Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Sep 2013

Стартуе продаж білетаў на чэмпіянат свету па хакею 2014 года

Стартуе продаж білетаў на чэмпіянат свету па хакею 2014 года

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 6.00 30 верасня пачынаецца продаж білетаў на чэмпіянат свету па хакею 2014 года, які пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая на лёдзе "Мінск-Арэны" і "Чыжоўкі-Арэны", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт дырэкцыі па правядзенню турніру.

На першым этапе рэалізацыі білетаў пачнецца продаж сертыфікатаў на абанементы на ўсе матчы сусветнага першынства, запланаваныя на кожнай з арэн. Любы балельшчык у свеце можа купіць іх ва ўсіх рознічных пунктах продажаў афіцыйнага білетнага аператара чэмпіянату свету - ТАА "Тыкетпро", у сетцы Інтэрнэт на сайце www.ticketpro.by, а таксама праз дылерскія сеткі. Азнаёміцца са спісам усіх месц продажу білетаў на тэрыторыі Беларусі можна на сайце "Тыкетпро" ў раздзеле "Месцы продажу". Прадугледжваецца таксама магчымасць куплі білетаў і па безнаяўнаму разліку.

Кошт на абанементы, якія ўключаюць наведванне ўсіх матчаў на адной з арэн залежыць ад сектара, на якім размешчана глядацкае месца. Мінімальны кошт адпаведнага абанемента на "Мінск-Арэну" (34 матчы) складзе Br3 млн. 740 тыс., а максімальны дасягне Br24 млн. 480 тыс. Для "Чыжоўкі-Арэны" (30 матчаў) цэнавы мінімум на ўваходны абанемент на ўсе матчы - Br1 млн. 800 тыс. , максімум - Br12 млн. 900 тыс.

З сённяшняга дня для ўсіх жыхароў Беларусі стартуе прапанова па продажы абанемента "Усе матчы каманды Беларусь Плюс" (11 матчаў). Гэты тып білета дае магчымасць наведаць усе матчы з удзелам нацыянальнай зборнай на групавым этапе, якія яна згуляе на "Мінск-Арэне". Плюс да гэтага ўладальнік атрымлівае магчымасць наведаць чвэрцьфінал (нумар 4), паўфінал (нумар 2), матч за 3-е месца і фінал незалежна ад пападання ў іх каманды Беларусі. Мінімальны кошт такога абанемента Br2 млн. 90 тыс., максімальны - Br13 млн. 805 тыс.

Таксама з 30 верасня дырэкцыя па правядзенню чэмпіянату свету па хакею 2014 года прымае заяўкі на арэнду VIP-лож "Мінск-Арэны". Прыём заявак на арэнду VIP-лож на "Чыжоўцы-Арэне" пачнецца з 15 кастрычніка 2013 года. У кошт арэнды VIP-лож не ўваходзіць арганізацыя харчавання і іншых дадатковых паслуг.

З 14 кастрычніка 2013 года стартуе другі этап продажу білетаў. У продаж паступяць абанементы, якія даюць магчымасць наведаць усе матчы групавога раўнда як на кожнай з арэн, так і асобна фінальную стадыю на "Мінск-Арэне". У гэты ж дзень пачне прапаноўвацца абанемент на ўсе матчы каманды Беларусі, які дае магчымасць наведаць усе матчы беларускай зборнай у час папярэдняга этапу (7 гульняў). Цэнавы дыяпазон - ад Br595 тыс. да Br3 млн. 815 тыс.

На 28 кастрычніка 2013 года намечаны пачатак рэалізацыі білетаў на матчы з удзелам асобных нацыянальных зборных каманд. Такі білет дасць магчымасць уладальніку наведаць 7 матчаў групавога этапу адной з выбраных зборных.

Апошнімі паступяць у продаж білеты на асобныя матчы, у тым ліку на чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал. Гэта адбудзецца 25 лістапада.

У час рэалізацыі білетнай праграмы чэмпіянату свету-2014 па хакею для балельшчыкаў прадугледжаны продаж турыстычных пакетаў, куды ўваходзяць білеты на матчы. Эксклюзіўнае права па іх рэалізацыі прадастаўлена дзяржаўнаму прадпрыемству "ЦэнтрКурорт", якое з'яўляецца афіцыйным турыстычным аператарам чэмпіянату. У кошт асобных турыстычных пакетаў уключаны не толькі білеты на гульні, але і пражыванне, праязны білет балельшчыка на ўсе віды транспарту ў Мінску, трансферы, экскурсіі і іншыя паслугі.

Больш падрабязна з цэнамі на білеты сусветнага хакейнага форуму 2014 года, умовамі іх куплі і спосабамі аплаты можна азнаёміцца на афіцыйным сайце дырэкцыі па правядзенню турніру www.minsk2014.com.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі