Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях-2018 у Пхёнчхане
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі - Кастрычнік 2018
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях-2018 у Пхёнчхане

Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях-2018 у Пхёнчхане


Беларусь – у ліку 92 краін-удзельніц XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў, якія прайшлі 9-25 лютага ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Каманда нашай краіны была прадстаўлена ў шасці відах спорту – біятлоне, фрыстайле, канькабежным спорце, шорт-трэку, лыжных гонках і гарналыжным спорце.

Урачыстае адкрыццё 23-й па ліку Алімпіяды, якое ўбачылі амаль 75 тысяч гледачоў і шматмільённая тэлеаўдыторыя, адбылося 9 лютага. На працягу 17 дзён удзельнікі галоўных стартаў чатырохгоддзя (а іх рэкордная за ўсю гісторыю колькасць – 2925) разыгралі 102 камплекты ўзнагарод у 7 відах спорту (15 дысцыплін).

Слоган Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане – "Passion. Connected" ("Аб'яднальная страсць"). Эмблема ўяўляе сабой спалучэнне асноўных сімвалаў Алімпіяды-2018 – квадрата і сняжынкі, а ў якасці талісмана выбраны белы тыгр па імені Сухаран, які ў карэйскай міфалогіі і культуры з'яўляецца сімвалам абароны, сілы, даверу.

У выніковым медальным заліку Алімпіяды-2018 у Пхёнчхане Беларусь заняла 15-е месца з 92 краін. У актыве беларускіх спартсменаў два золата і адно серабро. Узнагароды вышэйшай пробы заваявалі фрыстайлістка Ганна Гуськова ў лыжнай акрабатыцы і біятланісткі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава ў эстафеце, серабро  Дар'я Домрачава ў мас-старце.

Пасля трох узнагарод Пхёнчхана-2018 у актыве зборнай Беларусі ў суверэннай гісторыі стала 18 медалёў зімовых Алімпійскіх гульняў.

Медалі зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях-2018 у Пхёнчхане

Золата

Серабро

Беларусы ў топ-10 на Гульнях у Пхёнчхане-2018

4 месца

  •  Ала Цупер (фрыстайл, лыжная акрабатыка)

5 месца

6 месца

7 месца

  • Марына Зуева (канькабежны спорт, 5000 м)
  • Надзея Скардзіна (біятлон, мас-старт)
  • Віталь Міхайлаў (канькабежны спорт, мас-старт)

8 месца

  • Антон Смольскі, Раман Ялётнаў, Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін (біятлон,эстафета 4х7,5 км)

9 месца

  • Дар'я Домрачава (біятлон, спрынт)

10 месца

  • Надзея Скардзіна (біятлон, індывідуальная гонка)

Каманда Беларусі на Гульнях у Пхёнчхане (перад стартам Гульняў)

Дзякуючы заваяваным ліцэнзіям, а таксама выдзеленым МАК 5 дадатковым квотам у склад алімпійскай зборнай Беларусі ўвайшлі 32 атлеты – яны прадстаўлялі краіну ў шасці відах спорту. Асаблівыя надзеі беларускія балельшчыкі ўскладалі на спартсменаў са зборных па біятлоне і фрыстайле

Шэф беларускай місіі на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях – намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Баравуля.

Зборная Беларусі па біятлоне ў Пхёнчхане-2018

Жанчыны – трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 Дар'я Домрачава, бронзавы прызёр Сочы-2014, уладальніца малога Хрустальнага глобуса-2018 Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава.

Мужчыны – бронзавы прызёр этапу Кубка свету-2018 Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі.

Паводле афіцыйнага дазволу МАК у склад беларускай зборнай па біятлоне ў якасці трэнера быў уключаны васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б'ёрндален. Самы тытулаваны спартсмен у гісторыі зімовых Гульняў падтрымаў сваю жонку Дар'ю Домрачаву і яе калег па жаночай біятлоннай зборнай.

Зборная Беларусі па фрыстайле (лыжная акрабатыка) у Пхёнчхане-2018

Жанчыны – алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 Ала Цупер, сярэбраны прызёр Кубка свету-2017/2018 Ганна Гуськова, прызёр этапаў Кубка свету Аляксандра Раманоўская.

Мужчыны – алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 Антон Кушнір, пераможца двух этапаў Кубка свету-2017/2018 Максім Гусцік, Станіслаў Гладчанка.

Зборная Беларусі па лыжных гонках у Пхёнчхане-2018

Жанчыны – Юлія Ціханава, Паліна Сераносава, Настасся Кірылава, Валянціна Камінская.

МужчыныСяргей Далідовіч, Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў.

Зборная Беларусі па гарналыжным спорце

Прадстаўнікі Беларусі ў гарналыжным спорцеМарыя Шканава і Юрый Данілачкін.

Зборная Беларусі па канькабежным спорце ў Пхёнчхане-2018

Жанчыны – Марына Зуева, Ксенія Садоўская, Таццяна Міхайлава.

Мужчыны – Ігнат Галавацюк, Віталь Міхайлаў.

Беларусь у шорт-трэку прадставіў Максім Сяргееў.

Беларусы ў Пхёнчхане-2018: цікавыя факты

***

Калекцыю параднай формы каманды Беларусі да Алімпіяды-2018 распрацавала вядомы дызайнер Людміла Лабкова сумесна са спецыялістамі "Беллегпрама" – усяго да праекта падключыліся каля 50 дызайнераў, канструктараў і тэхнолагаў вядучых прадпрыемстваў краіны. Натхненнем для моднага гардэроба, вытрыманага ў адзінай нацыянальнай стылістыцы, сталі беларускі арнамент, які з даўніх часоў лічыцца абярэгам, што прыносіць удачу, і каляровая гама (шэры і чырвоны). Адметным элементам калекцыі стала арнаментальная сняжынка – аўтарскі прынт мастака Аліны Грандэ. Дапоўнілі камплекты алімпійцаў стыльныя аксесуары для зімовых халадоў – цёплыя шапкі, шалі, рукавіцы і пальчаткі.

Дарэчы, прымерыць і набыць парадна-цывільную форму беларускіх спартсменаў можа любы жадаючы: ва ўсіх вялікіх універмагах Беларусі алімпійская калекцыя ў стылі casual, дапоўненая асаблівымі варыяцыямі для фанатаў (ёсць нават поўны набор Family Look), прадстаўлена ў свабодным продажы.

Штодзённая спартыўная форма беларускіх алімпійцаў – таксама яркая, дынамічная, прадуманая да дробязей для зручнасці спартсменаў. "У калекцыі адлюстравага спадчына мінулага, вопыт гістарычных традыцый, энергетычны імпульс у будучае. Яна спалучае ў сабе чырвоны, чорны і белыя колеры, а таксама арнамент дзяржаўнага сцяга Беларусі".

***

Беларускія допінг-афіцэры працавалі на Алімпіядзе-2018 у Пхёнчхане.

Як адзначылі ў Міністэрстве спорту і турызму, наша краіна выступае супраць прымянення забароненых прэпаратаў у спорце, пры гэтым падтрымлівае прынцыпы законнасці, індывідуалізацыі і справядлівасці пакарання

***

Цырымонія падняцця дзяржаўнага сцяга Беларусі ў Алімпійскай вёсцы адбылася 7 лютага ў 15:00 па мясцовым часе (09:00 па беларускім).

***

На адкрыцці ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане сцяганосцам зборнай Беларусі стала фрыстайлістка, алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 Ала Цупер.

На цырымоніі закрыцця Гульняў-2018  сцяг Беларусі пранесла чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску