Чэмпіянат свету па футзале-2015 у Беларусі | Belarus.by
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Чэмпіянат свету па футзале-2015

Чэмпіянат свету па футзале-2015 у Беларусі


ХI Чэмпіянат свету па футболе ў залах прайшоў 17-25 красавіка ў Беларусі. Упершыню за 20 гадоў планетарны турнір вярнуўся з краін Лацінскай Амерыкі ў Еўропу.

Галоўная пляцоўка першынства – адзін з самых вялікіх і высокатэхналагічных культурна-спартыўных комплексаў ЕўропыМінск-Арэна. Тут прайшлі:

  • урачыстае адкрыццё і першы матч чэмпіянату (17 мая);
  • паўфіналы (24 красавіка);
  • матч за бронзу, ФІНАЛ і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў (25 красавіка).

Спаборніцтвы стадыі плэй-оф прынялі буйнейшыя спартыўныя пляцоўкі пяці гарадоў Беларусі:

  • Палац спорту ў Мінску (матчы груп А і В, чвэрцьфіналы);
  • спарткомплекс "Вікторыя" ў Брэсце (матчы групы С, чвэрцьфіналы);
  • спарткомплекс "Хваля" Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Пінску (матчы групы D);
  • Барысаўскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр і Лядовы палац у Маладзечне (матчы групы В).

Беларусь – месца правядзення ЧС па футзале-2015

У Беларусі футзал развіваецца з 1990-х гадоў, становячыся ўсё больш папулярным сярод спартсменаў і балельшчыкаў.

Пасля заснавання ў 1993 годзе Беларускай федэрацыі футбола ў залах (БФФЗ) і ўваходжання ў Еўрапейскі саюз футзала краіна атрымала права ўдзельнічаць у кантынентальных чэмпіянатах. І сёння зборная Беларусі знаходзіцца ў топ мацнейшых каманд свету.

Краіна ўжо не аднойчы была месцам правядзення міжнародных спаборніцтваў па футзале. У 2012 годзе ў Брэсце адбыўся чэмпіянат Еўропы сярод мужчынскіх каманд, а ў 2013 годзе Гомель прымаў турнір Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.

У маі 2014 года Міжнародная федэрацыя футзала (МФФ) прыняла рашэнне аб правядзенні ў Беларусі чэмпіянату свету-2015.

На цырымоніі падпісання пагаднення прэзідэнт МФФ Раланда Аларкон Рыас высока ацаніў дасягненні ігракоў беларускай зборнай і заявіў, што Беларусь здольна правесці чэмпіянат у адпаведнасці з усімі міжнароднымі стандартамі.

Сучасныя спартыўныя арэны, камфортныя атэлі, зручныя транспартныя зносіны  ў Мінску і іншых гарадах - ўсё падрыхтавана для ўдзельнікаў і гасцей сусветнага першынства. Тым больш, што ў апошнія гады Беларусь усё часцей прымае спаборніцтвы топ-узроўню, развіваючы і паляпшаючы інфраструктуру.

Сталіцай ЧС па футзале-2015 краіна была аб'яўлена ўсяго праз некалькі дзён пасля завяршэння ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі-2014, які стаў рэкордным па колькасці балельшчыкаў на трыбунах і адным з лепшых у гісторыі па арганізацыі.

Удзельнікі ЧС па футзале-2015

На сусветным першынстве ў Мінску сабраліся 16 мацнейшых зборных планеты, якія прадстаўлялі:

  • Амерыку (Аргенціна, Бразілія, Венесуэла, Калумбія, Уругвай, Парагвай, Кюрасаа)
  • Еўропу (Беларусь, Расія, Чэхія, Славакія, Бельгія, Нарвегія)
  • Азію (Кыргызстан)
  • Афрыку (Марока)
  • Акіянію (Аўстралія)

У ліку фаварытаў турніру – дзеючы чэмпіён свету зборная Калумбіі (2011), каманды Парагвая (1988, 2003, 2007, серабро ЧС-2011) і Бразіліі (1982, 1985), зборная Расіі (бронза ЧС у 1997, 2000, 2011)…

Праграма чэмпіянату свету па футзале-2015

Урачыстае адкрыццё турніру чатырохгоддзя прайшло ў Мінск-Арэне 17 красавіка. У першым матчы чэмпіянату сустрэліся зборныя Беларусі і Бразіліі

Згодна з жараб'ёўкай, у папярэднім раўндзе згулялі: 

 група А – Беларусь, Уругвай, Бразілія, Аўстралія;
 група В – Парагвай, Бельгія, Нарвегія, Марока;
 група С – Калумбія, Чэхія, Венесуэла, Кюрасаа;
 група D – Аргенціна, Расія, Славакія, Кыргызстан.

Білеты на чэмпіянат свету па футзале

Білеты на матчы ЧС-2015 па футзале можна было купіць у касах спарткомплексаў і афіцыйнага білетнага аператара турніру (ticketpro.by). Адзін білет даваў права на наведванне 2 матчаў з праграмы ігравога дня.

Цана білетаў:

 група А - Br60 000-110 000
 група В - Br60 000-210 000
 група С - Br50 000-90 000
 група D - Br99 000

Для актыўных балельшчыкаў былі прадугледжаны абанементныя сертыфікаты на 5, 11 або 15 матчаў са скідкай 10-20 працэнтаў:

  • "Хачу на Беларусь" (5 матчаў, Br145 000-280 000)
  • "Хачу на Беларусь у фінале" (10 матчаў, Br350 000-650 000)
  • "Хачу на ўсё" (15 матчаў, Br410 000-770 000)

Талісман чэмпіянату свету па футзале-2015

Талісман сусветнага першынства - вясёлы вожык з мячом у спартыўнай форме ў колерах беларускага сцяга. Выбар гэтага персанажа невыпадковы, бо вожык славіцца мудрасцю і хуткасцю рэакцыі пры небяспецы – якасцямі, вельмі каштоўнымі для ігракоў высокага класа. 

На эмблеме чэмпіянату па футзале адлюстраваны рознакаляровы чалавечак з мячом, які ўвасабляе ўдзельнікаў з розных краін свету, якіх – незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці – аб'ядноўвае футзал.

Зборная Беларусі па футзале

Цяпер зборная Беларусі па футзале ўваходзіць у топ-5 мацнейшых у свеце.

Каманда дасягнула вялікіх поспехаў на міжнародных турнірах: тройчы выходзіла ў чвэрцьфінал на сусветных першынствах (1997, 2007, 2011), двойчы заваёўвала золата (2004, 2014) і адзін раз бронзу (2008) на чэмпіянатах Еўропы.

Пасля яркай перамогі ў вырашальным паядынку з камандай Бельгіі (2:1) у Празе і заваявання тытула чэмпіёна Еўропы 2014 года спартсмены ўдастоены звання "майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

Склад зборнай Беларусі па футзале на ЧС-2015:

Варатары: Дзмітрый Кудзі, Раман Валасюк.

Абаронцы: Канстанцін Цюрын, Аляксандр Коваль, Ігар Шчэрбіч.

Нападаючыя:  Аляксей Налівайка, Аляксандр Галавач, Дзмітрый Барысюк, Васіль Жарыкаў, Уладзіслаў Сялюк, Дзмітрый Цяслюк, Арцём Якубаў.

Галоўны трэнер – Сяргей Сафонаў.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс