
Фестываль Юрыя Башмета – форум у галіне культуры сусветнага ўзроўню, які аб'ядноўвае лепшых музыкантаў сучаснасці.
Міжнародны фестываль класічнай музыкі Юрыя Башмета праводзіцца ў Беларусі штогод з 2006 года.
Фестываль садзейнічае захаванню і развіццю класічнага мастацтва, прызначаны падтрымліваць маладыя таленты і наватарства ў галіне культуры. Адна з галоўных ідэй фестывалю - прадаставіць магчымасць маладым таленавітым музыкантам выступіць на адной сцэне з сусветна вядомымі артыстамі, што садзейнічае не толькі павышэнню ўзроўню выканальніцкага майстэрства маладых артыстаў, іх кар'ернаму росту, але і ўмацаванню сувязей у галіне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.
Аўтарам ідэі фестывалю і яго мастацкім кіраўніком з'яўляецца вядомы беларускі піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Расціслаў Крымер. Сусветна вядомы музыкант Юрый Башмет - ганаровы сустаршыня арганізацыйнага камітэта фестывалю.
VI Міжнародны фестываль Юрыя Башмета прайшоў у Мінску з 1 па 10 кастрычніка 2011 года.
У рамках Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета штогод праходзіць Маладзёжная музычная акадэмія краін СНД, якая не мае аналагаў на ўсёй прасторы Садружнасці.
Акадэмія ўключае майстар-класы вядомых выкладчыкаў, індывідуальныя заняткі, творчыя сустрэчы студэнтаў унікальнай навучальнай установы з сусветна вядомымі артыстамі і педагогамі, а таксама сумеснае выступленне мэтраў і маладых музыкантаў.
Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД і Міністэрства культуры Беларусі.
Першая музычная акадэмія, арганізаваная ў 2009 годзе, аб'яднала 21 маладога музыканта з васьмі краін СНД. У 2010 годзе навучанне ў акадэміі прайшлі больш за 30 таленавітых музыкантаў, навучэнцаў вышэйшых навучальных музычных устаноў краін Садружнасці, па некалькіх спецыяльнасцях - акадэмічныя спевы, скрыпка, альт, віяланчэль і фартэпіяна.