў, Свята-Успенскі манастыр у Жыровічах, палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі, Брэсцкая крэпасць... Акрамя асноўнай галерэі ў "Краіне міні" ёсць аўтэнтычная фотазона "Вясковы беларускі дом", сувенірная крама і зона адпачынку, а таксама канферэнц-зала і дзіцячая творчая студыя, дзе праводзяцца займальныя майстар-класы, лекцыі і семінары.

Дзе: Мінск, праспект Незалежнасці, 25 (Палац культуры прафсаюзаў)
Час работы: 11.00-20.00, штодзень

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс