Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Жнв 2015

Каляндар падзей у Беларусі: верасень 2015

Фолк-фестываль "Камяніца"Фолк-фестываль "Камяніца"

"Мастак і горад". Выстаўка рэпрадукцый Мікалая Селешчука

"Мастак і горад". Выстаўка рэпрадукцый Мікалая СелешчукаПраект "Мастак і горад", вядомы дзякуючы выстаўкам рэпрадукцый вялікіх майстроў жывапісу Марка Шагала і Казіміра Малевіча, запрашае жыхароў і гасцей сталіцы азнаёміцца з творчасцю аднаго з самабытных беларускіх мастакоў ХХ стагоддзя – графіка, ілюстратара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікалая Селешчука, які стаў адным з самых яркіх прадстаўнікоў сюррэалізму ў айчыннай школе жывапісу. У экспазіцыі пад адкрытым небам прадстаўлена 30 рэпрадукцый "беларускага Сальвадора Далі" са збораў вядучых музеяў краіны, у тым ліку Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава. Наведвальнікі ўбачаць найбольш знакавыя карціны ў творчасці мастака, сярод якіх "Хроніка аднаго дня", "Дарога дадому", "Партрэт дзяўчынкі"…

Калі: 14 мая – 10 верасня
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"У мінскім парку імя Чалюскінцаў стартаваў праект, дзякуючы якому можна завочна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. Маштабная фотавыстаўка пад адкрытым небам стала прадаўжэннем праекта "Спадчына Беларусі" і прысвечана юбілейным падзеям 2015 года: 70-годдзю Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 60-годдзю Беларусі ў Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 10-годдзю Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ў ЮНЕСКА. Экспазіцыя, якая ўпрыгожыла агароджу парку на цэлы год, уключае больш за 60 фотаработ і дэманструе чатыры беларускія помнікі, унесеныя ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: Белавежскую пушчу, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Дугу Струвэ.

Калі: з 22 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Выстаўка Максіма Мірнага ў Мірскім замку

Беларускія тэнісісты Вікторыя Азаранка і Максім Мірны на Алімпіядзе-2012 у ЛонданеВыстаўка "Мірныя трафеі" прысвечана жыццю і спартыўным дасягненням аднаго з самых тытулаваных беларускіх тэнісістаў - дзесяціразовага пераможцы турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе і міксце, алімпійскага чэмпіёна Максіма Мірнага. Наведвальнікі змогуць убачыць каля 200 спартыўных трафеяў: кубкі, медалі, ракеткі, гадзіннікі, сувеніры, падарункі. Сярод іх і самая першая ўзнагарода - усходні дыван з Узбекістана, і самы каштоўны медаль у скарбонцы спартсмена - золата, заваяванае ў дуэце з Вікторыяй Азаранка на Алімпіядзе-2012 у Лондане. Акрамя таго, у экспазіцыі прадстаўлена ўнікальная калекцыя значкоў, сабраная сям'ёй Максіма Мірнага на Алімпіядах, і фатаграфіі спартсмена ў час спаборніцтваў, з вядомымі асобамі нашага часу, сярод якіх Джым Керы, Рэната Літвінава, Ігар Крутой...

Калі: 10 чэрвеня - 31 кастрычніка
Дзе: Гродзенская вобласць, Мірскі замак

"Арт-востраў" на Камсамольскім возеры ў Мінску

"Арт-востраў" на Камсамольскім возеры ў МінскуПраект "Арт-востраў" – інтэрактыўны "музей" пад адкрытым небам, у якім прадстаўлены 14 скульптур, што адлюстроўваюць розныя напрамкі сучаснага беларускага мастацтва. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць эксклюзіўныя арт-аб'екты, сярод якіх лаўка-прышчэпка, "вавілонская вежа" са старых пчаліных вуллёў, "застылая мелодыя", "сырнае крэсла", жалезны хакеіст, кот з металу і гаек у стылі трэш-арт, каваны кентаўр, анёльскія крылы, сашчэпленыя парашутнай сістэмай… Аўтарамі незвычайных экспанатаў сталі 11 беларускіх мастакоў: Канстанцін Селіханаў, Пётр Кузьміч, Канстанцін Касцючэнка, Павел Вайніцкі, Валерый Малахаў, Міхаіл Шыкаў, Дзяніс Барсукоў, Вадзім Мацкевіч, Таццяна Гомза, Ігар Лявонцьеў, Віктар Астэр. Праект здзіўляе і маштабамі: агульная вага экспанатаў перавышае 20 тон, а вышыня адной з работ – скульптуры "Хадуліст" – дасягае 6 метраў.

Калі: 18 чэрвеня – 14 верасня
Дзе: Мінск, востраў Камсамольцаў, Камсамольскае возера
Даведацца падрабязней

Выстаўка "Ад крыналінаў і турнюраў да мадэрну: гісторыя моды пачатку ХХ стагоддзя"

Музей гісторыі моды Марыны ІвановайМузей гісторыі моды Марыны Івановай запрашае экспертаў і знатакоў мастацтва акунуцца ў атмасферу адной з самых значных эпох у гісторыі моды - Belle Epoque, якая радыкальна змяніла ўяўленне аб жаночым касцюме. У экспазіцыі - больш за 100 старадаўніх сукенак, створаных з 1870 па 1930 год: вясельныя ўборы, візітныя туалеты, касцюмы для скачак і прагулак, аксамітавыя сукенкі, расшытыя жэмчугам... Вытанчаныя жаночыя ўборы дапаўняюць арыгінальныя аксесуары XVIII-XX стагоддзяў: туфлі, сумачкі, капелюшы, пальчаткі, парасоны. Асаблівую цікавасць уяўляе бальная накідка з узорам папараці і нябесна-блакітная візітная сукенка, апрацаваная ірландскімі карункамі 1910 года. А ў своеасаблівым "дзіцячым пакоі" можна ўбачыць дзіцячае адзенне, цацкі, лялькі, каляскі, веласіпеды і іншыя атрыбуты таго часу.

Калі: 10 ліпеня - 6 верасня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

Міжнародны фестываль Magnificat-2015

Міжнародны фестываль Magnificat-2015Фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм, прысвечаны агульначалавечым каштоўнасцям, традыцыйна збярэ рэжысёраў і аматараў кінематографа. У гэтым годзе форум устанавіў своеасаблівы рэкорд па колькасці пададзеных заявак: у афішы - 50 дакументальных фільмаў і тэлеперадач з 17 дзяржаў свету, у тым ліку і краіны-дэбютанкі Аўстрыі. Геаграфія фестывалю істотна пашырылася: адкрыццё, па традыцыі, адбудзецца ў Мінску, а конкурсныя прагляды пройдуць у Глыбокім, Удзеле, Івесі і Задарожжы. Навінкай форуму стане дзіцячая майстэрня мультыплікацыі, якую правядзе шматразовы лаўрэат фестывалю, вядомы польскі аніматар Яна Поляк.

Калі: 30 жніўня - 3 верасня
Дзе: Мінск, касцёл Прасвятой Дзевы Марыі
Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён

Шедэўры Траццякоўскай галерэі ў Мінску

Шедэўры Траццякоўскай галерэі ў МінскуУнікальны праект "Ад рэалізму да імпрэсіянізму" прадстаўляе Нацыянальны мастацкі музей Беларусі і Дзяржаўная Траццякоўская галерэя – адзін з самых буйных у свеце музеяў рускага выяўленчага мастацтва. Упершыню беларускія знатакі мастацтва ўбачаць больш як 70 палотнаў выдатных майстроў рускага жывапісу XIX-XX стагоддзяў, сярод якіх Аляксей Саўрасаў, Ісак Левітан, Іван Шышкін, Васіль Паленаў, Ілья Рэпін, Канстанцін Каровін… Асаблівую цікавасць уяўляюць работы знакамітых ураджэнцаў Беларусі, якія атрымалі сусветнае прызнанне дзякуючы высокай тэхніцы выканання. Сярод іх – адзін з самых вядомых імпрэсіяністаў свайго часу, майстар лірычнага пейзажу Станіслаў Жукоўскі, а таксама знакаміты вучань Івана Шышкіна і Архіпа Куінджы, пейзажыст, графік і сцэнограф Фердынанд Рушчыц.

Калі: 5 верасня – 11 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

VII Фолк-фестываль "Камяніца"

Фолк-фестываль "Камяніца"Фестываль збярэ прыхільнікаў беларускай музыкі і культуры на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту, дзе захавалася ўнікальная калекцыя драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў. У вялікім канцэрце пад адкрытым небам прымуць удзел беларускія і замежныя групы: Trad Attack!, Dzikie Jablka, "Дрымба Да Дзіга", а таксама гуру беларускага фолка – групы "Стары Ольса", Vuraj, Znich, "Альтанка" і "Ягорава гара". У рамках фэсту адбудзецца прэзентацыя этнаграфічнай містэрыі лідара групы "Троіца" Івана Кірчука – монаспектакля "Споведзь пад стрэхамі", які перанясе гледачоў у старажытныя часы і азнаёміць з бытам продкаў. Акрамя таго, гасцей чакаюць майстар-класы рамеснікаў, дэгустацыя страў нацыянальнай кухні, а таксама аўтэнтычныя забавы– песні, танцы, гульні…

Калі: 5 верасня
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Музей народнай архітэктуры і побыту
Даведацца падрабязней

"Свята хлеба" ў Мінску

"Свята хлеба" ў МінскуФестываль хлеба ўпершыню збярэ ў самым цэнтры Мінска аматараў духмянай выпечкі і кандытарскіх вырабаў. На кірмашы будзе прадстаўлена прадукцыя шасці сталічных прадпрыемстваў КУП "Мінскхлебпрам": хлеб, хлебабулачныя і мучныя кандытарскія вырабы. Мінчане і госці горада азнаёмяцца з навінкамі айчынных вытворцаў, прадэгустуюць свежы хлеб, а таксама наведаюць майстар-класы, дзе навучацца пячы хлеб, булачкі і круасаны, гатаваць слоенае цеста і ляпіць арыгінальныя фігуркі з дражджавога цеста і рознакаляровай масцікі. Акрамя гэтага, жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у святочнай латарэі, розных конкурсах і віктарынах, пакінуць свой малюнак на дарожках парку, а таксама "сабраць" сямейную піцу.

Калі: 5 верасня
Дзе: Мінск, Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага
Даведацца падрабязней

XXII Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне

Дзень беларускага пісьменства ў ШчучынеСтаражытны горад Шчучын, вядомы дзякуючы сваёй архітэктурнай жамчужыне – рэзідэнцыі князёў Друцкіх-Любецкіх – упершыню стане літаратурнай сталіцай Беларусі. У гэтым годзе галоўныя тэмы мерапрыемства – Год моладзі, 70-годдзе Вялікай Перамогі і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, якое будзе святкавацца ў 2017 годзе. У рамках праграмы адбудуцца навуковыя канферэнцыі, круглыя сталы, літаратурныя і музычныя майстэрні, прэзентацыі СМІ і выдавецтваў, выставачныя праекты, конкурсы юных чытальнікаў, тэатралізаваныя паказы, выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі, канцэрты творчых калектываў Гродзенскай вобласці. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Спецыяльна да свята адкрыецца кніжны магазін-кавярня, дзе наведвальнікі азнаёмяцца з лепшымі навінкамі беларускага кнігавыдання, якія прынеслі краіне сусветнае прызнанне, у тым ліку фотаальбом "Беларусь замкавая", які заваяваў у гэтым годзе Гран-пры ХІІ Міжнароднага конкурсу дзяржаў СНД "Мастацтва кнігі".

Калі: 6 верасня
Дзе: Шчучын, Гродзенская вобласць
Даведацца падрабязней

"Жывая класіка" ў Белдзяржфілармоніі

"Жывая класіка" ў БелдзяржфілармонііДзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава запрашае паклоннікаў класікі на вечар, прысвечаны адкрыццю новага сезона. У праграме – канцэрты як для дарослых, так і зусім юных паклоннікаў сімфанічнай, фартэпіяннай і вакальнай музыкі. У першым аддзяленні адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага спектакля "Ікар на краі часу" паводле матываў кнігі Браяна Грына ў суправаджэнні музыкі Філіпа Гласа. Прадоўжыць вечар легендарны паланэз "Развітанне з Радзімай" аўтарства вядомага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, з дня нараджэння якога ў гэтым годзе спаўняецца 250 гадоў, а таксама музычныя творы Фрыдэрыка Шапэна і Карла Орфа. Салісты – маскоўскі віртуоз Аляксандр Гіндзін і зоркі беларускай опернай сцэны – Ілья Сільчукоў, Ірына Крыкунова і Янаш Нялепа.

Калі: 8 верасня
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, Малая зала імя Р. Шырмы
Даведацца падрабязней

ХХ Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа-2015"

ХХ Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа-2015"Юбілейны міжнародны фестываль у Брэсце, які ўжо многія гады з'яўляецца візітнай карткай горада, збярэ лепшыя пастаноўкі за ўсю гісторыю. У тэатральным марафоне прымуць удзел уладальнікі Гран-пры розных гадоў – 15 калектываў з розных краін, у тым ліку з Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Таджыкістана, Туніса, Чэхіі. Жыхары і госці горада ўбачаць 25 спектакляў з рэпертуару беларускіх і замежных тэатраў, пастаўленых паводле твораў сусветных класікаў, сярод якіх А. С. Пушкін, У. Шэкспір, Л. Кэрал, Ж.-Б. Мальер, А. Міцкевіч. Сапраўдным сюрпрызам для публікі стане прэм'ера спектакля Беларускага акадэмічнага тэатра драмы паводле паэмы Адама Міцкевіча "Дзяды". Закрые фестываль легендарная "Паўлінка" ў выкананні артыстаў Купалаўскага тэатра, якому ў гэтым годзе споўніцца 95 гадоў.

Калі: 11 – 19 верасня
Дзе: Брэст, Брэсцкі драматычны тэатр, Цэнтр маладзёжнай творчасці, Брэсцкі тэатр лялек, плошча Леніна

Гонка легенд біятлона ў Раўбічах

Гонка легенд біятлона ў Раўбічах, Дар'я ДомрачаваЦікавы праект "Гонка легенд – зоркі біятлона за мір" аб'яднае лепшых страляючых лыжнікаў свету па выніках мінулых сезонаў на трасе аднаго з лепшых у свеце біятлонных комплексаў – спарткомплексе "Раўбічы", які ў гэтым годзе паспяхова прымаў чэмпіянат свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця аматараў спорту і актыўнага адпачынку на свежым паветры прывітае "каралева біятлона", трохразовая чэмпіёнка і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, Герой Беларусі Дар'я Домрачава. У праграме спаборніцтваў – суперспрынт і змешаная гонка, у якіх прымуць удзел легенды сусветнага біятлона: Свен Фішэр, Міхаэль Грайс, Рыка Грос, Ларс Бергер, Анна Карын Зідэк (Олафсан), Хелена Экхальм (Юнсан), Юрый Кашкароў, Надзея Таланава, Алена Зубрылава…

Калі: 12 верасня
Дзе: Мінск, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы"
Даведацца падрабязней

Свята горада Мінска

Свята горада МінскаСвяточныя мерапрыемствы, прысвечаныя 948-годдзю беларускай сталіцы, пачнуцца з цырымоніі ўручэння ўзнагарод "Лепшы па прафесіі". У гэтым годзе дэвіз свята – "Мой родныя Мінск, ты - сэрца Беларусі!". Па традыцыі, галоўныя ўрачыстасці пачнуцца 12 верасня з цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да стэлы "Мінск – горад-герой", а потым народныя гулянні разгорнуцца на цэнтральных вуліцах, плошчах, у парках і скверах горада. Запамінальнай падзеяй стане міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск Старажытны", які пройдзе ў дзень першага згадвання горада ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1067 годзе. У святочнай праграме – канцэрты і выстаўкі на Ратушнай плошчы, турнір па сілавым экстрыме, чэмпіянат па марафонскім бегу на ролікавых каньках, спаборніцтвы па парусным спорце, мінскі міжнародны паўмарафон, свята для сям'і і моладзі "Горад казка, горад мара!", выстаўка-кірмаш "Горад майстроў"... Завершыцца свята грандыёзным 12-хвілінным феерверкам каля стэлы "Мінск – горад-герой".

Калі: 12 верасня
Дзе: плошчы, паркі, скверы, канцэртныя пляцоўкі  Мінска
Даведацца падрабязней

"Вераснёвая ноч" у Нацыянальным мастацкім музеі

"Вераснёвая ноч" у Нацыянальным мастацкім музеіПраект "Вераснёвая ноч", прымеркаваны да Дня горада Мінска, прызначаны стаць асеннім аналагам міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. На адзін вечар будынак аднаго з самых буйных музеяў краіны ператворыцца ў інтэрактыўную кантэнт-пляцоўку, падзеленую на розныя крэатыўныя зоны – лекцыйную, паэтычную, кінематаграфічную і музычную. Наведвальнікі ўтульнага "Арт-кафэ" змогуць паслухаць сучасную паэзію, а ў кіназоне – паглядзець беларускія дакументальныя стужкі апошніх гадоў. Унікальнай падзеяй стане выстаўка копій антычных скульптур, створаная ў сярэдзіне ХХ стагоддзя і перададзеная ў 1976 годзе музею вядомай мастачкай, мецэнатам, беларускай па паходжанні Надзеяй Лежэ – жонкай знакамітага французскага мастака-экспрэсіяніста Фернана Лежэ.

Калі: 12 верасня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Творчы вечар Валянціна Гафта ў Мінску

Творчы вечар Валянціна Гафта ў МінскуВядомы савецкі і расійскі артыст тэатра і кіно Валянцін Гафт, за якім з першых роляў у кіно замацавалася амплуа ліхадзея, многім гледачам запомніўся яркімі ролямі ў карцінах Эльдара Разанава "Гараж" і "Пра беднага гусара закіньце слова...". Акрамя гэтага, знакаміты акцёр з'яўляецца выдатнам майстрам эпіграмы, а таксама аўтарам кніг "Я паступова пазнаю", "Жыццё – тэатр", "Сад забытых успамінаў"... Адным з самых запамінальных праектаў стала сумесная работа з выдатным рэжысёрам Раманам Вікцюком  – монаспектакль "Мне сніўся сон...", заснаваны на вершах, урыўках успамінаў і кароткіх рэпліках маэстра на рэпетыцыях. У беларускай сталіцы акцёр раскажа пра свой жыццёвы шлях і творчасць, падзеліцца сакрэтамі майстэрства і прачытае лепшыя са сваіх твораў.

Калі: 15 верасня
Дзе: Мінск, Палац культуры прафсаюзаў

Праект братоў Запашных "К.У.К.Л.А" ў Мінску

Праект братоў Запашных "К.У.К.Л.А" ў МінскуНовае шоу братоў Запашных  "К.У.К.Л.А", якое паглядзелі ўжо больш як 350 тысяч чалавек, уражвае сваімі маштабамі – бюджэт каля 10 млн. долараў, задзейнічана звыш 250 артыстаў, 800 аўтарскіх касцюмаў і эксклюзіўных масак, больш як 200 тон сучаснага абсталявання. Гледачоў чакае грандыёзны цыркавы паказ, у якім захапляльная гісторыя "пра ўсіх і кожнага з людзей" спалучаецца з буйнамаштабнымі сцэнамі і складанымі трукамі пры ўдзеле каля 60 чатырохногіх артыстаў, у тым ліку драпежнікаў – ільвоў і тыграў. Галоўныя ролі выканаюць народныя артысты Расіі Эдгард і Аскольд Запашныя, заслужаныя артысткі Расіі Алена Бараненка і Алена Петрыкава. У рамках акцыі адбудзецца міжнародны дабрачынны марафон "Лялька", які аб'яднае дзяцей і "пасланнікаў мастацтва" з розных краін свету, сярод іх прадстаўнік аднаго з самых магутных беларускіх родаў – князь Мацей Радзівіл.

Калі: 16 – 20 верасня
Дзе: Мінск-Арэна

IV Рэспубліканскі экалагічны фестываль "Жураўлі і журавіны Мёрскага краю"

Рэспубліканскі экалагічны фестываль "Жураўлі і журавіны Мёрскага краю"Цікавы экафестываль збярэ арнітолагаў і аматараў беларускай прыроды ў знакамітым заказніку "Ельня", дзе ў перыяд асенняй міграцыі спыняюцца больш як 4 тысячы шэрых жураўлёў і 10 тысяч гусей… У рамках экскурсіі тут можна паназіраць за грацыёзнымі птушкамі, якая ляцяць на начлег, зрабіць прагулку па экасцежцы і ўбачыць чароды жураўлёў на палях. У праграме – конкурс па зборы журавін "Смак журавiны", выстаўка-продаж вырабаў народных майстроў "Журавель – чарадзей" і прэзентацыя сельскіх падворкаў Мёрскага раёна, а ў завяршэнне свята адбудзецца канцэрт зорак беларускай эстрады і фіналістаў рэспубліканскага вакальнага конкурсу "Новыя галасы для любімай краіны". Па традыцыі, гасцей свята чакае смачны пачастунак ад мясцовых жыхароў – стравы з духмяных журавін, якія з даўніх часоў у народзе лічацца лекавымі ягадамі.

Калі: 20 верасня
Дзе: г. Мёры, Віцебская вобласць

Праграма "Афрыка!?!" у Белдзяржцырку

Праграма "Афрыка!?!" у БелдзяржцыркуЦыркавая праграма "Афрыка!?!" запрашае акунуцца ў таямнічы свет "чорнага кантынента", населены цемнаскурымі туземцамі і экзатычнымі жывёламі. Гледачы здзейсняць займальнае падарожжа па бяскрайніх пустынях і сустрэнуць на сваім шляху паветраных гімнастаў, акрабатаў на мачтах, жанглёраў, акрабатаў-вальтыжораў, дрэсіроўшчыкаў з раз'юшанымі кракадзіламі і львамі, змеямі, забаўнымі малпамі, ослікамі і сабачкамі. У праграме шоу - адзіны ў свеце хор кракадзілаў-гігантаў у нумары "Егіпецкі гамбіт" Аляксандра Арлова, захапляльны атракцыён "У сузор'і льва" пад кіраўніцтвам прадстаўніцы адной са старэйшых дынастый дрэсіроўшчыкаў Вольгі Барысавай, вясёлы нумар "Эксцэнтрыка з малпай" уладальніка "Сярэбранага клоўна" і двух спецпрызоў Міжнароднага маладзёжнага фестывалю ў Монтэ-Карла "Прэм'ера рампы 1997" Айдына Ісрафілава...

Калі: 25 - 30 верасня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

X Міжнародны фестываль Юрыя Башмета

X Міжнародны фестываль Юрыя БашметаАдзін з самых яркіх музычных фестываляў Беларусі дзясяты раз збярэ на мінскай сцэне вядучых артыстаў сучаснасці. Шэдэўры сусветнай класікі выканаюць вядомыя віртуозы, сярод якіх знакаміты скрыпач Юльян Рахлін, адзін з лепшых у свеце інтэрпрэтатараў Моцарта, легендарны піяніст Паўль Бадура-Шкода, а таксама ансамбль рускіх народных інструментаў "Церам-квартэт", які выступаў перад 120-тысячнай аўдыторыяй у Ватыкане, Папам Рымскім Іаанам-Паўлам II і Маці Тэрэзай, Уральскі філарманічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Дзмітрыя Ліса. На ўрачыстым адкрыцці юбілейнага, дзясятага па ліку, форуму ў выкананні салістаў Вялікага і Марыінскага тэатраў, тэатра Зальцбурга ў суправаджэнні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра "Новая Расія" і народнага артыста Расіі Канстанціна Хабенскага прагучыць опера П.І. Чайкоўскага "Яўген Анегін" у аўтарскай версіі маэстра Юрыя Башмета.

Калі: 28 верасня - 9 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі, Беларуская дзяржаўная філармонія
Даведацца падрабязней

V Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ-2015"

V Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ-2015"Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ" прадставіць лепшыя тэатральныя праекты выдатных рэжысёраў з усяго свету, сярод якіх швейцарскі харэограф Даніэле Фінцы Паска, які заваяваў прызнанне дзякуючы пастаноўкам у Cirque du Soleil і Cirque Eloize, афармленню цырымоніі закрыцця Алімпійскіх Гульняў у Сочы, сябар і паслядоўнік Піны Баўш Піпа Дэльбона, кіраўнік вядучага нямецкага тэатра Shaubunhe Berlin Томас Остэрмаер і мастацкі кіраўнік Акадэмічнага Малога драматычнага тэатра – Тэатра Еўропы ў Санкт-Пецярбургу Леў Додзін. Таксама ў афішы фестывалю – спектаклі маладых таленавітых рэжысёраў – двойчы лаўрэата прэміі "Залатая маска" 2014 года Цімафея Кулябіна і Дзмітрыя Валкастрэлава, вядомага вучня Льва Додзіна. У гэтым годзе захаваўся падзел драматургіі на розныя жанравыя варыяцыі – ад класічных да эксперыментальных пастановак, ад дакументальнага да пластычнага тэатра.

Калі: 29 верасня – 23 кастрычніка
Дзе: Мінск

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс