Беларусы на Алімпійскіх гульнях-2026 у Мілане і Карціна-д'Ампеца | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
XXXV Міжнародны фестываль мастацтваў
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Беларусы на Алімпіядзе-2026 у Мілане і Карціна-д'Ампеца

Беларусы на Алімпійскіх гульнях-2026 у Мілане і Карціна-д'Ампеца


XXV зімовыя Алімпійскія гульні з 6 па 22 лютага 2026 года прымалі італьянскія гарады Мілан і Карціна-д'Ампеца. Для Італіі гэта былі ўжо чацвёртыя Гульні ў гісторыі, а Карціна 70 гадоў таму (1956) якраз і была сталіцай зімовай Алімпіяды.

На галоўныя зімовыя старты чатырохгоддзя кваліфікаваліся спартсмены з 92 краін. Для ўдзелу ў спаборніцтвах прыехалі каля 2900 атлетаў. Упершыню на "белай" Алімпіядзе выступалі прадстаўнікі Беніна, Гвінеі-Бісау і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Пасля перапынку вярнуліся Венесуэла, Кенія, Сінгапур, Уругвай і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.

Афіцыйны дэвіз Алімпіяды-2026 – "Гэта твая атмасфера" (англ. IT's Your Vibe). Маскотамі зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2026 года былі выбраны гарнастаі Ціна і Міла. Адкрыліся Гульні ўрачыстай цырымоніяй на стадыёне "Сан-Сіра" ў Мілане, закрыццё прайшло на "Арэна дзі Верона" – антычным амфітэатры ў Вероне. Спаборніцтвы прымалі 13 спартыўных аб'ектаў у чатырох кластарах – Мілане, Карціна-д’Ампеца, Вальтэліне і Валь-дзі-Ф'емэ. Узнагароджанні спартсменаў медалямі праходзілі на знакамітай П’яца-дэль-Дуома ў сталіцы Ламбардыі.

Усяго былі разыграны рэкордныя 116 камплектаў узнагарод – на 7 больш, чым на папярэдніх Гульнях. Упершыню ў праграму Алімпійскіх гульняў уключылі спаборніцтвы па скі-альпінізме. Спартсмены змагаліся ў 16 дысцыплінах: біятлон, бабслей, гарналыжны спорт, кёрлінг, канькабежны спорт, лыжнае дваябор'е, лыжныя гонкі, скачкі на лыжах з трампліна, санны спорт, скелетон, скі-альпінізм, снаўборд, фігурнае катанне, фрыстайл, хакей і шорт-трэк.

Беларусы прымалі ўдзел у Гульнях у Італіі як нейтральныя спартсмены – без сцяга і гімна. Такія атлеты не былі дапушчаны да парада нацый на цырымоніі адкрыцця і не былі прадстаўлены ў медальным заліку.

Па выніках пасяджэння Выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ў верасні 2025 года стала вядома, што маючыя статус нейтральных спартсменаў беларусы, якія кваліфікаваліся на Гульні-2026, змогуць спаборнічаць на тых жа ўмовах, што і ў Парыжы-2024. Магчымасць выступаць беларускім атлетам прадаставілі Міжнародны саюз канькабежцаў, Міжнародная федэрацыя лыжнага альпінізму, а таксама Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту пасля рашэння Спартыўнага арбітражнага суда.

Спартсмены Беларусі на Алімпіядзе-2026

Алімпійскія ліцэнзіі атрымалі гарналыжніца Марыя Шканава, канькабежка Марына Зуева, фігурыстка Вікторыя Сафонава, лыжніца Ганна Каралёва і фрыстайлісткі Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга i Настасся Андрыянава.

Беларускія фрыстайлісткі Дзяруга і Андрыянава выступяць на зімовых Алімпійскіх гульнях

Сем чалавек у пяці відах спорту. Графік выступлення беларусаў на Алімпіядзе-2026

Беларусы на Гульнях у Мілане і Карціна-д’Ампеца: вынікі

Упершыню ў суверэннай гісторыі Беларусі прадстаўнікі краіны засталіся без медалёў на Алімпійскіх гульнях. Зрэшты, на працягу цэлага шэрагу гадоў і ўмовы для беларускіх спартсменаў былі вельмі складанымі з-за таго, што яны часта пазбаўляліся доступу да ключавых міжнародных стартаў і не мелі нават шанцу заваяваць ліцэнзіі. Магчымасцей змагацца за медалі Гульняў у Мілане і Карціна-д’Ампеца не атрымалі беларускія біятланісты, якія па рашэнні IBU не дапускаліся да кваліфікацыйных турніраў, а таксама хакеісты, адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў рашэннем IIHF.

Беларусы на Паралімпійскіх гульнях у Мілане і Кaрціна-д'Ампеца

Па рашэнні Міжнароднага Паралімпійскага камітэта і Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і снаўборда (FIS) Беларусі выдзелена чатыры ліцэнзіі ў лыжных гонках – тры жаночыя і адна мужчынская. На зімовай Паралімпіядзе-2026 выступяць Валянціна Бірыла, Лідзія Лобан, Дар'я Фядзьковіч і Раман Свірыдзенка.

Беларускія паралімпійцы будуць выступаць на галоўных стартах на роўных з атлетамі з іншых краін – са сцягам, гімнам і іншымі нацыянальнымі атрыбутамі.

Зімовыя Паралімпійскія гульні 2026 года пройдуць у Мілане і Карціна-д'Ампеца з 6 па 15 сакавіка.

Беларусы на Паралімпійскіх гульнях у Мілане і Карціна-д'Ампеца: вынікі

ЗолатаРаман Свірыдзенка (лыжныя гонкі, спрынт, класічны стыль, клас LW2-LW9)

СераброРаман Свірыдзенка (лыжныя гонкі, раздзельны старт 10 км, класічны стыль, клас LW2-LW9)

8-е месца – Лідзія Лобан (лыжныя гонкі, раздзельны старт 20 км, вольны стыль, клас LW10-LW12)

9-е месца – Лідзія Лобан (лыжныя гонкі, спрынт, класічны стыль, клас LW10-LW12)

9-е месца – Лідзія Лобан, Валянціна Бірыла, Раман Свірыдзенка, Дар'я Фядзьковіч (лыжныя гонкі, змешаная эстафета)

10-е месца – Дар'я Фядзьковіч (лыжныя гонкі, раздзельны старт 10 км, класічны стыль, клас LW2-LW9)

11-е месца – Лідзія Лобан (лыжныя гонкі, раздзельны старт 10 км, класічны стыль, клас LW10-LW12)

12-е месца – Валянціна Бірыла (лыжныя гонкі, спрынт, класічны стыль, клас LW10-LW12)

12-е месца – Дар'я Фядзьковіч (лыжныя гонкі, раздзельны старт 20 км, вольны стыль, клас LW2-LW9)

13-е месца – Валянціна Бірыла (лыжныя гонкі, раздзельны старт 20 км, вольны стыль, клас LW10-LW12)

14-е месца – Дар'я Фядзьковіч (лыжныя гонкі, спрынт, класічны стыль, клас LW2-LW9)

14-е месца – Валянціна Бірыла (лыжныя гонкі, раздзельны старт 10 км, класічны стыль, клас LW10-LW12)

14-е месца – Раман Свірыдзенка (лыжныя гонкі, раздзельны старт 20 км, вольны стыль, клас LW2-LW9)

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі