Алімпійскі чэмпіён Аляксей Грышын панясе дзяржаўны флаг Беларусі на адкрыцці Гульняў у Сочы | Афіцыйныя прэс-рэлізы, Беларусь
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Лют 2014

Алімпійскі чэмпіён Аляксей Грышын панясе дзяржаўны флаг Беларусі на адкрыцці Гульняў у Сочы

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны флаг Беларусі на парадзе адкрыцця ХХII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы панясе алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 у лыжнай акрабатыцы фрыстайла Аляксей Грышын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі.

Цырымонія адкрыцця зімовай Алімпіяды-2014 адбудзецца ў Сочы 7 лютага і пачнецца ў 20.14 па мясцовым часе (19.14 - па мінскім). Яе прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 1" (пачатак у 19.10).

Аляксей Грышын нарадзіўся 18 чэрвеня 1979 года ў Мінску. У 1984 годзе прыйшоў у спартыўную гімнастыку, але ў далейшым стаў займацца адной з дысцыплін фрыстайла - лыжнай акрабатыкай. З 1995 года ён з'яўляецца спартсменам-інструктарам Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Першы старт на Кубку свету для Аляксея Грышына адбыўся ў 1997 годзе. У 1998-м ён быў удастоены звання майстра спорту міжнароднага класа (МСМК), у 2001 годзе - звання заслужаны майстар спорту (ЗМС). У тым жа годзе Грышын заваяваў тытул чэмпіёна свету ў лыжнай акрабатыцы. А праз год на зімовай Алімпіядзе-2002 у Солт-Лейк-Сіці (ЗША) стаў бронзавым прызёрам Гульняў. Найвышэйшым спартыўным дасягненнем Аляксея Грышына на гэты момант з'яўляецца перамога на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў канадскім Ванкуверы. Раней спартсмен таксама быў двойчы сярэбраным (у 2000 і 2002 гадах) і бронзавым (2004-ы) прызёрам розыгрышу Кубка свету.

Сцяганосцам зборнай Беларусі на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2010 у Ванкуверы чатыры гады таму быў хакеіст нацыянальнай каманды Алег Антоненка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Платныя дарогі ў Беларусі
Як наведаць Беларусь без візы
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску