Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

19 Май 2014

ЧС па хакеі ў Мінску сабраў беспрэцэдэнтную колькасць балельшчыкаў

ЧС па хакеі ў Мінску сабраў беспрэцэдэнтную колькасць балельшчыкаў

19 мая, Мінск /Віталь Пятровіч - БЕЛТА/. Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску карыстаецца выключнай увагай з боку балельшчыкаў. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў "Мінск-Арэне" паведаміў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэнэ Фазель расказаў, што часцей за ўсё чэмпіянат свету аддаецца для правядзення ў некалькіх гарадах або нават краінах зыходзячы з меркаванняў цікавасці гледачоў. Некалькі папярэдніх пяршынстваў паказалі, што такім чынам лягчэй сабраць гледачоў на трыбуны, хаця былі і праколы. Напрыклад, на мінулагоднім чэмпіянаце свету ў Швецыі і Фінляндыі была адзначана вельмі нізкая наведвальнасць матчаў у Стакгольме. "У Мінску мы бачым проста экстраардынарную сітуацыю. Такога не было ніколі ні ў адным горадзе. Проста вельмі вялікая колькасць балельшчыкаў. Але гэта, хутчэй, выключэнне ў параўнанні з іншым чэмпіянатамі свету", - адзначыў Фазель.

Рэнэ Фазель на чэмпиянаце свету па хакеі ў МінскуПрэзідэнт федэрацыі асабліва падкрэсліў, што IIHF у вышэйшай ступені задаволена тым, як праходзіць чэмпіянат свету ў Мінску. "Мы вельмі шчаслівыя, проста ў захапленні. Прызнаюся, што нават не чакалі такой вялікай колькасціі гледачоў, такой запаўняльнасці арэн. Рэкорд наведвальнасці матчаў чэмпіянату свету, безумоўна, будзе пабіты ў Мінску", - упэўнены ён.

Паводле яго слоў, адразу некалькі каманд, як і зборная Беларусі, адчуваюць сябе ў Мінску практычна як дома дзякуючы гарачай падтрымцы балельшчыкаў. Гэта, безумоўна, зборная Расіі, зборная Латвіі, каманды Казахстана і Славакіі. "Учора мы наведалі гульню, нак якой прысутнічалі больш як 11,5 тыс. гледачоў. Гэта вялікая колькасць, прытым што гэта была гульня групавога раўнда. Я хачу выказаць словы ўдзячнасці арганізатарам, якія правялі вельмі вялікую работу пры падрыхтоўцы гэтага свята", - сказаў Рэнэ Фазель.

Ён расказаў, што пабываў у гэтым годзе на Алімпійскіх гульнях у Сочы, якія былі справядліва прызнаны аднымі з лепшых, а магчыма, і лепшымі за ўсю гісторыю. "Калі чэмпіянат свету ў Мінску будзе і далей праходзіць у тым жа духу, як ён праходзіць, то, без сумненняў, ён стане лепшым за ўсю гісторыю гэтых спаборніцтваў. Я вельмі задаволены ўсім тут: балельшчыкамі, атмасферай, арэнамі, арганізацыяй - усім", - падвёў вынік Рэнэ Фазель.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі