Купалле ў Беларусі | belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Этнатурызм | Купалле

Купалле ў Беларусі


У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.

Святы ў гонар летняга сонцастаяння ёсць у многіх народаў Еўропы: Янаў дзень у Балгарыі, святы Ян у Венгрыі, Сан-Хуан у Іспаніі, Ліга ў Латвіі… Ва ўсходніх славян гэта Іван Купала, але, бадай, менавіта ў Беларусі найбольш поўна захаваліся традыцыі Купалля, якое адзначаюць з асаблівым размахам.

Гісторыя Купалля

Гісторыя КупалляМагічныя абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў язычніцкія часы. "Купала" азначала "сярдзітае", "гарачае", "ускіпаючае гневам", "раз'юшанае" – менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго цудадзейную сілу. У час свята людзі дзякавалі і магутным стыхіям – Агню, Вадзе, Зямлі.

З распаўсюджваннем хрысціянства да Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля. Сугучнасць слоў "купала" і "купаць", "апускаць у ваду" ў народнай свядомасці прывяла да змяшэння ў назве свята – Іван Купала.

Калі святкуюць Купалле?

У абрадах беларускага Купалля цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. І сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

Купальскія "цуды", традыцыі і абрады

КупаллеЗ Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці,  якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

На Купалле беларусы праводзілі яшчэ шмат сімвалічных абрадаўКупальскія вянкі:

            • збор лекавых кветак і траў, якія набывалі ў гэту ноч асаблівую сілу;
            • рытуал ачышчэння агнём (праз купальскае вогнішча людзі скакалі, у ім спальвалі кола-"сонца", адзенне хворых, старыя рэчы);
            • варажба на будучае (дзяўчаты пускалі па вадзе купальскія вянкі);
            • абрадавая вячэра;
  • рытуалы аховы дамоў і палёў ад нячыстай сілы;
  • прашэнне багатага ўраджаю і дастатку;
  • абрадавыя песні і карагоды, шумныя вясёлыя гульні;
  • рытуал ачышчэння вадой на ўзыходзе сонца, умыванне расой.

Здаўна ў Купаллі ўдзельнічалі ўсе жыхары сяла ад малога да вялікага, бо толькі ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала дабрабыт.

Купалле сёння

Беларускае КупаллеКожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі – на берагах рэк і азёр – святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.

Убачыць Купалле можна ў самых розных мясцовасцях Беларусі, але ёсць і найбольш вядомыя, масавыя гулянні.

Александрыя збірае сяброўСамае маштабнае свята "Купалле" – "Александрыя збірае сяброў" – праходзіць у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. За некалькі гадоў яно стала сапраўдным брэндам краіны: сюды прыязджаюць шматлікія госці не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і іншых краін свету.

У Мінску купальскія святы праводзяцца ў парку ім. 900-годдзя Мінска, Лошыцкім парку, Цэнтральным батанічным садзе, заапарку.

Купалле Паазер'яУбачыць традыцыі і пачуць аўтэнтычныя купальскія песні розных мясцовасцей можна ў вёсцы Івесь на беразе возера Шо Глыбоцкага раёна, дзе праходзіць унікальнае свята абрадавага фальклору "Купалле Паазер'я". Сюды збіраюцца калектывы, якія выконваюць старадаўнія напевы ў традыцыйнай манеры.

Купалле адзначаюць ва ўсіх абласных і раённых гарадах Беларусі, у вёсках. Напрыклад, арыгінальнае свята з абыходам двароў і гульнямі на старадаўнім замчышчы праводзяць жыхары пасёлка Ракаў Валожынскага раёна, свае фэсты ёсць у Тураве Жыткавіцкага раёна, Лепелі, Мядзеле, Слуцку, Заслаўі

Самабытныя купальскія святы праходзяць і ў вялікіх этнаграфічных музеях Беларусі:

Сімвалы і сувеніры Купалля

Фантан "Купалле"Беларускае Купалле натхняе творцаў на стварэнне песень (сярод іх і знакамітая беларуская народная "Купалінка"), вершаў, казак, карцін і скульптурных твораў.

Народны паэт Беларусі Янка Купала ўзяў псеўданім па назве святочнай ночы, у якую нарадзіўся. І сёння ў Мінску ў парку імя Янкі Купалы знаходзіцца фантан са скульптурнай кампазіцыяй "Купалле". Дзве юныя дзяўчыны – сімвал чысціні, маладосці і кахання – кідаюць вянкі ў ваду, як здаўна варажылі на "суджанага". А каля п'едэстала помніка самому паэту размясціліся сімвалы Купалля – крыніца і папараць-кветка.

Скульптура-фантан на тэму Купалля ў МаладзечнеУ горадзе Маладзечна таксама ўстаноўлена звязаная з Купаллем скульптура: доўгавалосая дзяўчына ў вянку і закаханы юнак нібы выходзяць з папараці.

У 2013 годзе ў Беларусі ўпершыню прайшоў конкурс на лепшыя сувеніры-сімвалы свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"). Ідэі пераможцаў сталі асновай для сувеніраў з саломы, гліны, скуры, бяросты і іншых прыродных матэрыялаў.

Кірмаш майстроў у АлександрыіІх можна ўбачыць і набыць на свяце ў Александрыі: саламяная "Папараць-кветка" (гран-пры), купальскія вянкі, кошык "Папараць-кветка", керамічнае пано "Купалле", гліняная "Купальская пяюха", ільняная дэкаратыўная сумачка "Мацi купальскага агню", выцінанка "Купальская кветка".

Уваходны білет Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе ўпрыгожвала карціна беларускага мастака Міхаіла Філіповіча "На Купалле".

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі