Чэмпіянат свету па хакеі-2014 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Чэмпіянат свету па хакеі-2014 у Мінску

Чэмпіянат свету па хакеі-2014 у Мінску


Чэмпіянат  свету   па   хакеі-2014  прайшоў  у  сталіцы Беларусі  Мінску.

8 мая 2009 году у швейцарскім Берне адбыўся кангрэс Міжнародной Федэрацыі хакея (ІІХФ), на якім заяўку Беларусі падтрымалі 75 дэлегатаў, Венгрыя атрымала 24 галасы, Латвія - 3, Украіна - 3.

Тэрміны правядзення чэмпіянату cвету па хакеі-2014 у Мінску

Чэмпіянат свету па хакеі  ў  Беларусі адбыўся з 9  па  25 мая 2014 года.

Стадыёны, на якіх адбыліся матчы чэмпіянату свет па хакеі-2014 у Мінску

Мінск-АрэнаМатчы чэмпіянату  свету  па  хакеі-2014  прайшлі  ў спартыўных комплексах "Мінск-Арэна" (адкрыты 30 студзеня 2009 года, умяшчальнасць 15 тысяч гледачоў) і "Чыжоўка-Арэна" (адкрыты ў 2013 годзе, умяшчальнасць каля 10 тысяч гледачоў).

Новая "Мінск-Арэна" заслужыла высокія водгукі кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі хакея і зорак сусветнага хакея.

Гасцініцы для ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску

Гасцініца "Еўропа"

Сёння гасцініцы Мінска – іх 43 – гатовы прыняць больш за 9 тысяч пастаяльцаў. Лепшымі з мінскіх атэляў з'яўляюцца пяцізоркавыя "Прэзідэнт-атэль", "Еўропа", "Краўн Плаза", "Пекін", чатырохзоркавыя "Вікторыя", "Мінск", "Вікторыя-Алімп", "Манастырская", "На Замкавай", "Рэнесанс".

Гасцініцы ўзроўню 1-3 зоркі з дэмакратычнымі цэнамі таксама прымалі пастаяльцаў ("Беларусь", "Арэна", БонАтэль", "Спадарожнік", "Звязда", "Ваяж" і іншыя). Да ЧС-2014 у Мінску адкрыліся новыя камфортныя атэлі эканомкласа Sport Time, East Time, Halt Time, IT Time.

Акрамя таго, у Мінску значна павялічылася сетка хостэлаў: цяпер іх 11 агульнай умяшчальнасцю каля 450 месц.

Студэнцкая вёскаУсяго гасцей  чэмпіянату свету змаглі прыняць 43 гасцініцы і 12 інтэрнатаў, з якіх сем увайшлі ў новы комплекс "Студэнцкая вёска".

Афіцыйныя ўдзельнікі сусветнага першынства – каманды, суддзі, прадстаўнікі ІІФХ, журналісты – размясціліся  ў  атэлях "Мінск", "Прэзідэнт-Атэль", "Еўропа", "Краўн Плаза", "Вікторыя-1", "Вікторыя-2", "Вікторыя-Алімп", "Гарні", "Рэнесанс", "Робінсан клуб", "Нарачанская", "Свіслач", "Беларусь".

Балельшчыкаў прынялі атэлі горада, студэнцкая Фан-вёска, інтэрнаты і хостэлы.

Афіцыйны тураператар чэмпіянату  свету   па   хакеі-2014  – кампанія "ЦэнтрКурорт" – прапанавала балельшчыкам зручныя пакеты, якія ўключалі не толькі білеты на матчы, але і пражыванне, праязны на ўсе віды транспарту  ў   Мінску, экскурсіі і г.д.

  • VIP-пакет (білеты на лепшыя месцы, пражыванне ў элітных атэлях, наведванне VIP-рэстаранаў, індывідуальны трансфер, сувеніры і іншыя бонусы)
  • Балельшчыкам (білеты на матчы, пражыванне  ў  атэлях або фан-вёсцы, сувеніры і іншыя бонусы)
  • Сямейны (скідка дзецям да 50%, білеты на матчы, пражыванне  ў  атэле або фан-вёсцы, шоу талісмана перад матчам, сувеніры і іншыя бонусы)
  • Групавы тур (скідкі дзецям і студэнтам да 50%, супрацоўнікам да 25%, білеты на матчы, пражыванне  ў  фан-вёсцы, сувеніры і іншыя бонусы)

Транспартная інфраструктура для чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску

Нацыянальны аэрапорn "Мінск"Была пабудавана дадатковая ўзлётна-пасадачная паласа  ў  Нацыянальным аэрапорце "Мінск", усе важнейшыя аўтамабільныя дарогі  ў  Беларусі сталі чатырохпалоснымі.

У  Мінску  пабудавалі чатыры новыя транспартныя развязкі каля хакейных арэн, пашырылася сетка станцый метрапалітэна, з'явіліся ўнутрыгарадскія электрапаязды.

Неабходнасць віз для ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску

 У  адпаведнасці з рашэннем улад Беларусі на час правядзення чэмпіянату свету па хакеі-2014  (ў  перыяд з 25 красавіка па 31 мая 2014 года) уезд у краіну быў бязвізавым.

Бяспека ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску

У  Беларусі не існуе праблемы тэрарызму, а злачыннасць знаходзіцца на стабільна нізкім узроўні. Насельніцтва краіны талерантнае і гасціннае.

Акрамя таго, МУС Беларусі сумесна з МНС, Міністэрствам аховы здароўя і Федэрацыяй хакея Беларусі распрацавалі сістэму дадатковых мер  па  забеспячэнні бяспекі правядзення сусветнага чэмпіянату.

Моўныя праблемы  ў  час чэмпіянату  свету па хакеі-2014 у Мінску 

Далёка не ўсе жыхары  Мінска  ведаюць замежныя мовы. Аднак на час правядзення чэмпіянату свету па хакеі Міністэрства адукацыі сумесна з маладзёжнымі арганізацыямі задзейнічалі вялікую колькасць валанцёраў, якія ведаюць замежныя мовы, яны дзяжурылі  ў  публічных месцах і дапамагалі замежным удзельнікам і гасцям чэмпіянату.

Білеты на чэмпіянат свету па хакеі-2014 у Мінску

Продаж білетаў на матчы ЧС-2014 пачаўся ў верасні 2013 года.

Формула першынства планеты ў Мінску засталася нязменнай у параўнанні з ЧС 2012 і 2013 гадоў. На папярэдняй стадыі 16 каманд былі падзелены на дзве групы  па  8 зборных.  Па  выніках першага этапу  па  4 лепшыя дружыны кожнай групы выйшлі ў чвэрцьфінал.

Білеты на ЧС-2014  па  хакеі каштавалі ад 6 да 400 еўра (фінальныя матчы).

Продаж білетаў на чэмпіянат свету па хакеі-2014 ажыццяўляўся праз спецыялізаваныя касы (у  Беларусі) і Інтэрнэт. Таксама арганізатары чэмпіянату заключылі пагадненні з замежнымі партнёрамі, якія рэалізоўвалі білеты на тэрыторыі іншых краін.

Склад груп на чэмпіянаце свету па хакеі-2014

 

 

Група А
(Чыжоўка-Арэна)
Група В
(Мінск-Арэна)
Швецыя Швецыя Фінляндыя Фінляндыя
Чехія Чэхія Расія Расія
Канада Канада ЗША ЗША
Славакія Славакія Швейцарыя Швейцарыя
Нарвегія Нарвегія Германія Германія
Данія Данія Латвія Латвія
Францыя Францыя Беларусь Беларусь
Італія Італія Казахстан Казахстан

Фан-зоны для балельшчыкаў на ЧС-2014 у Мінску

У час чэмпіянату ў Мінску былі адкрыты дзве фан-зоны і тры зоны гасціннасці.

Балельшчыкі, якія не трапілі на трыбуны, змаглі убачыць самыя яскравыя моманты матчаў на вялікіх экранах у фан-зонах, якія размясціліся побач з галоўнымі лядовымі пляцоўкамі чэмпіянату – "Мінск-Арэнай" і "Чыжоўка-Арэнай".

Акрамя экранаў трансляцыі для фанатаў працавалі кафэ, рэстараны, магазіны сувеніраў і хакейнай атрыбутыкі, гандлёвыя пляцоўкі і палаткі (тут балельшчыкі змаглі купіць піва, але не моцны алкаголь)… Была прадугледжана таксама забаўляльная праграма, у час якой гучалі "песні" чэмпіянату свету. Уваход у фан-зоны быў вольны.

У зонах гасціннасці, размешчаных у трох кропках Мінска, праходзілі забаўляльныя мерапрыемствы. Тут жа балельшчыкі маглі купіць сувеніры чэмпіянату, пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы, адпачыць.
 
Гэтыя зоны размесціліся:

  • каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў (акрамя іншага тут будуць працаваць пракат лодак і картынг)
  • каля Студэнцкай вёскі (Фан-вёскі) на праспекце Дзяржынскага (тут жа будзе адкрыты Лядовы палац для катання на каньках і іншых забаў)
  • каля Лядовага палаца на вуліцы Прытыцкага (унутры будуць арганізаваны катанні на каньках і дыскатэкі)

Пляцоўка каля Студэнцкай вёскі працавала да 3 гадзін ночы, дзве іншыя зоны гасціннасці – да апоўначы. У дні 9 і 22 – 25 мая зона каля Палаца спорту падоўжыла работу і прымала гасцей да 3.00.

У маі мінскія магазіны былі адкрыты да 23.00, рэстараны – да 6.00.

Талісман чэмпіянату свету па хакеі-2014

Талісман чэмпіянату свету па хакею-2014Федэрацыяй хакея Беларусі быў аб'яўлены адкрыты конкурс на стварэнне талісмана чэмпіянату свету па хакеі-2014. На званне пераможцы прэтэндавала каля 40 варыянтаў. У выніку талісманам сусветнага хакейнага форуму стаў адзін з сімвалаў Беларусі зубр, вобраз якога ўвасобіў мастак-дызайнер з Мінска Віталь Арцюх.

У сакавіку 2013 г. стартаваў Нацыянальны конкурс на імя і гісторыю-біяграфію афіцыйнага талісмана чэмпіянату свету па хакеі.

Па выніках творчага спаборніцтва, у час якога было прапанавана амаль 300 варыянтаў, зубр-хакеіст атрымаў імя Волат, што ў перакладзе з беларускай мовы на рускую значыць "богатырь".

Ва ўсходнеславянскай міфалогіі волат – асілак вялікага росту і волатаўскай сілы. Паданні расказваюць, што ў даўнія часы яны жылі на беларускіх землях і пахаваныя ў доўгіх курганах – валатоўках. У Беларусі ёсць вёскі, назвы і гісторыя якіх па легендзе звязаны з волатамі.

Пераможцы конкурсу "Прыдумай імя талісману!" – Марыя Мацкевіч і Леанід Краўчанка – прапанавалі сімвалу чэмпіянату свету-2014 Волату цікавыя "хакейныя" біяграфіі.

Арганізатары падкрэсліваюць, што імя Волат практычна аднолькава гучыць на розных мовах, таму балельшчыкам лёгка называць і пісаць яго.

Выкарыстоўваць талісман у мэтах рэкламы мала права толькі дырэкцыя чэмпіянату свету.

Дызайн фірменнага стылю мінскага чэмпіянату свету па хакеі быў падпарадкаваны графічнай канцэпцыі пад назвай "Шматграннае свята!". Слоган чэмпіянату: "Разам мы – свята!"

Сувеніры ЧС-2014 па хакеі ў Мінску

Лагатып ЧС-2014 па хакею ў МінскуУ пачатку 2008 года Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь аб'явіла конкурс на лепшы лагатып для заяўкі на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску. У аргкамітэт паступіла больш за 200 работ, з якіх быў выбраны лаканічны знак дызайнера Вікторыі Адамовіч. Сёння лагатып ЧС-2014 у Мінску ўжо вядомы і папулярны. Выява выкарыстоўвалася на сувенірнай і друкаванай прадукцыі, гарадскім грамадскім транспарце, афішах і білбордах.

За 500 дзён да пачатку турніру больш за 40 беларускіх прадпрыемстваў пачалі выпускаць сувеніры з лагатыпам ЧС-2014. Сярод найбольш папулярных падарункаў для балельшчыкаў – майкі, кепкі, шалікі, ручнікі, шайбы і клюшкі (у тым ліку дэкаратыўныя з хрусталю), посуд (шкло і кераміка), значкі, магніты. У Беларусі сувеніры мінскага чэмпіянату можна было набыць у магазінах, на вакзалах, у Нацыянальным аэрапорце.

За тры месяцы да старту першынства планеты права выпуску сувеніраў з сімволікай чэмпіянату належала Міжнароднай федэрацыі хакея.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі