У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Гід па Беларусі

Гід па Беларусі: ідэі для вашых падарожжаў!

Арэны II Еўрапейскіх гульняў: гід па галоўных спартыўных лакацыях Мінска

Арэны II Еўрапейскіх гульняў: гід па галоўных спартыўных лакацыях Мінска

Дзе пройдуць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, а таксама спаборніцтвы па 15 відах спорту кантынентальнага форуму – у гідзе ад Belarus.by!

Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама"

Умяшчальнасць: 22 240 чалавек

вул. Кірава, 8

  • цырымонія адкрыцця 21 чэрвеня
  • лёгкая атлетыка (дынамічная лёгкая атлетыка)
  • цырымонія закрыцця 30 чэрвеня

Культурна-спартыўны комплекс "Мінск-Арэна"

Умяшчальнасць: 15 000 чалавек

пр. Пераможцаў, 111

  • акрабатыка спартыўная
  • аэробіка спартыўная
  • гімнастыка спартыўная
  • гімнастыка мастацкая
  • скачкі на батуце

Веладром "Мінск-Арэны"

Умяшчальнасць: 2000 чалавек

пр. Пераможцаў, 111Б

  • веласіпедны спорт – трэк

Культурна-спартыўны комплекс "Чыжоўка-Арэна"

Умяшчальнасць: 8800 чалавек

вул. Ташкенцкая, 19

  • дзюдо
  • каратэ

Палац спорту

Умяшчальнасць: 3300 чалавек

пр. Пераможцаў, 4

  • самба
  • барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая)

Palova Arena

Умяшчальнасць: 1000 чалавек

пр. Пераможцаў, 4А

  • баскетбол 3х3

Спартыўна-забаўляльны комплекс Falcon Сlub

Умяшчальнасць: 2000 чалавек

пр. Пераможцаў, 20

  • бадмінтон

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе

Умяшчальнасць: 500 чалавек

пр. Пераможцаў, 63

  • настольны тэніс

Спартыўна-аздараўленчы комплекс "Алімпійскі"

Умяшчальнасць: 500 чалавек

вул. Сурганава, 2а

  • пляжны футбол
  • стральба з лука

Спартыўна-стралковы комплекс Sporting Club

Умяшчальнасць: 300 чалавек

пр. Незалежнасці, 193

  • стральба стэндавая

Спартыўна-стралковы комплекс імя маршала С.Цімашэнкі

Умяшчальнасць: 150 чалавек

пр. Незалежнасці, 195

  • стральба кулявая

Палац спорту "Уручча"

Умяшчальнасць: 3000 чалавек

пр. Незалежнасці, 196

  • бокс

Плошча Кастрычніцкая, цэнтральныя вуліцы і праспекты Мінска

веласіпедны спорт – шаша

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту

Мінская вобласць, г. Заслаўе

  • веславанне на байдарках
  • веславанне на каноэ

На кожнай арэне ёсць:

  • білетная каса (у непасрэднай блізкасці ад увахода);
  • інфармацыйны пункт;
  • валанцёрская дапамога;
  • рэгістрацыя дзяцей (можна зарэгістраваць дзіця і атрымаць бранзалет з кантактнымі данымі бацькоў на выпадак, калі дзіця згубіцца);
  • медыцынская дапамога;
  • камеры хавання;
  • бюро знаходак;
  • пункты харчавання (магчыма аплата за наяўны і безнаяўны разлік).

Прыходзіць на арэны можна за 1-1,5 гадзіны да пачатку спаборніцтваў. Для бяспекі пры ўваходзе будзе праводзіцца абавязковы надгляд усіх наведвальнікаў і асабістых рэчаў.

Лепш не браць з сабой (каб не здаваць у камеру хавання):

  • любую шкляную тару і ёмістасці з іншых матэрыялаў з вадкасцямі аб'ёмам большым за 0,5 літра;
  • прадукты харчавання і напіткі, у тым ліку алкагольныя (дазволены прадукты харчавання для грудных дзяцей);
  • парасоны даўжэйшыя за 25 см у закрытым стане;
  • палкі для сэлфі;
  • не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку сцягі і вымпелы;
  • жывёл (выключэнне – сабакі-павадыры з дакументамі, якія пацвярджаюць гэты статус);
  • лекавыя прэпараты больш за 1 упакоўку, больш за 3 найменні;
  • іншыя прадметы (поўны пералік глядзіце на сайце).

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: