Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Жнв 2015

Святочны феерверк з нагоды дня нараджэння Мінска прадоўжыцца 12 мінут

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святочны феерверк у Дзень горада будзе прадаўжацца 12 мінут. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Завершыцца святочны дзень у 22.00 каля стэлы "Мінск - горад-герой" маляўнічым феерверкам. Яго працягласць складзе 12 мінут, вышыня - 400 м", - сказаў Сяргей Мядзведзеў.

У Мінску напярэдадні свята і ў Дзень горада пройдзе больш за 60 святочных мерапрыемстваў. Пралогам да свята стане цырымонія ўручэння ўзнагарод "Лепшы па прафесіі" па выніках гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства "Мінскі майстар", што адбудзецца 11 верасня. Таксама ў гэты дзень у Мінскай гарадской ратушы будуць ушаноўваць мінчан, якія прымаюць актыўны ўдзел у ахове парадку і прафілактыцы правапарушэнняў.

Галоўныя ўрачыстасці пройдуць 12 верасня. У гэты дзень Мінск адзначае 948-годдзе з даты першага згадвання ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1067 годзе. Дэвіз свята ў бягучым годзе - "Мой родны Мінск, ты - сэрца Беларусі!".

Па традыцыі да стэлы "Мінск - горад-герой" у святочны дзень ускладуць кветкі ад кіраўніцтва горада і мінчан. У канцэртнай зале "Верхні горад" 12 верасня заключаць шлюб 9 пар з усіх раёнаў сталіцы. Таксама ў Верхнім горадзе з 12.00 да 20.00 пройдзе тэматычная праграма "Дыханне вуліц у сэрцы сталіцы" з удзелам творчых калектываў і майстроў мастацтваў Беларусі. Святочная канцэртная праграма "Зоркі сталіцы" і выстаўка-кірмаш майстроў народнай творчасці "Горад майстроў" разгорнецца з 11.30 да 22.00 на пляцоўцы ў раёне Палаца спорту. Апынуцца ў іншых эпохах мінчане і госці сталіцы змогуць у час Міжнароднага фестывалю гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны", які адбудзецца на зялёнай зоне скрыжавання прасп. Пераможцаў і прасп. Машэрава.

У дзень нараджэння горада ў 15.00 у храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, пачнецца ўрачыстая цырымонія "Малітва за Беларусь" і фінальны гала-канцэрт агульнарэспубліканскай акцыі "Харавое Веча". У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў 18.00 адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод "Мінчанін года".

Святочныя мерапрыемствы таксама пройдуць ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі