
Удзел прадстаўнікоў Беларусі ў "Еўрабачанні", паспяховае правядзенне ў Мінску дзіцячага "Еўрабачання-2010" - у ліку значных культурных падзей у Беларусі.
Беларусь удзельнічае ў міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне" з 2004 года. Розныя гады Беларусь на конкурсе прадстаўлялі:
• "Аляксандра і Канстанцін" (2004), "My Galileo", 9-е месца ў паўфінале
• Анжаліка Агурбаш (2005), "Love me tonight", 13 месца ў паўфінале
• Паліна Смолава (2006), "Mum", 22 месца ў паўфінале
• Дзмітрый Калдун (2007), "Work your magic", 6 месца ў фінал
• Руслан Аляхно (2008), "Hasta La Vista", 17 месца ў паўфінале
• Пётр Ялфімаў (2009), "Eyes that never lie", 13 месца ў паўфінале
• Група "3+2" (2010), "Butterflies", 24 месца ў фінале
• Настасся Віннікава (2011), "I Love Belarus", 14 месца ў паўфінале
Штогод у Беларусі праводзіцца нацыянальны адборачны тур міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне", арганізатарамі якога ў розныя гады выступалі тэлеканал АНТ і Белтэлерадыёкампанія.
14 лютага прайшоў фінал тэлевізійнага музычнага праекта Белтэлерадыёкампаніі "Еўрафэст" (фінал нацыянальнага адбору).
Беларусь на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2012" у Баку (Азербайджан) прадставіць група "Litesound" з песняй ''We Are The Heroes'' (''Мы- гяроі''). Прадстаўнік Беларусі выступіць пад нумарам 5 у другім паўфінале "Еўрабачання-2012", які пройдзе 24 мая.
Беларусь удзельнічае ў міжнародным дзіцячым песенным конкурсе "Еўрабачанне" з пачатку яго арганізацыі (2003 год).
На рахунку Беларусі дзве перамогі ў гэтым конкурсе.
Ксенія Сітнік у 2005 годзе стала трыўмфатарам з песняй "Мы разам".
Аляксей Жыгалковіч у 2007 годзе - з кампазіцыяй "З сябрамі".
У чэрвені 2010 года Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) афіцыйна даверыў Беларусі правесці дзіцячае "Еўрабачанне-2010" у Мінску. Праведзены ў Мінску конкурс "Еўрабачанне-2010" стаў яркай падзеяй не толькі для жыхароў краіны, але таксама для гасцей і ўдзельнікаў музычнага спаборніцтва. ЕВС ацаніў шоу як фантастычнае: цудоўны дызайн і афармленне сцэны, таленавітыя вядучыя, прафесійная аператарская работа, выдатная тэлевытворчасць.
Фінал міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2011" адбыўся 3 снежня ў Ерэване. "Імкніся да вяршыні!" ("Reach for the top!") - менавіта так гучаў слоган музычнага спаборніцтва.
У фінале дзіцячага "Еўрабачання-2011" у Арменіі пад нумарам 10 з песняй "Анёлы дабра" выступіла беларуская ўдзельніца - 13-гадовая Лідзія Заблоцкая. Прадстаўніца Беларусі на міжнародным дзіцячым песенным конкурсе "Еўрабачанне-2011" набрала 99 балаў і ўвайшла ў тройку лепшых вакалістаў
У міжнародным конкурсе класічнай музыкі для маладых музыкантаў "Еўрабачанне" Беларусь удзельнічае з 2010 года.
Першы прадстаўнік Беларусі на конкурсе віяланчэліст Іван Карызна ўвайшоў у фінал конкурсу (з ліку 14 прэтэндэнтаў), пакарыўшы журы сваёй віртуознай тэхнікай.
Цымбалістка Аляксандра Дзенісеня, лаўрэат многіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, прадставіла Беларусь на конкурсе маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2012" у маі ў Вене.