Футбольны клуб БАТЭ (Барысаў) | Belarus.by
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | ФК "БАТЭ"

Футбольны клуб БАТЭ (Барысаў)


Футбольны клуб ''БАТЭ'' (Барысаў) – самы яркі прадстаўнік Беларусі ў сучасным еўрапейскім футболе. У 2018 годзе БАТЭ 15-ы раз стаў чэмпіёнам Беларусі (раней – у 1999, 2002, з 2006 па 2017 гады).

Год заснавання: 1973, 1996 (адраджэнне каманды пасля 12-гадовага перапынку і стварэнне клуба)

Заснавальнік клуба: Анатоль Капскі

Старшыня праўлення: Андрэй Капскі

Генеральны дырэктар: Міхаіл Дземянцэвіч

Галоўны трэнер: Аляксей Бага

Асноўны склад:

Варатары: Аляксандр Свірскі, Антон Чычкан, Дзяніс Шчарбіцкі;

Абаронцы: Аляксандар Філіповіч, Аляксей Рыяс, Дзмітрый Бяссмертны, Ягор Філіпенка, Захар Волкаў, Уладзіслаў Малькевіч;

Паўабаронцы: Яўген Яблонскі, Яўген Бярозкін, Станіслаў Драгун, Аляксандр Глеб, Ігар Стасевіч, Дзмітрый Бага, Слабадан Сімовіч, Эрвейн Мукам;

Нападаючыя: Боян Дубаіч, Максім Скавыш, Яссе Туомінен, Неманья Міліч, Уладзіслаў Мухамедаў.

Асноўная форма: жоўтыя майкі і трусы, другая форма: сінія майкі і трусы.

Асноўныя дасягненні

БАТЭ дэбютаваў у еўракубках у 1999 годзе. Барысаўчане сустрэліся ў Кубку УЕФА з расійскім "Лакаматывам" у двухматчавым процістаянні, аднак уступілі больш вопытнаму саперніку.

Наступны раз у 2001 годзе БАТЭ выступаў у першым раўндзе Кубка УЕФА, дзе ўступіў італьянскаму "Мілану" ў двух матчах 0-2 і 0-4. Гэта дуэль была адзначана пераходам вядомага беларускага нападаючага Віталя Кутузава з БАТЭ ў італьянскі клуб, што стала самым гучным трансферам у гісторыі беларускага суверэннага футбола.

У 2002 годзе БАТЭ здолеў дайсці да трэцяга раўнда Кубка Інтэртота, выйграўшы ў нямецкага клуба "Мюнхен 1860" 1-0 у гасцях і 4-0 дома. Наступны сапернік БАТЭ ў тым еўракубкавым сезоне была італьянская "Балоння", якой барысаўчане ўступілі 0-2 па суме двух матчаў.

Пасля некалькіх сезонаў няўдалых спроб прабіцца ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў падапечныя Віктара Ганчарэнкі здолелі перапісаць гісторыю беларускага клубнага футбола.

У сезоне 2008/2009 праціўнікамі БАТЭ па групе сталі еўрапейскія гранды - італьянскі "Ювентус", іспанскі "Рэал" і расійскі "Зеніт". Пасля першага прайгранага матчу супраць "Рэала" на легендарным "Сант'яга Бернабэу" ў Мадрыдзе (0-2) БАТЭ зрабіў своеасаблівую сенсацыю, згуляўшы 2-2 з "Ювентусам" на мінскім стадыёне "Дынама". Барысаўчане таксама дабіліся нічыёй супраць "Зеніта" (1-1) і ў сустрэчы ў адказ супраць "Ювентуса" (0-0).

У наступным сезоне БАТЭ прабіўся ў групавую стадыю Лігі Еўропы, якая да таго часу прыйшла на змену Кубку УЕФА. У групу да беларусаў трапілі грэчаскі АЕК, англійскі "Эвертан" і партугальская "Бенфіка". БАТЭ нядрэнна выглядаў на працягу турніру, дасягнуўшы добрага выніку супраць грэкаў (2-1, 2-2) і выйграўшы 1-0 заключны матч у групе супраць "Эвертана" на "Гудысан Парк". Тады барысаўчане завяршылі групавы раўнд на трэцім месцы.

У 2010 годзе БАТЭ зноў выступаў у Лізе Еўропы ў групе супраць кіеўскага "Дынама", галандскага "Алкмаара" і малдаўскага "Шэрыфа". У тым сезоне барысаўчане згулялі яшчэ лепш, заняўшы другое месца ў групе і прабіўшыся ў плэй-оф, дзе давялося згуляць з французскім клубам "Пары-Сен-Жэрмен". Першы матч праходзіў на мінскім стадыёне "Дынама" ў моцны мароз, і каманды забілі адзін аднаму па 2 мячы. Матч у адказ завяршыўся з лікам 0-0. Па правілах выязнога гола далей прайшоў ПСЖ, аднак выхад з еўракубкавай групы ў 2010 годзе стаў лепшым дасягненнем у гісторыі БАТЭ.

У сезоне 2011/2012 БАТЭ атрымаў права выступаць у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў другі раз. Барысаўчане прайгралі абедзве сустрэчы з іспанскай "Барселонай". З італьянскім "Міланам" БАТЭ ўдалося аднойчы згуляць унічыю 1-1, у другой сустрэчы беларускі клуб уступіў 0-2. Барацьба за трэцяе месца ў групе ішла паміж барысаўчанамі і чэшскай "Вікторыяй", аднак апошняя была мацнейшай (1-1, 0-1).

У сезоне 2012/2013 БАТЭ трэці раз кваліфікаваўся ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў. Сапернікамі беларускага клуба сталі нямецкая "Баварыя", іспанская "Валенсія" і французскі "Ліль". У першых двух матчах БАТЭ сенсацыйна набраў 6 ачкоў, выйграўшы ў "Ліля" ў гасцях 3-1, а затым перайграўшы "Баварыю" 3-1 дома. Наступныя чатыры матчы для БАТЭ прайшлі няўдала. Аднак барысаўчане атрымалі пуцёўку ў плэй-оф Лігі Еўропы, паўтарыўшы сваё лепшае клубнае дасягненне.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс