Футбольны клуб «БАТЭ» (Барысаў) – самы яркі прадстаўнік Беларусі ў сучасным еўрапейскім футболе. У 2011 годзе восьмы раз стаў чэмпіёнам Беларусі (раней – у 1999, 2002, 2006, 2007, 2008, 2009 і 2010 гадах).
Год заснавання – 1973
Старшыня праўлення – Анатоль Капскі
Генеральны дырэктар – Міхаіл Дземянцэвіч
Галоўны трэнер – Віктар Ганчарэнка
Асноўны склад: Аляксандр Гутар, Павел Часноўскі (варатары);
Максім Бардачоў, Арцём Радзькоў, Ягор Філіпенка, Марка Сіміч, Аляксандр Юрэвіч (абаронцы);
Аляксандр Валадзько, Дзмітрый Ліхтаровіч, Аляксандр Паўлаў, Рэнан Брэсан, Алег Патоцкі, Філіп Рудзік, Міхаіл Гардзяйчук, Эдгар Аляхновіч, Дзмітрый Бага, Алонса Маўра Лукас (паўабаронцы);
Віталь Радзівонаў, Максім Скавыш, Арцём Канцавы, Мацея Кежман (нападаючыя).
Асноўная форма - жоўтыя майкі і трусы, другая форма - сінія майкі і трусы.
БАТЭ дэбютаваў у еўракубках у 1999 годзе.
Першым еўрапейскім футбольным грандам, з якім гуляў БАТЭ, стаў "Мілан" (2001). Беларусы прайгралі абедзве сустрэчы, аднак форвард БАТЭ Віталь Кутузаў быў заўважаны італьянскімі спецыялістамі і заключыў з зорнай камандай 5-гадовы кантракт.
У 2002 годзе БАТЭ прабіўся ў 3-і раунд Кубка Інтэртато, разграміўшы нямецкі клуб "Мюнхен-1860" (1:0 у гасцях і 4:0 дома), але тут пасля роўнай барацьбы ўступіў італьянскай "Балонні".
У сезоне 2008-2009 упершыню ў гісторыі БАТЭ выйшаў у групавы этап самага прэстыжнага кантынентальнага турніра – Лігу чэмпіёнаў.
Іх праціўнікамі па групе сталі выключна гранды еўрапейскага футбола - "Рэал" (Мадрыд), "Ювентус" (Турын) і "Зеніт" (Санкт-Пецярбург).
Тут беларускі клуб даказаў усім скептыкам свой высокі ўзровень, згуляўшы ўнічыю з "Ювентусам" і "Зенітам" і мінімальна ўступіўшы ў ліку "Рэалу".
У сезоне-2009 БАТЭ гуляў ў групавым турніры Лігі Еўропы. Да поспехаў клуба можна аднесці перамогі над грэчаскім АЕКам (2:1) і англійскім "Эвертанам" (1:0).
У сезоне-2010 футбалісты БАТЭ другі год запар выйшлі ў групавы этап Лігі Еўропы. У плей-оф яны двойчы перамаглі партугальскі "Марытыму" (3:0 і 2:1). У групавым этапе футбалісты клуба выступалі у групе Е разам з кіеўскім "Дынамам" (Украіна), галандскім "Алкмаарам" і малдаўскім "Шэрыфам" (Ціраспаль). БАТЭ заняў 2-е месца пасля кіеўскага клуба, а ў 1/6 фіналу двойчы згуляў унічыю з французскім ПСЖ - 2:2 і 0:0.
У сезоне 2011-2012 футбалісты БАТЭ другі раз прайшлі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Сапернікамі БАТЭ сталі лепшы клуб свету іспанская "Барселона", італьянскі суперклуб "Мілан" і чэшская "Вікторыя" (Пльзень).