Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Поиск отеля

| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Полацк

Полацк

Аднаму з найстарэйшых гарадоў краіны Полацку спаўняецца 1147 гадоў
Аднаму з найстарэйшых гарадоў краіны Полацку спаўняецца 1147 гадоў

Унікальная гісторыя старажытнага Полацка – ад моцнага Полацкага княства да ўварвання войскаў Івана Грознага

Гісторыя Полацка

Першыя згадванні пра Полацк у «Аповесці мінулых гадоў» датуюцца 862 годам. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім Усходнеславянскім рэгіёне, што робіць яго прывабным для турыстаў.

Горад размешчаны прыкладна за 250 км на поўнач ад Мінска ў Віцебскай вобласці Беларусі.

За сваю гісторыю горад перажыў уварванні вікінгаў, паспяхова змагаўся супраць крыжаносцаў, не раз быў акупіраваны войскамі розных заваёўнікаў.

Полацк стаў адным з цэнтраў хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях. Тут нарадзілася асветніца Ефрасіння Полацкая – першая жанчына Беларусі, прылічаная да ліку святых.

У X–XIII стагоддзях Полацк быў цэнтрам Полацкага княства.

У 1307 годзе горад увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага.

Тут нарадзіўся беларускі першадрукар і асветнік Францыск Скарына.

У 1498 годзе Полацк атрымаў права на самакіраванне – Магдэбургскае права.

У 1563 годзе горад быў заваяваны войскамі Івана Грознага.

У 1579 годзе Полацк вернуты ў склад Вялікага княства Літоўскага.

У 1812 годзе каля Полацка адбыліся буйныя бітвы напалеонаўскіх войскаў з рускімі войскамі.

У пачатку XX стагоддзя Полацк быў квітнеючым  горадам.

16 ліпеня 1941 года акупіраваны нямецкімі войскамі, 4 ліпеня 1944 года вызвалены Чырвонай Арміяй.

Полацк сёння

Полацк – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Ён размешчаны ў маляўнічай мясціне, дзе рака Палата ўпадае ў Заходнюю Дзвіну.

Над горадам узвышаецца Сафійскі сабор, пабудаваны ў перыяд 1044–1066 гг. Яго ўзвядзенне падкрэслівала сілу і незалежнасць Полацкага княства. Такія храмы былі толькі ў Кіеве і Ноўгарадзе – цэнтрах мацнейшых рускіх княстваў. Сабор некалькі разоў перабудоўваўся пасля разбурэнняў. Ад першапачатковай пабудовы захаваліся 3 апсіды на ўсходняй сцяне і фрагменты стаўпоў у падвальнай частцы.

У Полацку мноства гістарычных будынкаў і помнікаў, у т.л.:

  • Барысаў камень (XII ст.)
  • Чырвоны мост цераз раку Палата – помнік мужнасці рускіх войскаў у час вайны 1812 г.
  • Музей беларускага кнігадрукавання
  • Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр (XII – XX стст.)
  • Помнік 23 воінам-гвардзейцам – у памяць аб загінуўшых у 1944 годзе абаронцах горада

Дзякуючы багатай гісторыка-культурнай спадчыне, свайму насычанаму культурнаму жыццю Полацк быў першым беларускім горадам, які ўдастоены звання культурнай сталіцы Беларусі. Такое ганаровае званне Полацк атрымаў у 2010 годзе.

Як дабрацца да Полацка і дзе спыніцца

Да Полацка найбольш зручна дабрацца на поездзе з Віцебска – паездка займае дзве гадзіны.

З Мінска лепш дабірацца на аўтамабілі – паездка на поездзе зойме да васьмі гадзін.

У Полацку адна гасцініца – «Дзвіна». Аднак можна спыніцца ў суседнім горадзе  Наваполацку або ў Віцебску, дзе шмат гасцініц і адкуль лёгка дабрацца да Полацка.

Выдатныя мясціны паблізу Полацка

Калі вы маеце час, наведайце таксама:

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: