Паўночная вайна ў гісторыі Беларусі | Belarus.by
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Ваенна-гістарычны турызм | Паўночная вайна

Паўночная вайна ў гісторыі Беларусі

Мемарыяльны комплекс у вёсцы Лясная
Мемарыяльны комплекс у вёсцы Лясная

У пачатку XVIII стагоддзя беларуская зямля была арэнай падзей адной з самых вядомых еўрапейскіх войнаў за панаванне на Балтыйскім моры, якая доўжылася 21 год.

На тэрыторыі Беларусі адбыліся дзве знакавыя бітвы Паўночнай вайны.

Каля вёскі Галоўчын (цяпер Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) у ліпені 1708 года шведскі кароль Карл XII атрымаў сваю апошнюю вялікую перамогу на полі бітвы.

Бітва пры Лясной, карціна П.Д. Мартэна-малодшагаПраз некалькі месяцаў – 28 верасня (9 кастрычніка) – каля вёскі Лясная (сёння Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) рускія войскі на чале з Пятром I разграмілі шматтысячны корпус генерала Левенгаўпта. Пасля гэтага кровапралітнага паражэння Карл XII адмовіўся ад паходу на Маскву і прыняў рашэнне рухацца ўглыб Украіны.

У пачатку ХХ стагоддзя да 200-годдзя бітвы пры Лясной, якую Пётр I назваў "маці Палтаўскай перамогі", на гістарычным месцы быў заснаваны мемарыяльны комплекс, які існуе да нашых дзён. 

Капліца святых Пятра і ПаўлаУ яго цэнтры – капліца святых Пятра і Паўла ў псеўдарускім стылі, пабудаваная ў 1908-1912 гадах па праекце архітэктара Аляксандра Гагена. Шмат'ярусны мураваны будынак увянчаны высокім шатром з купалам, а яго галоўны фасад упрыгожвае мазаіка Багародзіцы з дзіцем.

Перамогу рускіх войскаў сімвалізуе і манумент у выглядзе арла, які ўзвышаецца над шведскім сцягам, работы вядомага скульптара Арцемія Обера. На месцы брацкай магілы ўстаноўлены памятны абеліск

Богаслужэнні ў капліцы святых Пятра і ПаўлаСёння побач з мемарыялам дзейнічае музей бітвы пры Лясной, дзе прадстаўлены зброя, манеты, сцягі, фотакопіі дакументаў і міні-панарама бітвы. У гонар 300-годдзя бітвы быў закладзены памятны Сад міру і згоды.

У гадавіны знакамітай бітвы ў вёсцы Лясная праходзяць культурна-гістарычныя тэатралізаваныя акцыі.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску