Беларусь на Алімпійскіх гульнях-2022 у Пекіне| Belarus.by | Спорт у Беларусі | Belarus.by | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Беларусь на Алімпіядзе-2022 у Пекiне

Беларусь на Алімпійскіх гульнях-2022 у Пекіне


XXIV зімовыя Алімпійскія гульні адбыліся 4 – 20 лютага 2022 года ў Пекіне. На галоўных снежна-лядовых стартах чатырохгоддзя было разыграна 109 камплектаў узнагарод у 7 відах спорту (15 дысцыплінах). Беларусь, дзе актыўна развіваюцца многія зімовыя дысцыпліны, таксама ўваходзіла ў лік краін-удзельніц (91).

Сталіца Кітая стала першым у гісторыі горадам, які прыняў і летнія (2008), і зімовыя (2022) Алімпійскія гульні. Афіцыйны дэвіз стартаў – "Разам дзеля агульнай будучыні". І гэта вельмі сімвалічна, бо зімовыя Гульні-2022 у Пекіне былі прызначаны стаць самымі экалагічна чыстымі і бяспечнымі ва ўмовах пандэміі. Экастандарты для збудаванняў, змяншэнне выкідаў вуглякіслага газу, выкарыстанне электраэнергіі з альтэрнатыўных крыніц, максімальна бяспечная вытворчасць лёду і шмат іншага – кітайскія арганізатары пастараліся правесці самую "зялёную" падзею ў алімпійскай гісторыі. Талісман Гульняў – панда Бін Дуньдунь.

У адпаведнасці з аб'яўленым яшчэ ў 2018 годзе рашэннем арганізатараў, на Алімпіядзе-2022  у Пекіне з'явілася 7 новых медальных дысцыплін, што стала буйнейшым пашырэннем алімпійскай праграмы пасля Гульняў-2002 у Солт-Лейк-Сіці. Дзякуючы гэтаму колькасць камплектаў узнагарод у Пекіне – 109 – рэкордная за ўсю гісторыю зімовых Гульняў. Тут былі прадстаўлены: жаночыя адзіночныя спаборніцтвы па бабслеі, мужчынскія і жаночыя спаборніцтвы па фрыстайле ў дысцыпліне біг-эйр, змешаная эстафета ў шорт-трэку, змешаныя камандныя спаборніцтвы па фрыстайле ў акрабатыцы, скачках на лыжах з трампліна і снаўборд-кросе.

Спаборніцтвы Алімпіяды адбыліся на 25 аб'ектах, размешчаных у 3 кластарах – Пекіне, Чжанцзякоу і Яньцыне.

Каманда Беларусі на Алімпіядзе-2022

Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Пекіне прадстаўлялі 29 спартсменаў у 6 дысцыплінах:

  • біятлон (Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка (Крыўко), Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук, Максім Варабей, Дзмітрый Лазоўскі, Мікіта Лабастаў, Антон Смольскі, Раман Ялётнаў)
  • гарналыжны спорт (Марыя Шканава)
  • лыжныя гонкі (Настасся Кірылава, Ганна Каралёва, Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтаў)
  • канькабежны спорт (Яўгенія Вараб'ёва, Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Ігнат Галавацюк)
  • фігурнае катанне (Вікторыя Сафонава, Канстанцін Мілюкоў)
  • фрыстайл (Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Настасся Андрыянава,Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Макар Мітрафанаў, Павел Дзік)

Медалі зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях-2022 у Пекіне

Старты ў Пекіне сталі не самымі багатымі на перамогі ў гісторыі выступленняў беларускіх алімпійцаў. Па выніках Гульняў у медальным заліку наша краіна заняла 24-е месца. Спартсмены Беларусі заваявалі дзве сярэбраныя ўзнагароды. На п'едэстал падымаліся біятланіст Антон Смольскі (індывідуальная гонка на 20 кіламетраў) і фрыстайлістка Ганна Гуськова (лыжная акрабатыка).

Беларусы ў топ-10 на Гульнях у Пекіне-2022

4 месца

  • Ганна Сола (біятлон, гонка праследавання 10 км)

5 месца

  • Дзінара Алімбекава (біятлон, індывідуальная гонка 15 км)

6 месца

  • Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Мікіта Лабастаў, Антон Смольскі (біятлон, змешаная эстафета 4x6 км)
  • Ігнат Галавацюк (канькабежны спорт, 1000 м)

7 месца

  • Марына Зуева (канькабежны спорт, мас-старт)
  • Марына Зуева, Кацярына Слоева, Яўгенія Вараб'ёва (канькабежны спорт, камандная гонка праследавання)

8 месца

  • Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Максім Варабей, Антон Смольскі (біятлон, эстафета 4x7,5 км)

9 месца

  • Марына Зуева (канькабежны спорт, 5000 м)

10 месца

  • Антон Смольскі (біятлон, спрынт 10 км)
  • Ганна Сола (біятлон, мас-старт 12,5 км)
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі