II Гульні краін СНД у Беларусі | Belarus.by | Спорт у Беларусі | Belarus.by | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | II Гульні краін СНД у Беларусі

II Гульні краін СНД у Беларусі


II Гульні краін СНД прайшлi ў Беларусі з 4 па 14 жніўня 2023 года. На маштабнае свята спорту, якое ахапіла 11 гарадоў, прыехалі больш за 6 тысяч удзельнікаў. Гэта амаль 4 тысячы атлетаў, трэнеры, суддзі, медперсанал, спартыўныя журналісты і замежныя балельшчыкі. А дзякуючы шырокай геаграфіі арэн, многія беларусы і госці краіны сталі сведкамі Гульняў.

Упершыню Гульні краін СНД адбыліся ў 2021 годзе ў Казані (Расійская Федэрацыя). У дэбютных спаборніцтвах прынялі ўдзел 1139 спартсменаў ва ўзросце ад 14 да 23 гадоў з дзевяці краін СНД. Беларусы заваявалі на гэтых стартах 69 узнагарод (8 залатых, 32 сярэбраныя, 29 бронзавых) і занялі 5-е месца ў медальным заліку.

Удзельнікі II Гульняў краін СНД

У Беларусі Гульні краін СНД сталі больш маштабнымі. Рэгламент прадугледжваў адкрыты фармат – удзельнічаць могуць не толькі атлеты з СНД, але і прадстаўнікі дзяржаў, якія не ўваходзяць у склад Садружнасці. Зразумела, самыя шматлікія дэлегацыі прадставілі краіны СНД: Беларусь, Азербайджан, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан. Выступаюць у асобных праграмах каманды Бахрэйна, Венесуэлы, В'етнама, Егіпта, Ірана, Кубы, Кувейта, Лівана, Малайзіі, Манголіі, ААЭ, Амана і Пакістана.

За ўзнагароды ў большасці дысцыплін, як і на Гульнях у Казані, спаборнічалі моладзь і юніёры, якія яшчэ толькі заваёўваюць п'едэсталы. Аднак былі віды праграмы, дзе да ўдзелу запрашаліся ўсе мацнейшыя атлеты незалежна ад узросту. Гэта самба, цяжкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, пляжны футбол і хакей на траве. Улічваючы ўзровень зборных СНД, спаборніцтвы былі супастаўныя з чэмпіянатамі Еўропы і свету.

Праграма II Гульняў краін СНД

Удзельнікі Гульняў змагаліся за медалі ў 20 відах спорту. Гэта лёгкая атлетыка, валейбол, сучаснае пяцібор'е, стральба кулявая, гімнастыка мастацкая, пляжны футбол, баскетбол 3х3, міні-футбол, спартыўная барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), пляжны валейбол, гандбол, плаванне, тайландскі бокс, бокс, дзюдо, самба, хакей на траве, цяжкая атлетыка, стральба з лука, каратэ.

Цырымоніі адкрыцця і закрыцця Гульняў адбыліся 5 і 13 жніўня на буйнейшай крытай пляцоўцы беларускай сталіцы – "Мінск-Арэне".

Арэны II Гульняў краін СНД

Спаборніцтвы II Гульняў краін СНД прымалі 11 гарадоў Беларусі – сталічны Мінск, цэнтры рэгіёнаў Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, а таксама Барысаў, Жлобін, Маладзечна, Орша і Салігорск.

Гэта не толькі пашырыла геаграфію, але і дала магчымасць задзейнічаць самую зручную, а часам нават незвычайную інфраструктуру. Напрыклад, у Віцебску спаборніцтва прадстаўнікоў тайландскага бокса праходзіла ў знакамітым  Летнім амфітэатры.

Мінск

  • Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" (лёгкая атлетыка)
  • Палац спорту (валейбол)
  • Palova Arena (баскетбол 3х3)
  • Палац мастацкай гімнастыкі (мастацкая гімнастыка)
  • РЦАП па лёгкай атлетыцы (лёгкая атлетыка)
  • Чыжоўка-Арэна (валейбол)
  • Палац гульнявых відаў спорту (міні-футбол)
  • спартыўна-аздараўленчы комплекс "Алімпійскі" (пляжны футбол)
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (сучаснае пяцібор'е)
  • спартыўна-стралковы комплекс імя маршала С. Цімашэнкі (стральба кулявая)

Брэст

  • Палац спорту "Вікторыя" імя А.П. Мяшкова (гандбол)
  • Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту (плаванне)

Віцебск

  • Летні амфітэатр (тайландскі бокс)
  • Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (тайландскі бокс)

Гомель

  • Гомельскі лядовы палац (дзюдо)

Гродна

  • Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву (хакей на траве)
  • лядовы палац ХК "Нёман" (цяжкая атлетыка)

Магілёў

  • спарткомплекс "Алімпіец" (каратэ)
  • стадыён ФК "Днепр-Магілёў" (стральба з лука)

Жлобін

  • Цэнтр алімпійскага рэзерву (самба)

Маладзечна

  • фізкультурна-спартыўны клуб "Агеньчык" (пляжны валейбол)

Орша

  • Лядовая арэна (бокс)

Салігорск

  • спартыўна-відовішчны комплекс "Шахцёр" (спартыўная барацьба)

Для балельшчыкаў уваход на спаборніцтвы – свабодны. У кожным горадзе, які прымаў Гульні, для гасцей падрыхтавалі насычаныя прэзентацыйныя праграмы і адкрылі фан-зоны.

Таксама ў рамках II Гульняў краін СНД адбыліся шматлікія майстар-класы, сустрэчы з выдатнымі спартсменамі розных часоў, аўтограф-сесіі. У спісе зорных гасцей – шматразовыя чэмпіёны свету і Алімпійскіх гульняў барэц Аляксандр Карэлін і плывец Уладзімір Сальнікаў, чэмпіён свету па боксе сярод прафесіяналаў Мікалай Валуеў і шмат іншых.

Гульні запрашалі не толькі наведаць спартыўныя мерапрыемствы, але і ўбачыць шмат цікавага ў Беларусі. Тураператары падрыхтавалі насычаныя экскурсіі па гарадах-удзельніках і знакамітых выдатных мясцінах рэгіёнаў краіны.

Сімволіка і талісман II Гульняў краін СНД

Лагатып Гульняў-2023 у Беларусі аб'яднаў традыцыйныя для нашай краіны элементы – васьміканцовую зорку, якая пераходзіць у яркі васілёк. Арнаментальная зорка адыходзіць каранямі ў міфалогію, а васілёк – адзін з даўніх сімвалаў гасціннай беларускай зямлі. Лагатып выкананы пераважна ў сінім і блакітным – васільковых колерах. Але таксама ў ім увасобіліся і іншыя колеры алімпійскіх кольцаў – чорны, чырвоны, жоўты, зялёны.

Слоган II гульняў краін СНД – "Моцны характар – яркая гульня!"

Талісманам Гульняў выбраны яркі прадстаўнік беларускай фаўны – рысь, якой далі сугучнае імя Рысь (Рысiк). Гэты спрытны лясны звер мае востры зрок і незвычайную прыродную інтуіцыю, і ў геральдыцы таксама часта апісваецца як спрытны, хуткі, разумны. Узоры на целе талісмана натхнёны творчасцю беларускай мастачкі Алёны Кіш. Яны адсылаюць да стылю маляванкі (маляваных дываноў) – народных размаляваных насценных дываноў.

Бязвізавы рэжым у час Гульняў краін СНД

Для ўдзельнікаў Гульняў і персаналу, задзейнічанага на спаборніцтвах, спецыяльным указам кіраўніка дзяржавы быў устаноўлены шэраг прэферэнцый, у тым ліку бязвізавы рэжым. Тэрмін яго дзеяння – з 3 ліпеня па 31 жніўня 2023 года.

Балельшчыкі – грамадзяне краін СНД – могуць прыязджаць у Беларусь без візы. Для замежных грамадзян з больш як 70 дзяржаў дзейнічае 30-дзённы бязвіз пры ўмове прыбыцця праз аэрапорты. Для суседзяў з Літвы, Латвіі і Польшчы таксама даступны бязвізавы ўезд, устаноўлены да канца 2023 года.

Валанцёры II Гульняў краін СНД

Як і Еўрапейскія гульні-2019, гэтыя старты таксама былі арганізаваны з удзелам валанцёраў: іх каля 1000. Юнакі і дзяўчаты, у асноўным студэнты і навучэнцы, прайшлі падрыхтоўку на тэставых турнірах, якія адбыліся да II Гульняў краін СНД.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі