Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Гід па Беларусі

Гід па Беларусі: ідэі для вашых падарожжаў!

Гісторыя жыцця пад адкрытым небам: музеі-скансэны Беларусі, якія варта наведаць

Гісторыя жыцця пад адкрытым небам: музеі-скансэны Беларусі, якія варта наведаць

Музеі архітэктуры і побыту пад адкрытым небам папулярныя і любімыя ў многіх краінах свету. Ідэя, якую яшчэ ў канцы XIX стагоддзя ўвасобілі ў знакамітым шведскім Skansen, аказалася настолькі запатрабаванай у падарожнікаў, што і сёння яе прадаўжаюць актыўна развіваць. Нават само слова стала хадзячай назвай.

У Беларусі многія гады першым і адзіным скансэнам называлі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо, які з'явіўся ў наваколлі Мінска ў 1970–1980-я гг. І сапраўды, яго канцэпцыя ўпершыню была заснавана на тым, каб максімальна дакладна і наглядна паказаць, як жылі беларусы стагоддзі таму. Сюды з розных куткоў краіны прывезлі старадаўнія помнікі драўлянай архітэктуры – сялянскія хаты, Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя і царкоўнапрыходскую школу, вятрак, карчму... І закіпела жыццё, нібы ў сапраўднай вёсцы мінулага!

Тым не менш, сёння ўжо і іншыя музейныя комплексы Беларусі могуць прэтэндаваць на статус скансэнаў. Пад адкрытым небам гасцям прапаноўваюць зазірнуць у вёсачку або шляхецкую сядзібу з аўтэнтычнымі пабудовамі, жыхарамі-майстрамі, якія навучаюць прамудрасцям і турыстаў, цікавымі касцюміраванымі экскурсіямі. І вядома, тут можна стаць удзельнікам этнасвята або вялікага фестывалю. А яшчэ абавязкова пакаштаваць што-небудзь смачнае з беларускай кухні.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (Строчыцы)

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (Строчыцы)Першынство гэтага музея як асабліва жывога месца, дзе ўдалося захаваць драўляную архітэктуру XVII–ХХ стагоддзяў – бясспрэчна! Дзякуючы вучоным-гісторыкам, этнографам, краязнаўцам-аматарам у прыгарадзе Мінска з’явілася сапраўды аўтэнтычная вёска. Больш таго, сёння гэта месца надзвычай актыўнага культурнага жыцця. Акрамя дэманстрацыі артэфактаў з мінулага беларусаў, тут вельмі шануюць традыцыі. Круглы год у музеі паказваюць прыгожыя абрады з народнага календара розных рэгіёнаў краіны, праводзяць вясёлыя этнасвяты і маштабныя фолк-фестывалі.

Цікава, што ідэю стварэння такога музея пад адкрытым небам упершыню агучыў у 1908 годзе вядомы мастак-пейзажыст Фердынанд Рушчыц. Але толькі праз амаль сем дзесяцігоддзяў яна пачала ўвасабляцца. З этнаграфічных экспедыцый у Азярцо сталі прывозіць каштоўнасці. Так з’явіліся экспазіцыі, якія прадстаўляюць архітэктуру, культуру і жыццёвы ўклад трох этнаграфічных рэгіёнаў – Цэнтральнай Беларусі, Паазер’я і Падняпроўя.

У музеі таксама дзейнічаюць пастаянныя выставы "Транспартныя сродкі ў Беларусі", "Пчалярства ў Беларусі", "Беларускі лён", "Забродскія снасці" (аб рыбалоўстве ў Беларусі).

Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо
Каардынаты GPS: 53.832954, 27.374128

Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі"

МузейныКаларытны музейны комплекс "Дудуткі" размешчаны за 40 км ад Мінска ў маляўнічай мясціне ля ракі Пціч. Калісьці ў яго наваколлі быў маёнтак знакамітага дваранскага роду Ельскіх, якія ператварылі вёску Дудзічы ў вялікі рамесны і гандлёвы цэнтр, "сядзібу муз". Да 1800 года ў маёнтку былі не толькі дом гаспадароў і майстэрні, але і драўляная царква, млын, тры карчмы, сад, аранжарэя, невялікі гарбарны завод. Кожны месяц у мястэчку праводзіліся кірмашы.

У 1994 г. у памяць пра багатую гісторыю Дудзічаў быў заснаваны комплекс, дзе адноўлены ўклад жыцця беларускага маёнтка ХIХ стагоддзя. У "Дудутках" для гасцей адкрыты этнаграфічная галерэя з экспазіцыяй прадметаў побыту ΧVIII–ΧΧ стагоддзяў, майстэрні-музеі рамеснікаў, старадаўняя кузня ΧIΧ стагоддзя, сыраварня, пякарня, бровар (цэх самагонаварэння). Акрамя таго, тут ёсць гараж з рэтра-аўтамабілямі, заасад, вятрак галандскага ўзору (1903–1905 гг.), драўляная царква Іаана Прарока

У розныя поры года ў "Дудутках" праходзяць аўтэнтычныя святы і фестывалі гістарычных рэканструкцый. Менавіта тут можна пабываць на адным з самых знакамітых рыцарскіх турніраў краіны – фестывалі славы беларускай зброі "Наш Грунвальд".

Дзе: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, вёска Пціч
Каардынаты GPS: 53.596029, 27.684187

Парк-музей інтэрактыўнай гіторыі "Сула"

Парк-музей інтэрактыўнай гіторыі "Сула"Землі на краі старажытнай Налібоцкай пушчы, дзе цячэ рачулка Сула, з даўніх часоў былі месцам яркіх падзей і герояў. У розныя стагоддзі імі валодалі кароль Стафан Баторый, дынастыі магнатаў Вішнявецкіх, Радзівілаў і, нарэшце, Ленскіх… У ХХI стагоддзі ў былым маёнтку быў заснаваны парк інтэрактыўнай гісторыі, які за некалькі гадоў ператварыўся ў адзін з самых папулярных музейных праектаў пад адкрытым небам.

Паглыбленне ў гісторыю Беларусі пачынаецца ўжо з першых хвілін. Інтэрактыўны экскурсійны маршрут звязаў больш за 10 тэматычных лакацый, прысвечаных розным перыядам мінулага краіны – ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя. Кропка адпраўлення – сімвалічнае месца ля Кромлеха "Брама ўсіх зорак", што расказвае аб мегалітычнай культуры, тэорыях стварэння свету і паходжання чалавека. А далей яшчэ цікавей! Стаянка старажытнага чалавека, пляцоўка славянскіх культаў з таямнічай хаткай знахаркі, прыстань варагаў з водным падарожжам на ладдзі вікінгаў – дракары, што цэлы дзень плавае па Сульскай сажалцы.

Тэрыторыя з гаворачай назвай "Беларусь – краіна замкаў" аб’яднала гатычны квартал, адноўленую па ўсіх канонах фартыфікацыі Сульскую Вежу, зброевую кузню і ганчарную майстэрню. Экспазіцыя Калегіума прысвечана гісторыі адукацыі і асветы на беларускіх землях. "Залаты век" шляхты можна прасачыць у мураванай "Каралеўскай асамблеі", дзе раскажуць пра росквіт сульскіх зямель у часы караля Стафана Баторыя і пакажуць калекцыю гербаў беларускай шляхты. Побач – Сульскі бровар: тут па старых тэхналогіях вырабляюць фірменны мясцовы напой старку, што называюць беларускім канкурэнтам віскі.

У "Беларускім мястэчку", што прадстаўляе перыяд XIX стагоддзя, можна зазірнуць у аптэку з зёлкамі, хаткі ткача і шапавала, традыцыйны лялечны тэатр батлейку і каларытны яўрэйскі дом-краму. Завяршаецца маршрут у сядзібным доме і капліцы-ратондзе Ленскіх, якія захоўваюць гісторыю пра гэты праслаўлены род і іх трагічны лёс...

Дзе: Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Літвенскі сельскі савет, в. Сула, 14
Каардынаты GPS: 53.738789, 26.883066

Археалагічны музей у Белавежскай пушчы

Археалагічны музей у Белавежскай пушчыПасля гістарычных раскопак у самым старажытным лесе Беларусі і Еўропы Белавежскай пушчы ў 2019 г. быў заснаваны Археалагічны музей пад адкрытым небам, аналагаў якому ў краіне няма. Ва ўрочышчы Горы каля вёскі Камянюкі вучоныя знайшлі ўнікальныя для еўрапейскай археалогіі артэфакты – дзясяткі нуклеусаў, якія старажытныя майстры маглі пакінуць у рытуальных мэтах, скіфскі бронзавы наканечнік стралы V–IV стагоддзяў да н.э., які пацвярджае, што тэрыторыі сучаснай Беларусі былі ўключаны і ў скіфскі свет. Знойдзены і артэфакты бронзавага веку – посуд тшцінецкай культуры, рарытэты культуры шнуравой керамікі, жылыя і гаспадарчыя пабудовы... Бясцэнныя знаходкі падштурхнулі стварыць у гэтым рэдкім месцы музей пад адкрытым небам.

Згодна з планам, ён будзе ўключаць 7 музейных комплексаў, прысвечаных гісторыі ад каменнага веку да сярэдневякоўя. Першымі адкрыліся тры аб’екты.

"Гарадзішча позняга бронзавага, ранняга жалезнага веку" – паселішча, адноўленае на аснове навуковых даследаванняў, каб паказаць, як жылі старажытныя людзі на гэтых землях. Як яны будавалі жыллё, выраблялі прылады працы, посуд, адзенне…

"Старажытнагерманскае падвор’е жалезнага веку" нібы адрадзіла жыллё і кузню вельбарскай і пшэворскай археалагічных культур (II–IV стагоддзе н.э.). Гасцям раскажуць пра легендарных старажытных готаў, якія ў першых стагоддзях нашай эры мігрыравалі ад узбярэжжа Балтыкі да Чорнага мора.

"Славянскае паселішча ранняга сярэдневякоўя" аб’яднала падвор’і, прысвечаныя жыццю славян у розныя часы на тэрыторыі Беларусі – іх побыту, вайсковай справе, заняткам сельскай гаспадаркай, рамёствам і промыслам, культуры.

Дзе: Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, аграгарадок Камянюкі, Белавежская пушча

Сядзіба-музей "Заброддзе"

Сядзіба-музей "Заброддзе"У гістарычных мясцінах на беразе ракі Нарачанка, дзе стагоддзе таму праходзіла лінія фронту Першай сусветнай вайны, знаходзіцца самабытная вёска Заброддзе. Сям'я беларускага мастака і краязнаўца Барыса Цітовіча ператварыла яе ва ўнікальны музей пад адкрытым небам і цікавы турыстычны комплекс – з аўтэнтычнай архітэктурай, народным побытам і традыцыямі, атмасферай творчасці.

Сёння ў "Заброддзі" госці могуць наведаць першы ў Беларусі музей гісторыі Першай сусветнай вайны, які захоўвае больш за 2000 экспанатаў: абмундзіраванне і зброю, дакументы і фатаграфіі, прадметы побыту салдат і асабістыя рэчы ў памяць пра блізкіх. Адкрыты і музей рэтра-аўтамабіляў, дзе сабрана калекцыя олдтаймераў 30–90-х гадоў ХХ стагоддзя. Яшчэ адна экспазіцыя – музей побыту стагадовай даўнасці, дзе можна ўбачыць старадаўнюю мэблю, адзенне, хатняе начынне, музычныя інструменты, фота. Ёсць на тэрыторыі "Заброддзя" кузня і 200-гадовая лазня, творчыя майстэрні мастака і рэжысёра лялечнага тэатра, экспазіцыя СССР. Маляўнічыя краявіды Заброддзя неаднойчы станавіліся дэкарацыямі для здымак кіно, а аўтамабілі – героямі фільмаў.

На беразе ракі стаіць пабудаваная ў стылі XVI–XVII стст. драўляная Барысаглебская капліца ў памяць аб усіх загінулых у ваенных дзеяннях… І на працягу года ў "Заброддзі" праходзіць мноства мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі гэтых гераічных мясцін.

Дзе: Мінская вобласць, Вілейскі раён, Нарачанскі сельскі савет, в. Заброддзе
Каардынаты GPS: 54.543246, 26.728252

Гісторыка-турыстычны комплекс "Дукорскі маёнтак"

Гісторыка-турыстычны комплекс "Дукорскі маёнтак""Дукорскі маёнтак" – былы шляхецкі маёнтак, землямі якога ў розныя часы валодалі прадстаўнікі знакамітых родаў: Кежгайлы, Завішы, Шэметы, Агінскія, Ашторпы, Гартынгі. А сёння гэта сапраўдны цэнтр адраджэння старадаўняй шляхецкай культуры Беларусі. Гістарычная школа верхавой язды і валодання шабляй, каларытныя героі-гаспадары ў традыцыйным шляхецкім адзенні, майстэрства танца і аўтэнтычная жывая музыка, забытыя забавы на свежым паветры і надзіва самабытныя святы, адроджаныя стравы шляхецкай кухні і традыцыйныя напоі – усё гэта нібыта пераносіць гасцей на некалькі стагоддзяў таму.

На 25 гектарах тэрыторыі "Дукорскага маёнтка" ёсць музей, старадаўні парк з воднай сістэмай, рамесныя майстэрні, бровар, карчма, шынок, захаваная з канца XVIII стагоддзя брама з вежай, адноўленая па фотаздымках карэтная таго ж перыяду, заасад і 400-гадовы Дуб жаданняў, гасцявыя домікі, вяровачны гарадок і незвычайны сучасны аб’ект – Дом-пярэкрут.

Дзе: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, аграгарадок Дукора, вул. Школьная, 15
Каардынаты GPS: 53.6738, 27.9683

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: