Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Гід па Беларусі

Гід па Беларусі: ідэі для вашых падарожжаў!

Што паглядзець у Смаргоні: "мядзведжая акадэмія", апошні бівак Напалеона і гераічная спадчына "мёртвага горада" Першай сусветнай Што паглядзець у Смаргоні: "мядзведжая акадэмія", апошні бівак Напалеона і гераічная спадчына "мёртвага горада" Першай сусветнай
На берагах ракі Оксны (левы прыток Віліі) і Гервяткі, якая ўпадае ў яе на паўночным захадзе Беларусі, стаіць горад Смаргонь. Ён вядомы з пачатку XVI стагоддзя як мястэчка, уладальнікамі якога былі ўплывовыя роды Зяновічаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх. У XVII стагоддзі тут з'явілася незвычайная навучальная ўстанова – "мядзведжая акадэмія". А ў час, калі гаспадарамі маёнтка былі прадстаўнікі дынастыі Радзівілаў, яна стала самай вядомай школай дрэсіроўкі мядзведзяў не толькі на беларускіх землях, але і ва ўсёй Еўропе...
Што паглядзець у Ветцы: тайны горада стараабрадцаў, артэфакты буйнейшага  іканапіснага цэнтра краіны і непаўторны народны каларыт Палесся Што паглядзець у Ветцы: тайны горада стараабрадцаў, артэфакты буйнейшага іканапіснага цэнтра краіны і непаўторны народны каларыт Палесся
На ўсходзе Беларускага Палесся каля ракі Сож стаіць горад Ветка - некалі знакамітае прыстанішча стараабрадцаў. Яе гісторыя пачалася ў 1685 годзе, калі вернікі з розных куткоў Рускага царства (пазней імперыі), якія не прынялі царкоўную рэформу патрыярха Нікана, шукалі прытулак на ўскраінах і за межамі дзяржавы. Менавіта так на прыгранічных землях Рэчы Паспалітай недалёка ад Гомеля з'явіўся новы пасад...
Што паглядзець у Бабруйску: дзекабрысцкая цытадэль і непаўторны шарм "яўрэйскай сталіцы" Беларусі Што паглядзець у Бабруйску: дзекабрысцкая цытадэль і непаўторны шарм "яўрэйскай сталіцы" Беларусі
Не сакрэт, што Бабруйск стаў шырока вядомы далёка за межамі Беларусі дзякуючы сатырычнаму раману Ільі Ільфа і Яўгена Пятрова "Залатое цяля". Літаратурныя "дзеці лейтэнанта Шміта" пагаджаліся ехаць хоць зараз у горад, які "лічыўся цудоўным, высокакультурным месцам". А ў нашы дні яго гасцей сустракае бронзавая скульптура Шуры Балаганава – аднаго з герояў твора, самазванца і "малочнага брата" "вялікага камбінатара" Астапа Бендэра...
Што паглядзець у Лоеве: геалагічнае агаленне, купецкая спадчына старога горада, мемарыял і музей легендарнай бітвы за Днепр Што паглядзець у Лоеве: геалагічнае агаленне, купецкая спадчына старога горада, мемарыял і музей легендарнай бітвы за Днепр
На ўскраіне палескіх зямель, дзе Сож упадае ў Днепр, стаіць гарадскі пасёлак Лоеў, добра вядомы знаўцам ваеннай гісторыі. Узнікшы на месцы старажытнага гарадзішча дрыгавічоў, ён захоўвае мноства артэфактаў мінулага. У былыя часы цераз паселішча праходзіў легендарны гандлёвы шлях "з варагаў у грэкі". Менавіта тут размяшчаўся адзін з пагранічных бастыёнаў князёў Кіеўскай Русі, а ў далейшым Лоеў быў "яблыкам разладу" паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім. У гады Вялікай Айчыннай вайны Лоеўшчына стала сведкай неверагоднага подзвігу савецкіх салдат...
Што паглядзець у Рэчыцы: капліца з металу на набярэжнай Дняпра, музей нафты і карціны самага загадкавага мастака Беларусі Што паглядзець у Рэчыцы: капліца з металу на набярэжнай Дняпра, музей нафты і карціны самага загадкавага мастака Беларусі
На беразе велічнага Дняпра стаіць горад Рэчыца – сталіца беларускіх нафтавікоў. Упершыню звесткі аб Рэчыцы сустракаюцца ў Густынскім летапісе 1213 года. А ў Наўгародскім летапісе 1214 года ўпамінаецца захоп горада князем Мсціславам Мсціславічам Удатным у ходзе вайны з кіеўскім князем Усеваладам Святаславічам...
Што паглядзець у Мазыры: вуліцы ў ярах, храм-музей і ўнікальны трамвай Што паглядзець у Мазыры: вуліцы ў ярах, храм-музей і ўнікальны трамвай
Размешчаны на берагах знакамітай ракі Прыпяць, адзін з самых старадаўніх на Палессі, з вуліцамі, якія пралягаюць у глыбокіх ярах, уладальнік самага вялікага ў Беларусі рачнога порта – усё гэта Мазыр, або, як яго рамантычна называюць, "горад на сямі ўзгорках"...
Што паглядзець у Браславе: "мазаічны" касцёл, Уладарка азёр, архітэктура родам з Татр і фестываль на пляжы Што паглядзець у Браславе: "мазаічны" касцёл, Уладарка азёр, архітэктура родам з Татр і фестываль на пляжы
На вузкай палосцы сушы паміж азёрамі Дрывяты і Навяты размясціўся цэнтр беларускага Паазер'я – горад Браслаў. Упершыню ў пісьмовых крыніцах ён згадваецца ў 1065 годзе: у "Хроніках Быхаўца" сустракаецца варыянт Браслаўль, у "Хроніцы" Мацея Стрыйкоўскага – Braslaw...
Што паглядзець у Навагрудку: скарбы першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і радзімы Адама Міцкевіча Што паглядзець у Навагрудку: скарбы першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і радзімы Адама Міцкевіча
Многія стагоддзі таму ён стаў першай сталіцай адной з буйнейшых дзяржаў сярэдневяковай Еўропы. Пазней тут з'явіўся мураваны замак, які доўгі час быў самай абароненай і непрыступнай крэпасцю прынёманскіх зямель. У 1422 годзе ў галоўным касцёле Навагрудка кароль Ягайла вянчаўся з юнай князёўнай Соф'яй Гальшанскай, у шлюбе з якой нарадзіліся сыны і пачалася знакамітая дынастыя Ягелонаў…
Уражанні, дзеля якіх варта прыехаць у Беларусь Уражанні, дзеля якіх варта прыехаць у Беларусь
Падарожжы па розных краінах – гэта не проста сотня фатаграфій у памяці смартфона і не чарговая адзнака на карце свету. Падарожжы – гэта яркія эмоцыі і новыя ўражанні. Любому кутку планеты ёсць чым здзівіць. І Беларусь не выключэнне! Прыродныя і рукатворныя помнікі, старадаўнія абрады, архітэктурныя шэдэўры, смачная ежа – словам, кожны можа знайсці тут нешта даспадобы...
Што паглядзець у Полацку: велічная Сафія, скарбы святой Ефрасінні, спадчына першадрукара Скарыны і іншыя славутасці самага старажытнага горада Беларусі Што паглядзець у Полацку: велічная Сафія, скарбы святой Ефрасінні, спадчына першадрукара Скарыны і іншыя славутасці самага старажытнага горада Беларусі
Адчуць атмасферу гэтага ўнікальнага месца – аднаго з першых буйных гарадоў усходніх славян, прагуляцца па вулачках, якія захоўваюць таямніцы шматвяковай гісторыі, убачыць легендарныя храмы і паслухаць арган славутага сабора Святой Сафіі – усё гэта варта зрабіць абавязкова, калі вы прыехалі ў Беларусь. Сёння Полацк уваходзіць у спіс галоўных культурных, рэлігійных і турыстычных маршрутаў краіны...
1 2 3      Наступная