Мемарыялы на месцы лагераў смерці і гета | Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі | Belarus.by | Ваенна-гістарычны турызм у Беларусі | Belarus.by | Турызм, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Ваенна-гістарычны турызм | Помнікі Вялікай Айчыннай вайны | Мемарыялы на месцы лагераў смерці і гета

Мемарыялы на месцы лагераў смерці і гета


Генеральны план "Ост", мэтай якога было заняволенне і знішчэнне народаў СССР, яўрэйскага і славянскага насельніцтва заваяваных тэрыторый, з'яўляецца красамоўным доказам сапраўдных намераў нацыстаў. Як сведчаць архіўныя дакументы, была распрацавана комплексная праграма, заснаваная на галоўным расісцкім прынцыпе гітлерызму, знішчэнні яўрэяў і славян.

Знаходзячыся ў эпіцэнтры вайны, Беларусь страціла звыш 2,2 млн чалавек. Акупанты спалілі і разбурылі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў, больш як 11 тысяч вёсак... Кожны дзень, кожную хвіліну ў Беларусі забівалі людзей. Спальвалі жывымі ў хлявах, адпраўлялі ў газавыя камеры, расстрэльвалі на краі выкапанага рова...

Праз гады месцы буйнейшых трагедый былі мемарыялізаваны, каб гэта жорсткая праўда пра вайну на беларускай зямлі і генацыд народа ніколі не была забыта.

ХатыньДальва, Боркі, Ала, Шунеўка, Шавулічы – гэта толькі некаторыя з соцень поўнасцю знішчаных карнікамі "вогненных вёсак" Беларусі, якія сталі сімваламі памяці пра бязвінныя ахвяры.

Трасцянец, Азарычы, Чырвоны Бераг, Лупалава – сумна вядомыя лагеры смерці, дзе нацысты па-зверску знішчылі сотні тысяч людзей... Усяго на тэрыторыі Беларусі існавала больш за 560 лагераў. Толькі ў "Трасцянцы", які стаў чацвёртым па колькасці ахвяр у Еўропе, было забіта 546 тыс. чалавек.

Больш за 380 гета стварылі акупанты ў гарадах і пасёлках Беларусі, каб ажыццяўляць страшэнную палітыку "канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання". Мінскае гета стала адным з буйнейшых у Еўропе і другім па колькасці ахвяр (пасля Львоўскага) на тэрыторыі Савецкага Саюза. Тут знішчылі больш за 100 тысяч яўрэяў. У дзень вызвалення Мінска ў ліпені 1944 года з падвалаў гета выйшлі толькі 13 чалавек, якім удалося ўцалець...

Мемарыяльны комплекс "Трасцянец"

Канцэпцыя мемарыяльнага комплекса "Трасцянец"Створаны фашыстамі крывавы лагер "Трасцянец" стаў самым буйным на тэрыторыі Савецкага Саюза і чацвёртым у Еўропе пасля сумна вядомых "Асвенціма", "Майданака" і "Траблінкі". Паводле афіцыйных даных, на "фабрыцы смерці" ў наваколлі Мінска загінулі 206,5 тысячы чалавек, але ёсць сведчанні, што ахвяр было значна больш. "Трасцянец" аб'ядноўваў некалькі месц жорсткай расправы: працоўны канцлагер каля вёскі Малы Трасцянец, урочышча Благаўшчына, дзе праводзіліся масавыя расстрэлы, урочышча Шашкоўка, дзе целы забітых спальвалі ў велізарнай "яме-печы"... Да 70-годдзя Вялікай Перамогі на тэрыторыі былога лагера смерці быў заснаваны грандыёзны мемарыяльны комплекс – сімвал нацыянальнай і агульначалавечай памяці аб ахвярах нацызму.

У "Трасцянцы" фашысты знішчалі мірных жыхароў і ваеннапалонных, вязняў Мінскага гета, удзельнікаў падполля і партызанаў, яўрэяў, вывезеных з Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў...

г. Мінск

Мемарыял "Яма", прысвечаны ахвярам Халакосту

Мемарыял "Яма" ў МінскуМемарыял "Яма" ў Мінску – трагічны напамін пра бесчалавечнасць нацыстаў, сімвал вечнаго болю і смутку па ахвярах генацыду. У час Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраванай беларускай сталіцы было створана адно з найбуйнейшых у Еўропе гета для знішчэння яўрэяў: да канца кастрычніка 1943-га тут знішчылі больш за 100 тысяч чалавек. Сярод шматлікіх забойстваў і пагромаў у гісторыю ўвайшла крывавая бойня 2 сакавіка 1942 года, калі фашысты расстралялі больш за 5 тысяч яўрэяў, у тым ліку 200 сірот з дзіцячага дома разам з выхавальнікамі і медперсаналам... Тысячы цел людзей, забітых у Мінскім гета, звальвалі ў яму, дзе цяпер знаходзіцца ўражальны  мемарыял. У яго цэнтры – памятны абеліск з чорнага мармуру, устаноўлены яшчэ ў 1947 годзе, а да выбрукаванай уручную глыбокай ямы вядзе лесвіца-кампазіцыя "Апошні шлях": 27 бронзавых фігур, нібы безаблічныя цені, спускаюцца, каб быць забітымі...

Каля "Ямы" пасаджана алея Праведнікаў народаў свету, дзе ўвекавечаны імёны беларусаў, якія пад страхам смерці ратавалі людзей яўрэйскай нацыянальнасці. Усяго ў гады вайны на тэрыторыі Беларусі існавала звыш 100 гета, куды для ліквідацыі прывозілі яўрэяў з Германіі, Польшчы, Аўстрыі і іншых краін...

г. Мінск, вул. Мельнікайтэ

Мемарыяльны комплекс "Дзецям – ахвярам вайны" ў вёсцы Чырвоны Бераг

Мемарыяльны комплекс "Дзецям – ахвярам вайны"

Адзіны ў свеце мемарыял, прысвечаны дзецям – ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, знаходзіцца ў вёсцы Чырвоны Бераг. У 1943 годзе фашысты стварылі тут лагер, дзе самымі жорсткімі, бесчалавечнымі спосабамі ў дзяцей бралі кроў для шпіталяў гітлераўскай арміі. У XXI стагоддзі на месцы гібелі 1990 чалавек з'явіўся мемарыял, над праектам якога працавалі архітэктары пад кіраўніцтвам аўтара комплексу "Хатынь" Леаніда Левіна. Каля ўвахода наведвальнікаў сустракае бронзавая фігурка дзяўчынкі са складзенымі накрыж рукамі. Ад плошчы Сонца разыходзяцца алеі-прамяні, адзін з якіх – "Прамень памяці" – перасякае пусты клас, дзе толькі 21 белая парта і чорная дошка з пісьмом вязніцы Каці Сусанінай бацьку. На фоне вітражоў з замілавальнымі малюнкамі ўстаноўлены сімвал няздзейсненых дзіцячых надзей – "Папяровы караблік"…

Мемарыял у Чырвоным Беразе акружае старадаўні яблыневы сад, які міжвольна стаў яшчэ адным сімвалам крывавай трагедыі вёскі. Паводле падання, мясцовы батанік Нязведскі высадзіў тут кітайскія яблыні, што вясной пакрываліся пунсовай пенай кветак, а восенню –  "кропелькамі" ярка-чырвоных яблыкаў.

Гомельская вобласць, Жлобінскі раён, в. Чырвоны Бераг

Мемарыяльны комплекс "Азарычы"

Мемарыяльны комплекс "Азарычы"…Жорсткі лагер смерці праіснаваў усяго два тыдні, але за гэты час фашысты паспелі знішчыць не менш як 20 тысяч чалавек. У сакавіку 1944 года яго стварылі па загадзе Гітлера ў наваколлі вёскі Азарычы на Палессі, каб не толькі закатаваць палонных, але і аслабіць надыходзячую Чырвоную Армію. Сюды – у край балот – звозілі хворых на сыпны тыф і іншыя інфекцыі, якія маглі хутка распаўсюдзіцца сярод мясцовых жыхароў і савецкіх салдат. На тэрыторыі Азарыцкай зоны смерці, якая аб'ядноўвала некалькі месц, не было пабудоў: жанчын, дзяцей і старых трымалі пад адкрытым небам, а подступы да лагера былі замініраваны. З гэтага жаху вызваліцелі выратавалі звыш 30 тысяч палонных, сярод якіх больш за палавіну – дзеці. У 1965 годзе быў створаны мемарыял, які аб'ядноўвае тры белыя стэлы – сімвал Азарыцкіх лагераў – на якіх адлюстраваны вязні і высечаны імёны.

У 2004 годзе адкрыўся музей памяці ахвяр Азарыцкай зоны смерці, дзе сабраны ўнікальныя матэрыялы: успаміны і запісы галасоў сведак, дакументы, фатаграфіі, перапіска з былымі вязнямі і вызваліцелямі...

Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён

Мемарыяльны комплекс "Лупалаўскі лагерь ваеннапалонных"

Мемарыяльны комплекс "Лупалаўскі лагерь ваеннапалонных"У жніўні 1941 года на ўскраіне Магілёва ў прадмесці Лупалава фашысты стварылі лагер для савецкіх ваеннапалонных. Зняволеных марылі голадам, дапытвалі і строга катавалі: штодзень за калючым дротам, праз які быў прапушчаны электрычны ток, паміралі да 250 чалавек. Усяго ў лагеры загінулі каля 80 тысяч ваеннапалонных, і толькі імёны 389 з іх вядомы. Адным з вязняў быў і генерал Міхаіл Раманаў - камандзір знакамітай 172-й стралковай дывізіі, якая гераічна абараняла горад у ліпені 1941-га. У памяць аб загінулых на месцы лагера смерці ў 1948 годзе з'явіўся першы помнік, а ў 1984-м – у гонар 40-годдзя вызвалення Магілёва – быў адкрыты мемарыяльны комплекс.

На месцы Лупалаўскага канцлагера знаходзіцца таксама брацкая магіла воінаў 238-й і 369-й стралковых дывізій 2-га Беларускага фронту, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Магілёва ў чэрвені 1944 года.

г. Магілёў

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі