Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Aug 2015

Амаль 3 тыс. чалавек ужо зарэгістраваліся на мінскі міжнародны паўмарафон

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На мінскі міжнародны паўмарафон (Polo Марафон), які адбудзецца ў сталіцы 13 верасня, ужо зарэгістраваліся амаль 3 тыс. чалавек. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Андрэй Пацееў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самым галоўным спартыўным мерапрыемствам, прысвечаным Дню горада, з'яўляецца Мінскі паўмарафон, які адбудзецца ў сталіцы 13 верасня. На сённяшні дзень афіцыйна выказалі жаданне ў ім паўдзельнічаць амаль 3 тыс. чалавек. Рэгістрацыя на мерапрыемства будзе адкрыта па 9 верасня", - сказаў Андрэй Пацееў.

У верасні далучыцца да спартыўнага свята змогуць як прафесійныя марафонцы, так і непадрыхтаваныя бегуны, паколькі фармат спаборніцтваў дазваляе выбраць адну з трох дыстанцый: 5 і 10 км, а таксама паўмарафонскую дыстанцыю - 21,1 км. Максімальны ўступны ўзнос за ўдзел у забегах на 21,1 км і 10 км складзе 11 еўра. Удзел у забегах на 5 км будзе бясплатным.

Упершыню ў гісторыі беларускага бегавога руху ўдзельнікі Мінскага паўмарафону будуць мець магчымасць прабегчыся ў самым сэрцы сталіцы: унікальны маршрут у гэтым годзе праходзіць па цэнтральных праспектах горада - Незалежнасці і Пераможцаў. Паўмарафонцы змогуць пазнаёміцца са знакавымі месцамі Мінска, прабегчыся па вуліцы Карла Маркса, уздоўж Троіцкага прадмесця, па плошчы Перамогі і плошчы Незалежнасці.

У Дзень горада ў Мінску пройдуць і іншыя спартыўна-масавыя мерапрыемствы. Так, у раёне Палаца спорту 12 верасня пройдзе турнір па сілавым экстрыме. Адкрыты чэмпіянат Мінска па марафонскім бегу на ролікавых каньках адбудзецца на вул.Сталетава, а адкрытыя гарадскія спаборніцтвы па парусным спорце ў класе "Аптыміст" - на Мінскім моры. З 10 па 12 верасня ў горадзе будзе праведзены адкрыты турнір па тэнісе. Фізкультурна-масавыя мерапрыемствы па розных відах спорту таксама пройдуць на тэрыторыях усіх раёнаў сталіцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі