Вікторыя Азаранка - прадстаўнік Беларусі ў сусветнай эліце жаночага тэніса | Спорт у Беларусі | Belarus.by | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі по тэнісу (2012)
Вікторыя Азаранка на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі по тэнісу (2012)

Год нараджэння: 1989

Пачатак прафесійнай кар'еры: 2003

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі па тэнісе з 2005

Вікторыя Азаранка прадстаўнік Беларусі ў сусветнай эліце жаночага тэніса.

У сакавіку 2009 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры прабілася ў дзясятку наймацнейшых тэнісістак свету, у сакавіку 2011 года яна паднялася на 3-е месца сусветнага рэйтынгу.

У студзені 2012 года Вікторыя Азаранка ўпершыню сярод беларускіх тэнісістак і ў кар'еры выйграла турнір серыі "Вялікага шлема" адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе. Гэта дало магчымасць Вікторыі Азаранка стаць першай ракеткай планеты.

Раней з беларусак у дзясятку сусветнай класіфікацыі ўдавалася прабівацца толькі мінчанцы Наталлі Зверавай, якая ў сярэдзіне 1980-х гадоў дабіралася да 5-га радка.

Дасягненні:

Бягучы рэзультат у рэйтынгу WTA 26-я пазіцыя (4 красавіка 2024)

Найлепшы рэзультат у рэйтынгу WTA 1-я пазіцыя (з 30 студзеня 2012; Вікторыя Азаранка знаходзілася на вяршыні рэйтынгу на працягу 52 тыдняў)

У 2005 годзе Азаранка выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі і Адкрыты чэмпіянат ЗША ў юніёрскім разрадзе і была названа ITF чэмпіёнкай свету сярод юніёрак 2005 года. Яна стала першым іграком з Беларусі, які дабіўся гэтага звання.

Пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў міксце Адкрытага чэмпіянату ЗША 2007 года (у пары з Максімам Мірным) і Адкрытага чэмпіянату Францыі 2008 года (у пары з Бобам Браянам).

Залаты медаль Алімпіады-2012 ў Лoндане ў міксце (у пары з Макcімам Мірным)

Бронзавы медаль Алімпіады-2012 ў Лондане ў адзіночным разрадзе

Другое месца адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (2012)

Пераможца 20 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе – у Брысбене, Маямі і Мемфісе (2009); Маскве i Стэнфардзе (2010); Маямі, Марбелье і Люксембургу (2011); Сіднеі, Мельбурне (Australian Open), горадзе Доха, Індыян-Уэлсе, Пекіне, Лінцы (2012); Мельбурне, горадзе Доха, Цынцынаці (2013), Брысбене, Індыян-Уэлсе і Маямі (2016).

За высокае прафесійнае майстэрства, выдатныя спартыўныя дасягненні і за здабытую перамогу ў турніры "Вялікага шлема" Australian Open у Мельбурне рашэннем Прэзідэнта Беларусі Вікторыя Азаранка ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені (28 студзеня 2012).

Самыя гучныя перамогі:

  • над Марцінай Хінгіс на US Open (2007)
  • над Надзеяй Пятровай на турніры ў Люксембургу (2007)
  • над Марыяй Шарапавай на Кубку Крамля (2007)
  • над Дзінарай Сафінай у Індыян-Уэлсе (2009)
  • над Серэнай Уільямс у Маямі (2009)
  • над Марыяй Шарапавай у Стэнфардзе (2010)
  • над Марыяй Кірыленка на Кубку Крамля (2010)
  • над Марыяй Шарапавай на турніры Australian Open (2012)
  • над Марыяй Шарапавай на адкрытам чэмпіянаце Кітая па тэнісе (2012)
  • над Лі На на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі (2013)
  • над Серэнай Уільямс на адкрытым тэнісным турніры серыі "Прэм'ер" у горадзе Доха (2013)
  • над Серэнай Уільямс на турніры серыі "Прэм'ер" у Цынцынаці (2013)
  • над Серэнай Уільямс на тэнісным турніры серыі "Прэм'ер" у  Індыян-Уэлсе (2016)
  • над Святланай Кузняцовай на тэнісным турніры серыі "Прэм'ер" у Маямі (2016)

У 2009 годзе Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры трапіла на Падагульняючы турнір WTA. У 2010 і 2011 гадах яна таксама выступала ў гэтых спаборніцтвах. У 2011 годзе беларуска трапіла ў фінал, дзе ўступіла чэшцы Петры Квітавай.

У сезоне-2012 Вікторыя Азаранка выйграла 6 турніраў WTA: у Сіднеі, Мельбурне (Australian Оpen), Досе, Індыян-Уэлсе, Пекіне, Лінцы.

26 студзеня 2013 г. Вікторыя Азаранка другі раз стала пераможцай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open).

У лютым 2013 г. беларуска абараніла чэмпіёнскі тытул на турніры Qatar Total Open, абыграўшы ў фінале сваю непрымірымую саперніцу Серэну Уільямс, што стала першай перамогай Вікторыі Азаранка над амерыканкай з 2009 г. Далей на працягу сезона беларускую тэнісістку непакоілі траўмы, што вымусіла яе зняцца з некалькіх турніраў, у тым ліку з Уімблдона.

Вікторыя Азаранка ўдачна вярнулася на корт, выйграўшы турнір у Цынцынаці, дзе ёй зноў удалося пераадолець супраціўленне Серэны Уільямс у фінальным паядынку. На US Open, аднак, беларуска пацярпела няўдачу: у фінале сустрэліся па жэрабю Вікторыя і Серэна, і на гэты раз малодшая з сясцёр Уільямс узяла верх.

У 2014 годзе Вікторыя Азаранка не змагла выйграць ніводнага турніру ў Сусветным туры. Прычынай таму сталі траўмы, што напаткалі беларускую тэнісістку. Толькі на старце сезона-2014 Вікторыя Азаранка дасягнула фіналу ў аўстралійскім Брысбене, дзе ўступіла Серэне Уільямс. Беларуска была вымушана завяршыць сезон у верасні і заняцца сваім здароўем.

Чарговы сезон, у 2015 годзе, Азаранка пачала абнадзейліва, атрымаўшы перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і на турніры ў г. Доха над тэнісісткамі з топ-20 сусветнага рэйтынгу. Драматычна для Вікторыі ў 2015-м разгарнулася барацьба з лідарам сусветнага жаночага тэніса Серэнай Уільямс. Беларуска ўступіла амерыканцы на грунтавым турніры ў Мадрыдзе, маючы на сваім рахунку тры (!) матчболы. Зноў вядучыя тэнісісткі Беларусі і ЗША сустрэліся на адкрытым чэмпіянаце Францыі, дзе мацнейшай аказалася Уільямс.

У 2016 годзе Вікторыя Азаранка адкрыла сезон у Аўстраліі на турніры ў Брысбене, стаўшы пераможцай. У фінале яна была мацнейшая за Анжэлік Кербер з Германіі. Для Вікторыі Азаранка гэта быў першы тытул з 2013 года і 18-ы ў кар'еры. Сапраўдным поспехам для беларускі стала перамога на кортах у Індыян-Уэлсе, дзе ў фінале яна перамагла Серэну Уільямс, і ў Маямі.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі