Беларусь на зімовай Алімпіядзе-2014 у Сочы | Belarus.by
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Беларусь на Алімпіядзе-2014 у Сочы

Беларусь на Алімпіядзе-2014 у Сочы

Першае золата Беларусі прынесла Дар'я Домрачава
Першае золата Беларусі прынесла Дар'я Домрачава

На ХХII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы беларускія спартсмены выступілі ў пяці дысцыплінах праграмы: біятлон, фрыстайл, лыжныя гонкі, горныя лыжы і шорт-трэк.

Урачыстае адкрыццё Алімпіяды адбылося 7 лютага. Усяго ўдзельнікі галоўных стартаў Алімпіяды разыгралі 98 камплектаў узнагарод у 7 відах спорту (15 дысцыплін). Дэвіз і галоўны слоган Алімпійскіх гульняў у Сочы – "Гарачыя. Зімовыя. Твае".

Дзяржаўны флаг Беларусі на парадзе адкрыцця ХХII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы пранёс алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 у лыжнай акрабатыцы фрыстайла Аляксей Грышын.

Урачыстая цырымонія закрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў прайшла 23 лютага на стадыёне "Фішт" у Сочы. Сцяганосцам беларускай зборнай стала трохразовая алімпійская чэмпіёнка біятланістка Дар'я Домрачава.

Медалі зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях-2014 у Сочы

Па выніках Алімпіяды ў Сочы ў зборнай Беларусі - 6 медалёў: 5 залатых і 1 бронзавы. У неафіцыйным камандным заліку ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульняў Беларусь заняла 8-е месца. Беларускія алімпійцы ўстанавілі рэкорд па колькасці ўзнагарод вышэйшай пробы за ўсю суверэнную гісторыю.

Першы залаты медаль у скарбонку зборнай Беларусі заваявала Дар'я Домрачава.

14 лютага Дар'я Домрачава стала двухразовай чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў у Сочы: пасля перамогі 11 лютага ў гонцы праследавання лідар беларускай біятлоннай каманды выйграла індывідуальную гонку на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Трэцяе месца і бронзавы медаль заваявала беларуска Надзея Скардзіна.

Чацверты медаль – золата – Беларусі прынесла фрыстайлістка Ала Цупер.

Пяты медаль у залік беларускай зборнай і сваё трэцяе золата 17 лютага заваявала Дар'я Домрачава, стаўшы трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай і першай жанчынай у біятлоне, якая атрымала тры найвышэйшыя ўзнагароды на адной Алімпіядзе.

Увечары 17 лютага беларус Антон Кушнір стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у лыжнай акрабатыцы фрыстайла.

Зборная Беларусі па біятлоне ў Сочы-2014

Жанчыны – Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, Людміла Калінчык, Настасся Дубарэзава, Надзея Пісарава.

Жаночую алімпійскую зборную ўзначаліла бронзавы прызёр Алімпіяды-2010 у Ванкуверы Дар’я Домрачава, якая заняла другое месца ў агульным заліку Кубка свету -2013/2014.

Мужчыны – сярэбраны прызёр Алімпіяды-2013 у Ванкуверы Сяргей Новікаў, Яўген Абраменка, Юрый Лядаў, Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка.

Галоўны трэнер – Андрыян Цыбульскі.

Зборная Беларусі па фрыстайле (лыжная акрабатыка) у Сочы-2014

Мужчыны – алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 і ўладальнік бронзы Солт-Лейк-Сіці-2002 Аляксей Грышын, сярэбраны медаліст Нагана-1998 і бронзавы прызёр Турына-2006 Дзмітрый Дашчынскі, уладальнік "Хрустальнага глобуса" 2010 года Антон Кушнір, Дзяніс Осіпаў.

Жанчыны – Ала Цупер, Ганна Гуськова, Вольга Капусціна.

Галоўны трэнер – Мікалай Казека.

Зборная Беларусі па лыжных гонках у Сочы-2014

Мужчыны – Сяргей Далідовіч, Аляксандр Лазуткін, Міхаіл Сямёнаў, Аляксей Іваноў.

Жанчыны – Алена Саннікава і Валянціна Камінская (рэзервовы склад – Кацярына Рудакова).

Галоўны трэнер – Віктар Камоцкі.

Зборная Беларусі па гарналыжным спорце ў Сочы-2014

МужчыныЮрый Данілачкін (19-е месца на чэмпіянаце свету 2013 года).

Жанчыны – Марыя Шканава (увайшла ў трыццатку лепшых у суперкамбінацыі на чэмпіянаце свету-2013).

Галоўны трэнер – Ёжэ Малуш.

Зборная Беларусі па шорт-трэку на Алімпіядзе-2014

Упершыню ў гісторыі шорт-трэка ў Беларусі па выніках Кубка свету 2013/14 беларускія спартсмены заваявалі дзве алімпійскія ліцэнзіі (мужчынскую і жаночую). Прадстаўляць краіну будуць Максім Сяргееў і Вольга Талаева.

Беларусы ў Сочы-2014

Каманда Беларусі на Алімпіядзе-2014 з’явілася ў спецыяльна распрацаванай спартыўнай форме. Камплекты экіпіроўкі выраблены ў традыцыйнай каляровай гаме (чырвоны, зялёны і белы) з выявамі дзяржаўнай сімволікі. У модным гардэробе беларускіх спартсменаў – 22 найменні.

У беларускіх алімпійцаў была магчымасць не толькі заваяваць прэстыжныя ўзнагароды Сочы-2014, але і дапамагчы маладым спартсменам.

Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Нацыянальны алімпійскі камітэт і Міністэрства спорту і турызму рэалізуюць у Беларусі праект "Алімпійскі выбар", згодна з якім беларускія чэмпіёны Алімпіяды могуць накіраваць спонсарскую дапамогу ў любую ДЮСШ на выбар.

Зборная Беларусі па хакеі, на жаль, не заваявала ліцэнзію на Алімпійскія гульні-2014 у Сочы, аднак за спаборніцтвамі ў гэтым відзе спорту пільна сачылі ўсе балельшчыкі.

У склад трох нацыянальных зборных увайшлі ігракі мінскага хакейнага клуба "Дынама" Ларс Хаўген (Нарвегія), Лукаш Крайчак (Чэхія), Томаш Суровы (Славакія).

Трэніроўка чакала і незвычайнага прадказальніка рэзультатаў матчаў чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску краба Пятровіча, які таксама глядзеў трансляцыі хакейных спаборніцтваў зімовай Алімпіяды ў Сочы.

Беларусы на Паралімпійскіх гульнях у Сочы

Беларусь на Паралімпійскіх зімовых гульнях у Сочы, якія прайшлі 7-16 сакавіка, прадставілі 10 спартсменаў. Яны спаборнічалі ў двух відах спорту – лыжных гонках і біятлоне.

Лыжныя гонкі: Людміла Волчак, Ядвіга Скорабагатая, Валянціна Шыц, Ларыса Варона, Лідзія Графеева, Васіль Шаптэбой, Сяргей Сільчанка, Дзмітрый Лобан, Яўген Лук'яненка, Сяргей Валчуновіч.

Біятлон: Ядвіга Скорабагатая, Ларыса Варона, Лідзія Графеева, Васіль Шапцябой, Сяргей Сільчанка, Дзмітрый Лобан, Яўген Лук'яненка.

Людміла Волчак – лідар паралімпійскай сборнай Беларусі, чэмпіёнка Турына-2006 (залаты медаль і 3 сярэбраныя) і Ванкувера-2010 (2 залатыя і 2 бронзавыя) у лыжных гонках, прызёр у акадэмічным веславанні на летніх Гульнях у Пекіне (серабро) і Лондане (бронза).

Васіль Шапцябой – чэмпіён па веласпорце (тандэм) у Афінах-2004, прызёр у лыжных гонках Турына-2006 (сярэбраны і бронзавы медалі) і Ванкувера-2010 (2 бронзавыя).
 
Ядвіга Скорабагатая – чэмпіёнка па лыжных гонках Солт-Лейк-Сіці-2002 (золата і серабро) і прызёр Ванкувера-2010 (бронза), прызёр Гульняў у Афінах-1996 (бронза ў велатандэме).

Сяргей Сільчанка – прызёр Гульняў у Барселоне-1992 (серабро і бронза ў бегу) і Турыне-2006 (серабро ў лыжных гонках).

Лыжнікі Дзмітрый Лобан і Ларыса Варона – бронзавыя прызёры зімовых Паралімпійскіх гульняў-2010 у Ванкуверы.


На Паралімпійскіх гульнях-2014 у Сочы прадстаўнікі зборнай Беларусі заваявалі 3 бронзавыя ўзнагароды і занялі 18-е месца ў медальным заліку. Васіль Шапцябой стаў двухразовым бронзавым прызёрам у біятлоне на дыстанцыях 7,5 км і 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі сярод спартсменаў са слабым зрокам. Ядвіга Скорабагатая заваявала бронзу ў лыжных гонках на дыстанцыі 15 км класічным стылем сярод спартсменак з парушэннем зроку

Падрыхтоўка да Алімпіяды ў Сочы

Не толькі спартсмены рыхтаваліся да галоўных зімовых стартаў чатырохгоддзя. Беларусы прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве і падрыхтоўцы алімпійскіх  аб’ектаў да Гульняў у Сочы.

Акрамя таго, да Алімпіяды-2014 завершана будаўніцтва аб’ектаў інфраструктуры санаторыя "Беларусь" у Сочы і комплексу адпачынку "Беларусь" у пасёлку Красная Паляна.

Беларускі аўтагігант МАЗ паставіў у Сочы некалькі соцень аўтобусаў сярэдняй і вялікай умяшчальнасці, у тым ліку і навінку. Аўтобус МАЗ-103586, які адпавядае патрабаванням экалагічнай бяспекі Еўра-5, прызначаны для руху па перасечанай мясцовасці, горных схілах і раўніне.

Беларускія вадзіцелі таксама працавалі на пасажырскіх маршрутах і абслугоўвалі гасцей Сочы ў час Алімпіяды.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс