22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску ў Нацыянальным алімпійскім камітэце прэзентавалі форму, у якой беларуская каманда адправіцца на зімовыя Алімпійскія гульні ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Спартыўная форма каманды выраблена ў традыцыйнай беларускай колернай гаме. Камплект экіпіроўкі налічвае 22 найменні. У тым ліку гарналыжны касцюм: куртка, штаны, чаравікі і рэмень; куртка ветраахоўная рэверсная, красоўкі, касцюм парадны, трэніровачны касцюм, світар, камплект з чатырох маек і дзвюх кепак, шапку і шалік, пальчаткі, тэрмабялізна, сланцы, рукзак, сумка на колах.
Як расказаў першы віцэ-прэзідэнт НАК Ігар Рачкоўскі, у выбары формы для беларускай каманды пэўную ролю адыграў Нацыянальны камітэт Літвы. "Гэта нашы бліжэйшыя суседзі, у ходзе размовы з імі мы пацікавіліся, хто робіць для іх форму. Яны параілі кампанію
Кансультатыўную падтрымку аказваў партнёр Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ТАА "СпортРытэйлПраект".
Ужо вядома, што новая форма прыйшлася даспадобы беларускім спартсменам. Так, гэтымі днямі лідар каманды па біятлоне Дар'я Домрачава прыслала ў НАК пісьмо, дзе адзначыла такія выдатныя бакі новай формы, як якасць, прыемная каляровая гама ў нацыянальных танах і зручнасць.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|