Беларусы на Алімпійскіх гульнях-2024 у Парыжы | Belarus.by | Спорт у Беларусі | Belarus.by | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Беларусы на Алімпіядзе-2024 у Парыжы

Беларусы на Алімпійскіх гульнях-2024 у Парыжы


Летнія Алімпійскія Гульні-2024 пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года. Звыш дзесяці тысяч спартсменаў з больш як 200 краін разыграюць 306 камплектаў медалёў у 32 відах спорту.

Дэвіз і слоган Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы – "Давайце шырока адкрыем гульні" ("Гульні, адкрытыя ўсім"), фр. Ouvrons grand les jeux, англ. Games wide open.

На жаль, згодна з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта, атлеты з Беларусі і Расіі змогуць выступіць у Парыжы толькі ў нейтральным статусе, а ўдзельнічаць у камандных відах наогул не атрымалі магчымасці. Акрамя таго, МАК дазволіў федэрацыям кожнага віду спорту асобна вырашаць, ці дапускаць беларусаў і расіян, таму адзінага падыходу і адкрытасці няма. Напрыклад, Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) не дазволіла спартсменам з дзвюх краін удзельнічаць у міжнародных стартах нават у нейтральным статусе.

Выканкам МАК зацвердзіў для спартсменаў з Беларусі і Расіі сцяг і гімн без слоў, пры гэтым не дапусціць алімпійцаў да ўдзелу ў традыцыйным парадзе нацый на цырымоніі адкрыцця Гульняў-2024, дазволіць толькі назіраць з трыбун.

З-за абмежаванняў па ўдзеле ў кваліфікацыйных спаборніцтвах адабрацца на Алімпійскія гульні ў Парыжы могуць максімум 28 спартсменаў з Беларусі і 54 з Расіі.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ў адказ на рашэнне Выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 8 снежня 2023 г. аб допуску беларускіх спартсменаў да Гульняў XXXIII Алімпіяды 2024 года ў Парыжы ў нейтральным статусе заявіў:

"Мы вітаем допуск да Гульняў у Парыжы-2024 беларускіх спартсменаў, аднак прынятае рашэнне не задавальняе інтарэсы беларускай спартыўнай супольнасці ў поўнай меры. Існуючыя строгія абмежаванні, уключаючы ўдзел у спаборніцтвах без нацыянальных сімвалаў, абмежаваную колькасць кваліфікацыйных спаборніцтваў, нядопуск спартсменаў, якія выступаюць у камандных відах – усе гэтыя ўмовы па-ранейшаму з'яўляюцца вельмі дыскрымінацыйнымі ў адносінах да атлетаў нашай краіны". Падрабязна...

Пры гэтым НАК Беларусі адзначыў, што будзе кіравацца, перш за ўсё, інтарэсамі саміх спартсменаў (бо для іх гэта справа жыцця!), а таксама прадаўжаць работу па аднаўленні справядлівасці і паўнацэнным удзеле спартсменаў ва ўсіх спаборніцтвах.

Тым больш, што беларусы нярэдка адны з мацнейшых у свеце і забяспечваюць дастойную канкурэнцыю ў барацьбе за сапраўднае алімпійскае чэмпіёнства. На летніх Алімпійскіх гульнях-2020, якія прайшлі ў 2021 годзе ў Токіа, выступілі 107 беларускіх атлетаў у 20 відах спорту. У іх актыве – 7 медалёў: 1 залаты, 3 сярэбраныя і 3 бронзавыя.

Спартсмены Беларусі на Алімпіядзе-2024

На гэты час (29 мая 2024) ліцэнзіі на Гульні-2024 у Парыжы заваявалі беларускія спартсмены:

Акадэмічнае веславанне: Яўген Залатой, Таццяна Клімовіч

Веславанне на байдарках і каноэ: Ангеліна Барданоўская і Вольга Клімава (каноэ-двойка)

Барацьба:

  • вольная – Арыян Цютрын (вагавая катэгорыя да 57 кг), Магамед Кадзімагамедаў (да 74 кг), Аляксандр Гуштын (да 97 кг), Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг)
  • жаночая – Ірына Курачкіна (сярэбраны прызёр Токіа-2020, да 57 кг), Ванэса Каладзінская (да 53 кг)
  • грэка-рымская – Абубакар Хаслаханаў (да 97 кг), Кірыл Маскевіч (да 87 кг), Павел Глінчук (да 130 кг)

Веласпорт: 1 ліцэнзія (не імянная)

Плаванне: Ілья Шымановіч, Настасся Шкурдай, Аліна Змушко

Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч (алімпійскі чэмпіён Токіа-2020), Віялета Бардзілоўская

Стральба кулявая: Уладзіслаў Дземеш, Дар'я Чупрыс, Аляксандра Пятрова

Таэквандо: Георгій Гурцыеў (да 58 кг)

Цяжкая атлетыка: Сюзанна Валадзько (да 71 кг), Яўген Ціханцоў (да 102 кг), Эдуард Зязюлін (звыш 102 кг), Пётр Асаёнак (да 89 кг)

У тэнісе за медалі Парыжа-2024 змогуць пазмагацца ігракі з топ-56 сусветнага рэйтынгу (плюс 6 квот ад ITF і 2 – для пераможцаў мінулых Алімпійскіх гульняў або турніру Вялікага шлема). Спартсмены будуць кваліфікаваны па даных рэйтынгаў ATP (для мужчын) і WTA (для жанчын) на 10 чэрвеня 2024 года. Цяпер беларускі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка ўваходзяць у лік прэтэндэнтак. І Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) паведаміла, што ні адзін тэнісіст не будзе выключаны з ліку ўдзельнікаў Гульняў.

Тым не менш, пакуль нават атрыманне ліцэнзій або высокі рэйтынг не гарантуюць беларусам магчымасць выступаць на Гульнях-2024. У МАК заявілі аб стварэнні Індывідуальнай нейтральнай камісіі (AINERP) для ацэнкі права кожнага спартсмена і персаналу з расійскім ці беларускім пашпартам атрымаць кваліфікацыйнае месца для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі