
Год нараджэння: 1989
Пачатак прафесійнай кар'еры: 2003
У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі па тэнісу - з 2005
Вікторыя Азаранка - прадстаўнік Беларусі ў сусветнай эліце жаночага тэніса.
У сакавіку 2009 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры прабілася ў дзесятку мацнейшых тэнісістак свету, у сакавіку 2011 года яна паднялася на 3-е месца сусветнага рэйтынгу.
У студзені 2012 года Вікторыя Азаранка ўпершыню сярод беларускіх тэнісістак і ў кар'еры выйграла турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісу. Гэта дало магчымасць Вікторыі Азаранка стаць першай ракеткай планеты.
Раней з беларусак у дзесятку сусветнай класіфікацыі ўдавалася прабівацца толькі мінчанцы Наталлі Зверавай, якая ў сярэдзіне 1980-х гадоў дабіралася да 5-га радка.
Бягучы рэзультат у рэйтынгу WTA - 1-я пазіцыя (з 9 красавіка 2012)
Найлепшы рэзультат у рэйтынгу WTA - 1-я пазіцыя (з 30 студзеня 2012)
У 2005 годзе Азаранка выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі і Адкрыты чэмпіянат ЗША ў юніёрскім разрадзе і была названа ITF Чэмпіёнкай свету сярод юніёрак 2005 года. Яна стала першым іграком з Беларусі, які дабіўся гэтага звання.
Пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў міксце - Адкрытага чэмпіянату ЗША 2007 года (у пары з Максімам Мірным) і Адкрытага чэмпіянату Францыі 2008 года (у пары з Бобам Браянам).
Пераможца 12 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе – у Брысбене, Маямі і Мемфісе (2009), Маскве i Стэнфардзе (2010), Маямі, Марбелье і Люксембургу (2011), Сіднэі, г.Доха, Індыян-Уэлсе (2012). Пераможца турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе – адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (2012).
над Марцінай Хінгіс на US Open (2007)
над Надзеяй Пятровай на турніры ў Люксембургу (2007)
над Марыяй Шарапавай на Кубку Крамля (2007)
над Дзінарай Сафінай у Індыян-Уэлсе (2009)
над Серэнай Уільямс у Маямі (2009)
над Марыяй Шарапавай у Стэнфардзе (2010)
над Марыяй Кірыленка на Кубку Крамля (2010)
над Марыяй Шарапавай на турніры Australian Open (2012)
У 2009 годзе Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры трапіла на Падагульняючы турнір WTA. У 2010 і 2011 гадах яна таксама выступала ў гэтых спаборніцтвах. У 2011 годзе беларуска трапіла ў фінал, дзе ўступіла чэшцы Петры Квітавай.
У сезоне 2012 Вікторыя Азаранка выйграла ўжо 4 турніры WTA: у Сіднэі, Мельбурне (Australian open), г.Доха, Індыян-Уэлсе.