10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трое з чацвярых беларусаў пераадолелі кваліфікацыйны бар'ер спаборніцтваў у спрынце на XIV Паралімпійскіх гульнях у Італіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У адборачных заездах сядзячых спартсменак (класы LW10 - LW12) нашы Валянціна Бірыла і Лідзія Лобан паказалі восьмы і дзявяты рэзультаты з 19 дзяўчат, далей прайшоў мацнейшы тузін. У стаячых лыжнікаў з пашкоджаннямі канечнасцей (LW2 - LW9) беларус Раман Свірыдзенка заняў апошняе прахадное 12-е месца сярод 30 атлетаў. У дзяўчат наша Дар'я Фядзьковіч размясцілася на 14-м радку і завяршыла выступленні ў гэтым відзе праграмы.
Паўфінальная стадыя стартуе ў 14:15 па мінскім часе, каб трапіць у вырашальны забег неабходна фінішаваць у топ-3 свайго секстэта. Першы камплект узнагарод у лыжных гонках будзе разыграны ў 15:25. Усяго ўдзел у XIV Зімовых Паралімпійскіх гульнях у Італіі прымаюць больш як 600 атлетаў з 55 краін, беларускія спартсмены выступаюць з нацыянальнай сімволікай.