Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
XXXV Міжнародны фестываль мастацтваў
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Сак 2026

Беларуска Фядзьковіч стала дзясятай у лыжнай гонцы з раздзельнага старту на Паралімпіядзе

Беларуска Фядзьковіч стала дзясятай у лыжнай гонцы з раздзельнага старту на Паралімпіядзе
Фота з архіва Мінспорту

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская лыжніца Дар'я Фядзьковіч замкнула дзясятку ў гонцы з раздзельнага старту на 10 км класікай на XIV Зімовых Паралімпійскіх гульнях у Італіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Фядзьковіч, якая выступае ў класах LW2 - LW9 (стаячыя атлеты с пашкоджаннямі канечнасцей) сярод жанчын, пераадолела дыстанцыю за 40 мін 20,6 сек і замкнула топ-10. Тройку прызёраў склалі Сідні Петэрсан (ЗША), Вільдэ Нільсен (Нарвегія) і Брытані Худак (Канада). Чатыры гады таму на чэмпіянаце свету беларуска была ў гэтым відзе праграмы дзявятай. Напярэдадні Дар'я заняла 14-ю пазіцыю ў спрынце.

Таксама сёння адбылася жаночая індывідуальная гонка на 10 км у класах LW10 - LW12 (сядзячыя атлеты), у якой наша Лідзія Лобан з часам 30 мін 7,9 сек стала 11-й, а яе суайчынніца Валянціна Бірыла - 14-й (30:53,1) сярод 19 удзельніц. Першы і трэці рэзультаты паказалі Аксана Мастэрс і Кендал Грэтч з ЗША, паміж дзвюма амерыканкамі размясцілася Кім Юн Чжы з Рэспублікі Карэя.

Усяго ўдзел у XIV Зімовых Паралімпійскіх гульнях у Італіі прымаюць больш як 600 спартсменаў з 55 краін. 10 сакавіка першы медаль беларускай камандзе прынёс Раман Свірыдзенка (LW2 - LW9), які заваяваў золата ў класічным спрынце. У суботу на трасе ў Тэзера адбудуцца эстафеты, праграму спаборніцтваў 15 сакавіка завершаць гонкі з раздзельнага старту на 20 км свабодным стылем.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі