Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Патрыярх Кірыл адслужыў чын Вялікага асвячэння Храма-помніка ў гонар Усіх Святых

Патрыярх Кірыл адслужыў чын Вялікага асвячэння Храма-помніка ў гонар Усіх Святых

Патрыярх Кірыл адслужыў чын Вялікага асвячэння Храма-помніка ў гонар Усіх Святых
14 Oct 2018

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл адслужыў 14 кастрычніка чын Вялікага асвячэння Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску і ўзначаліў Боскую літургію ў новаасвячоным храме. Свяцейшы Патрыярх узначаліў чын Вялікага асвячэння ў сумесным служэнні з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, архіпастырамі Беларускай праваслаўнай царквы, некаторымі членамі Сінода Рускай праваслаўнай царквы і настаяцелямі храмаў Мінска.

Патрыярх Кірыл адзначыў, што быў тут яшчэ ў час будаўніцтва храма і цяпер з асаблівым пачуццём пераступіў яго парог. "Тады было цяжка ўявіць тое хараство, якое сёння адкрываецца нашым вачам. Гэта дастойны мемарыяльны храм, прысвечаны ўсім святым і памяці загінулых абаронцаў нашай Айчыны, зямлі беларускай. Мы ведаем, якой суровай была вайна тут, якой мужнасці патрабавала супраціўленне мірных грамадзян нашэсцю іншапляменнікаў. Мы ведаем, якую вялікую ролю партызанская барацьба адыграла ў набліжэнні агульнай перамогі над страшным ворагам і як многа людзей загінула", – сказаў ён.

"Храм не павінен быць толькі мемарыяльным месцам, ён павінен быць месцам духоўнага жыцця хрысціянскай абшчыны мясцовага прыхода. Я хацеў бы выказаць удзячнасць Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за яго вялікую падтрымку ў будаўніцтве і добраўпрыгажэнні гэтага святога храма. Без гэтай падтрымкі яго нельга было б узвесці і зрабіць такім цудоўным, манументальным, што ўяўляе сабой сапраўдны помнік, прысвечаны героям, якія змагаліся за свабоду нашай Айчыны", – дадаў Патрыярх Кірыл. У памяць аб знаходжанні ў храме і служэнні Боскай Літургіі ён перадаў абраз Уладзімірскай Божай Маці.

Мітрапаліт Павел на памяць аб сумеснай малітве ўручыў патрыярху Кірылу Евангелле. "Вельмі важна, што мы разам з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі асвяцілі гэты храм. Вельмі знакава і знамянальна, што мы сабраліся ў гэты нядзельны дзень і молімся ўсім святым, каб яны паўсталі на нашу абарону, і вораг роду людскога не змог раздзяліць і загубіць нашы праваслаўныя народы", – падкрэсліў ён.

З моманту асвячэння Храм-помнік у гонар Усіх Святых стаў дзеючым. Цяпер кожны зможа памаліцца тут свайму нябеснаму заступніку і падзякаваць яму за яго заступніцтва.

Пасля завяршэння Боскай літургіі ў гонар асвячэння храма госці мерапрыемства змаглі адпачыць на яго тэрыторыі.

У 2015 годзе ўпершыню ў Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства "Малітва за Беларусь". У Мінску каля Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у малітве аб'ядналіся вернікі розных канфесій, якія мірна жывуць на беларускай зямлі. Цэнтрайльнай падзеяй акцыі стаў унікальны праект па ўвекавечванні памяці беларускіх воінаў, якія загінулі за межамі Радзімы, – цырымонія закладкі ў крыпту храма капсул з зямлёй, прывезенай з пахаванняў Другой сусветнай вайны з сямі еўрапейскіх краін. Гэта даніна павагі слаўным сынам і дочкам Айчыны, якія аддалі жыццё за мір і спакой на планеце. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржорганаў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных арганізацый, нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў, прадстаўнікі грамадскасці Мінска.

Храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску
Храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску
Патрыярх Кірыл адслужыў чын Вялікага асвячэння Храма-помніка ў гонар Усіх Святых
Храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску
Храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная