У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Вялікаму тэатру Беларусі – 85 гадоў!

Вялікаму тэатру Беларусі – 85 гадоў!

Вялікаму тэатру Беларусі – 85 гадоў!
24 Май 2018

Галоўная сцэна краіны – Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь – святкуе 85-годдзе! Тэатр, гісторыя якога пачалася ў 20-я гады ХХ стагоддзя, сёння з’яўляецца адным з буйнейшых у Еўропе і свеце. І, зразумела, вылучаецца ён не толькі хараством і маштабнасцю будынка, высокатэхналагічным аснашчэннем, але, перш за ўсё, майстэрствам артыстаў: праслаўлены калектыў мінскага Вялікага многія гады карыстаецца поспехам у беларускай і замежнай публікі.

Тэатр актыўна прымае віншаванні ад сваіх шматлікіх паклоннікаў. Пажаданні гучных прэм’ер і цікавых спектакляў перадаў Вялікаму і Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.

У адказ на віншаванні гледачоў Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі падрыхтаваў падарунак, што стала добрай традыцыяй з 2015 года: святочны канцэрт і Дзень адкрытых дзвярэй для ўсіх аматараў мастацтва. Убачыць жыццё тэатра знутры, зазірнуць за кулісы і пранікнуцца таемствам стварэння шэдэўраў мастацтва змог кожны жадаючы 25 мая. А вечар юбілейнага дня ўпрыгожыла опера, з якой пачалася гісторыя Вялікага ў 1933 годзе, – "Кармэн". У галоўнай ролі праз 85 гадоў – французская спявачка Аліма Мамдзі.

Напярэдадні сустрэчы з тэатральнымі творцамі 24 мая ў тэатры адбыўся святочны гала-канцэрт, дзе на адной сцэне выступілі прымы Вялікага, а таксама запрошаныя зоркі оперы і балета – Уладзімір Галузін, Ніна Ананіяшвілі, Ілзэ і Андрыс Ліепа, Тэймураз Гугушвілі і многія іншыя.

Дзень нараджэння Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі – у спецыяльным рэпартажы!

Вялікаму тэатру Беларусі – 85 гадоў!
Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і міністр культуры Юрый Бондар
Вялікаму тэатру Беларусі – 85 гадоў!
Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў
Станіслаў Трыфанаў
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная