Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Гід па Беларусі

Гід па Беларусі: ідэі для вашых падарожжаў!

Што паглядзець у Мінску: топ выдатных мясцін сталіцы

Што паглядзець у Мінску: топ выдатных мясцін сталіцы

Гід па Мінску дапаможа спланаваць ваша падарожжа ў галоўны горад Беларусі, адзначыць на карце must see мясціны, расстаўляючы сэнсавыя акцэнты на свой густ. У падборцы – архітэктурныя, культурныя, рэлігійныя і спартыўныя славутасці сталіцы.

АРХІТЭКТУРА

Праспект Незалежнасці

Галоўная артэрыя горада – 15-кіламетровы праспект Незалежнасці – унікальна цэласна захаваным ансамблем пасляваеннай архітэктуры (стыль "сталінскі ампір"), дзякуючы чаму прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Магістраль пралягае праз абавязковыя да прагляду плошчы: Незалежнасці (7 гектараў "архітэктурных уражанняў", спраектаваных знакамітым Іосіфам Лангбардам), Кастрычніцкую з яе "нулявым кіламетрам", Перамогі – авальную плошчу з амаль 40-метровым абеліскам, абрамленую надпісам "Подзвіг народа – бессмяротны", і Якуба Коласа з помнікам народнаму песняру.

Вароты Мінска

Вароты Мінска – першае, што сустракаюць тыя, хто прыбывае ў горад на чыгуначным транспарце. Брэнд, візітка, месца сустрэчы і пункт адліку – месца, дзе размешчаны гэтыя дзве вежы, можна назваць маленькай "кульмінацыяй" горада, бо менавіта тут сталічнае жыццё не засынае ні на хвіліну.

Верхні горад

Гістарычны цэнтр Мінска, "канцэнтрат" выдатных мясцін – Верхні горад – ідэальнае месца для прагулак, эстэтычнай асалоды і гастранамічнага задавальнення. Пасля экскурсіі па вулачках старога Мінска (тут размешчаны гарадская ратуша, будынкі былых гасцінага двара, базыльянскага манастыра, езуіцкага калегіума, "Дом масонаў", Архікафедральны сабор Панны Марыі, гасцініца "Еўропа" і сядзібны дом Ваньковічаў) можна спусціцца да набярэжнай Свіслачы і зазірнуць на сталічны "брадвей" – вуліцу Зыбіцкую.

Траецкае прадмесце

Яркія фасады дамоў з чарапічнымі дахамі і мансардамі, утульныя дворыкі, лабірынты брукаваных вуліц – Траецкае прадмесце смела можна назваць сталічным кутком утульнасці і цяпла. Непадалёку размешчана яшчэ адна мінская славутасць – Востраў слёз.

КУЛЬТУРНАЕ ЖЫЦЦЁ

Вялікі тэатр оперы і балета

Знакаміты Вялікі, які адлічыў 85 гадоў з дня свайго заснавання, радуе гледачоў як бессмяротнай класікай, так і сучасным поглядам на оперныя і балетныя пастаноўкі. Акрамя таго, штогод тэатр праводзіць Дзень адкрытых дзвярэй, у час якога ўсе жадаючыя могуць "паласавацца" тайнамі тэатральнай кухні, паспрабаваць сябе ў якасці артыста і нават пабываць на выступленні на даху.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Адзін з 50 самых незвычайных будынкаў свету па версіі сайта Village of Joy, адзначаны таксама ў рэйтынгу фантастычных архітэктурных работ амерыканскага выдання Flavorwire і кнізе "100 самых дзіўных дасягненняў сучаснай архітэктуры" – беларускі "алмаз" ведаў. Будынак бібліятэкі налічвае 23 паверхі і аглядную пляцоўку на вышыні 73 метры, збор літаратуры – 9 млн экзэмпляраў, а вялікі святлодыёдны экран, у які ператвараецца бібліятэка ў вячэрні час – больш за 4500 лямпачак.

Нацыянальны мастацкі музей

Нацыянальны мастацкі музей – гэта больш, чым проста выставачныя залы з арыгінальнымі работамі вядомых мастакоў. Супрацоўнікі музея актыўна выводзяць гасцей з прывычнай "карціннай плоскасці", дабаўляючы адметнасць арт-прасторы інтэрактыўнымі выставамі, адукацыйнымі праграмамі, майстар-класамі, перформансамі і канцэртамі. Два разы на год музей адкрывае дзверы пасля заходу сонца – на "Ноч музеяў" і "Вераснёвую ноч".

Музей Вялікай Айчыннай вайны

Самы наведваемы музей Беларусіпершы ў свеце, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне – расказвае аб гісторыі, якую нельга забыць, на сучаснай мове тэхналогій. У экспазіцыях выкарыстоўваюцца шаравыя экраны, галаграмы, 3D-інсталяцыі. Акрамя інтэрактыўных выставак, наведвальнікі могуць убачыць ваенна-гістарычныя рэканструкцыі, прысвечаныя знакавым падзеям Другой сусветнай.

Белдзяржфілармонія

Белдзяржфілармонія – месца, дзе пачалася творчая гісторыя легендарнага "песняра" Уладзіміра Мулявіна (менавіта тут узнік калектыў "Лявоны", пазней перайменаваны ў "Песняры"). Штогод на яе сцэне праходзяць сотні канцэртаў з удзелам лепшых музыкантаў Беларусі і свету. Акрамя таго, філармонія з'яўляецца асноўнай пляцоўкай знакамітага форуму сусветнага фармату – Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

Белдзяржцырк

Першы стацыянарны зімні цырк СССР быў адкрыты ў 1959 годзе ў Мінску. На сталічнай арэне не раз выступалі сусветна вядомыя артысты, а беларускія клоўны, гімнасты, акрабаты і дрэсіроўшчыкі заваявалі мноства ўзнагарод на міжнародных конкурсах і фестывалях. Сёння беларускі цырк лічыцца адной з лепшых пляцовак у Еўропе і свеце.

Кастрычніцкая вуліца

Індустрыяльную вуліцу ў цэнтры Мінска, што абнавілася пасля стрыт-арт фестывалю Vulica Brasil, які за некалькі гадоў ператварыў аднатонныя сцены заводаў у яркія муралы, сёння можна назваць цэнтрам прыцягнення для турыстаў і гараджан. Культурны хаб, арт-пляцоўкі, бары, кафэ, гасцініца і шматлікія фестывалі ў абрамленні арыгінальных работ вулічных мастакоў не пакінуць вас абыякавымі.

ГАРАДСКІЯ ЛАНДШАФТЫ

Парк Горкага

Убачыць сталіцу з вышыні птушынага палёту, пракаціўшыся на коле агляду, паглядзець на зоркі днём у планетарыі і знайсці гару снегу летам (ля пляцоўкі хакейнага клуба "Юнацтва-Мінск") можна ў парку імя Горкага. Калісьці ён называўся Губернатарскі сад – першы ва Усходняй Еўропе публічны парк, разбіты на беразе Свіслачы ў пачатку ХІХ стагоддзя.

Парк Чалюскінцаў

Парк, адкрыты ў 1932 годзе, размясціўся на месцы Камароўскага лесу, які да XVIII стагоддзя знаходзіўся ў валоданні Радзівілаў, а потым належаў роду Ваньковічаў. Назва ў месца з'явілася ў 1934 годзе – як даніна памяці ўдзельнікам экспедыцыі парахода "Чалюскін" па Паўночным марскім шляху з Мурманска ва Уладзівасток. У савецкія гады менавіта тут былі ўстаноўлены першыя ў БССР "амерыканскія горкі".

Цэнтральны батанічны сад

Побач з паркам Чалюскінцаў знаходзіцца адзін з буйнейшых у Еўропе батанічных садоў плошчай 153 гектары з больш як дзесяцітысячнай калекцыяй флоры. Тут можна наведаць музей жывых раслін пад адкрытым небам, трапіць у свет тропікаў нават у халодную пару года, атрымаць асалоду ад эстэтыкі экзатычных раслін, прагуляцца ля жывапіснага возера, у якім плаваюць лебедзі, і арганізаваць арыгінальную фотасесію.

Лошыцкі парк

Старадаўняя сядзіба-музей, руіны капліцы, амфітэатр,плошча гадзіннікаў, маляўнічыя алеі, на адной з якіх размешчаны "заручальны дуб", які здзяйсняе жаданні, фруктовыя сады, дзе калісьці раслі непрывычныя для беларускага клімату маньчжурскія абрыкосы – тайны Лошыцкага парку можна даследаваць не адзін дзень.

Парк Перамогі

Рэкрэацыйная зона ля Камсамольскага возера – любімае месца мінчан і турыстаў. Галоўная кропка прыцягнення ў парку – таямнічы Востраў птушак, дзе жыве мноства відаў птушак. Акрамя таго, у парку Перамогі ёсць усё для актыўнага адпачынку: веладарожкі, варкаўт-пляцоўкі, пракат спартыўнага інвентару (у тым ліку лодак і катамаранаў), добраўпарадкаваны пляж.

Вадасховішча Дразды

Вадасховішча Дразды – ідэальнае месца для пікніка, пляжнай вечарынкі, прагулак і фотапалявання.

РЭЛІГІЯ

Храмы Мінска

Беларусь – шматканфесійная краіна, таму ў сталічным Мінску вы ўбачыце храмы розных рэлігій і веравызнанняў: праваслаўныя, каталіцкія, а таксама пратэстанцкія, іўдзейскія, мусульманскі... Сярод самых вядомых – як старадаўніх, так і новых:

  • галоўны праваслаўны храм Мінска – Свята-Духаў кафедральны сабор у Верхнім горадзе;
  • старэйшы дзеючы сабор горада – святых апосталаў Пятра і Паўла – у Ракаўскім прадмесці;
  • Храм-помнік у гонар Усіх Святых, нядаўна асвячоны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам;
  • галоўны каталіцкі храм Мінска – Архікафедральны сабор Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (некалі – царква пры езуіцкім манастыры);
  • Чырвоны касцёл, пабудаваны дваранінам Эдвардам Вайніловічам у памяць аб загінулых дзецях – сыне Сымоне і дачцэ Алене;
  • Саборная мячэць – буйнейшы ў краіне мусульманскі храм, у адкрыцці якога прымаў удзел прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган;
  • Сінагога Мінскай іўдзейскай абшчыны.

СПОРТ

Мінск не раз станавіўся арэнай буйнейшых міжнародных спаборніцтваў і прадаўжае замацоўваць статус аднаго з самых спартыўных гарадоў свету. Легендарны стадыён "Дынама" некалі быў полем футбольнага турніру летняй Алімпіяды-80, "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна" – пляцоўкамі чэмпіянату свету па хакеі–2014. А ў 2019 годзе вядучыя спарткомплексы сталіцы прымуць яшчэ адну грандыёзную па маштабах падзею – II Еўрапейскія гульні.

ШОПІНГ

Шопінг у сталіцы можа быць розным: ад "піянераў" сталічнага гандлю – універмагаў ГУМа і ЦУМа, любімага мінчанамі рынку "Камароўка" (раней на гэтым месцы знаходзілася аднайменная вёсачка, якая належала да 1812 года багацейшаму роду Радзівілаў) да сучасных шопінг-молаў, у якіх размешчаны модныя брэндавыя магазіны, фуд-корты, кінатэатры, лядовыя каткі і забаўляльныя цэнтры.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: