Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Гід па Беларусі: ідэі для вашых падарожжаў!

Гід па Беларусі: ідэі для вашых падарожжаў!

Што паглядзець у Лідзе: замак вялікага князя Гедыміна, вяселле караля Ягайлы, старадаўняя піваварня і гучны open air Што паглядзець у Лідзе: замак вялікага князя Гедыміна, вяселле караля Ягайлы, старадаўняя піваварня і гучны open air
Самая грандыёзная спадчына Ліды – замак, закладзены ў 1323 г. вялікім князем Гедымінам, родапачынальнікам легендарнай дынастыі і заснавальнікам сталіцы ВКЛ Вільні. Лідскі бастыён справядліва лічаць унікальным, бо гэта першы мураваны замак Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі Беларусі. Ён і паслужыў правобразам іншага вядомага замка...
Што паглядзець у Нясвіжы: княжацкі палац са Спіса сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і іншыя выдатныя мясціны горада магнатаў Што паглядзець у Нясвіжы: княжацкі палац са Спіса сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і іншыя выдатныя мясціны горада магнатаў
Накіравацца ў легендарны Нясвіж трэба ўжо толькі дзеля таго, каб убачыць цудоўную рэзідэнцыю, якая была заснавана тут у канцы XVI стагоддзя. Здабытак са Спіса сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, былыя ўладанні адной з найбольш буйных і магутных дынастый Еўропы Радзівілаў, выдатны ансамбль, створаны прыгажосцю архітэктуры і яе навакольнай прыроды...
Што паглядзець у Гомелі: галоўныя выдатныя мясціны і неразгаданыя тайны горада над Сожам Што паглядзець у Гомелі: галоўныя выдатныя мясціны і неразгаданыя тайны горада над Сожам
У канцы ХVIII стагоддзя тутэйшыя землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, і Кацярына II падаравала гомельскае староства графу Пятру Румянцаву. Імператрыца нават выдзеліла з казны грошы на будаўніцтва графскага палаца. Цудоўная рэзідэнцыя – сёння галоўная жамчужына Гомеля – вырасла на месцы драўлянага замка былых уладальнікаў горада князёў Чартарыйскіх. За гады палац не раз перабудоўвалі, тэрыторыю вакол дапаўнялі новымі збудаваннямі, ператварыўшы маёнтак у адзін з самых уражальных архітэктурных ансамбляў Усходняй Еўропы...
Што паглядзець у Магілёве: топ славутых мясцін горада на Дняпры Што паглядзець у Магілёве: топ славутых мясцін горада на Дняпры
Горад на беразе Дняпра, які атрымаў загадкавую назву Магілёў, займае асаблівае месца ў гісторыі Беларусі. Стагоддзі таму ён быў пагранічнай крэпасцю, вотчынай знакамітых дынастый, буйнейшым гандлёвым вузлом княства, губернскім цэнтрам. У гады Першай сусветнай вайны тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага і рэзідэнцыя імператара Мікалая II. Напярэдадні Другой сусветнай Магілёў ледзь не стаў сталіцай Беларусі...
Гісторыя жыцця пад адкрытым небам: музеі-скансэны Беларусі, якія варта наведаць Гісторыя жыцця пад адкрытым небам: музеі-скансэны Беларусі, якія варта наведаць
Пад адкрытым небам гасцям прапаноўваюць зазірнуць у вёсачку або шляхецкую сядзібу з аўтэнтычнымі пабудовамі, жыхарамі-майстрамі, якія навучаюць прамудрасцям і турыстаў, цікавымі касцюміраванымі экскурсіямі...
Чароўныя, рэдкія, унікальныя: 10 экаславутасцей Беларусі, якія варта ўбачыць Чароўныя, рэдкія, унікальныя: 10 экаславутасцей Беларусі, якія варта ўбачыць
Дзіўнай прыгажосці і чысціні прырода – багацце Беларусі! Так, у краіне няма высокіх гор і марскога ўзбярэжжа, якія традыцыйна захапляюць падарожнікаў. Але ёсць іншыя сапраўды рэдкія цудоўныя мясціны, якія можна назваць адзінымі не толькі ў маштабах Еўропы, але і ўсяго свету. Даведайцеся пра іх больш – і, упэўнены, вам захочацца ўбачыць усё на ўласныя вочы...
Нараджэнне Хрыстова і Новы год-2020 у Беларусі Нараджэнне Хрыстова і Новы год-2020 у Беларусі
У Беларусі на гэтыя зімовыя святы надвор'е можа быць непрадказальным: і ўзбадзёрыць моцным паўночным марозам, і накрыць лёгкай еўрапейскай зімой. Але ў любым выпадку добры настрой і забавы абавязковыя. Ужо з першых дзён снежня настае час калядных кірмашоў і распрадаж, яркіх вулічных шэсцяў казачных персанажаў і тэатралізаваных паказаў, самабытных абрадаў, урачыстых баляў у старадаўніх сядзібах, замках і палацах і, безумоўна, святочных тураў і экскурсій па краіне…
Міленіум Брэста: гід па 1000-гадовым горадзе і наваколлі Міленіум Брэста: гід па 1000-гадовым горадзе і наваколлі
Старажытны горад Бярэсце, імперскі Брэст-Літоўск, міжваенны Брэст-над-Бугам, гераічны Брэст…
Што паглядзець у Мінску: топ выдатных мясцін сталіцы Што паглядзець у Мінску: топ выдатных мясцін сталіцы
Гід па Мінску дапаможа спланаваць ваша падарожжа ў галоўны горад Беларусі, адзначыць на карце must see мясціны, расстаўляючы сэнсавыя акцэнты на свой густ. У падборцы – архітэктурныя, культурныя, рэлігійныя і спартыўныя славутасці сталіцы...
Што паглядзець у Гродне: топ выдатных мясцін горада над Нёманам Што паглядзець у Гродне: топ выдатных мясцін горада над Нёманам
Чароўны старадаўні "горад каралёў", які захаваў самы вялікі ў Беларусі ансамбль гістарычнай забудовы, у тым ліку адразу два сярэдневяковыя замкі. Акрамя таго, у Гродна і наваколле жыхары дзясяткаў краін могуць прыехаць без візы і прабыць тут 10 дзён...
Папярэднія       1 2 3 4      Наступная