Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Jan 2014

Беларускія фрыстайлісты заваявалі золата і бронзу на этапе КС у амерыканскім Дзір-Вэлі

Беларускія фрыстайлісты заваявалі золата і бронзу на этапе КС у амерыканскім Дзір-Вэлі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір стаў пераможцам трэцяга этапу Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у Дзір-Вэлі (ЗША). Алімпійскі чэмпіён 2010 года Аляксей Грышын заняў у гэтых жа спаборніцтвах 3-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для Антона Кушніра гэты медальны поспех стаў ужо другім у гэтым сезоне. Раней ён заваяваў сярэбраную ўзнагароду на першым этапе Кубка свету, які праходзіў у Кітаі. Аляксей Грышын першы раз падняўся на п'едэстал, заняўшы на першых двух буйнейшых стартах новага сезона адпаведна 6-е і 15-е месцы.

У сваім заключным скачку Антон Кушнір атрымаў ацэнку 127,15 бала, апярэдзіўшы прадстаўніка Кітая Цы Гуанпю (114,00) і Аляксея Грышына (112,18). Як і на папярэдніх этапах Кубка свету, фрыстайлісты пераадолелі некалькі стадый адбору на шляху да суперфіналу, у якім чацвёрка лепшых разыгрывала ўзнагароды. На першым этапе кваліфікацыі неабходна было трапіць у 12 лепшых, затым у 8. Васьмёрка выяўляла ўдзельнікаў суперфіналу. Па аналагічнай схеме пройдуць і спаборніцтвы фрыстайлістаў на зімовай Алімпіядзе-2014 у Сочы.

Антон Кушнір, трэці этап Кубка свету ў лыжнай акрабатыцыНа кубкавым этапе ў Дзір-Вэлі астатнія беларусы не трапілі ў вырашальны раўнд барацьбы за ўзнагароды. У выніку Максім Гусцік заняў 16-е месца з сумай 111,06 бала, Дзмітрый Дашчынскі - 20-е (100,00), Станіслаў Гладчанка - 24-е (92,35), Дзяніс Восіпаў - 30-е (79,65).

Завяршыліся на трэцім этапе Кубка свету таксама спаборніцтвы ў лыжнай акрабатыцы ў жанчын. Прадстаўніца Беларусі Ала Цупер заняла ў іх 9-е месца (80,95). Яшчэ адна беларуска Вольга Капусціна з вынікам 43,79 заняла 32-е месца, не прайшоўшы кваліфікацыю. Усе месцы на п'едэстале гонару тут акупіравалі прадстаўніцы Кітая: 1. Чэнь Шуань (91,65). 2. Чжан Сінь (88,47), 3. Сю Ментаа (78,49).

На наступным тыдні лыжныя акрабаты разыграюць узнагароды адразу двух этапаў Кубка свету, якія пройдуць у Канадзе і ЗША. Завершыцца сезон у эліты гэтага віду спорту ў лютым на сочынскай Алімпіядзе-2014.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі