Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Поиск отеля

| Галоўная | Турызм | Візы ў Беларусь

Турыстычныя візы для Беларусі


Большасці замежных гасцей для ўезду ў Беларусь неабходна атрымаць адзін з відаў віз (транзітная, кароткатэрміновая/доўгатэрміновая, аднаразовая/шматразовая)

Каму неабходна беларуская віза

Большасці іншаземцаў для наведвання Беларусі неабходна атрымаць візу.
Віза не патрэбна:

  • грамадзянам краін СНД (акрамя Туркменістана)
  • грамадзянам Кубы (для знаходжання працягласцю не больш як 30 дзён)
  • грамадзянам Сербіі і Чарнагорыі (для знаходжання працягласцю не больш як 30 дзён)
  • грамадзянам Манголіі

Выключэнне таксама складаюць уладальнікі дыпламатычных пашпартоў з:

  • Аргенціны
  • Бразіліі
  • Кітайскай Народнай Рэспублікі
  • Венгрыі
  • Індыі
  • Ірана
  • Македоніі
  • Румыніі
  • Славакіі
  • Туркменістана
  • Турцыі
  • В’етнама

Усім астатнім іншаземцам для наведвання Беларусі патрэбны візы.

Як выбраць візу

Кароткатэрміновая віза – тып візы, які найбольш часта выкарыстоўваецца. Такія візы выдаюцца на тэрмін да  90 дзён і падыходзяць для:

  • бізнесменаў
  • студэнтаў
  • уезду па прыватных справах

Кароткатэрминовыя візы могуць быць для аднаразовага, двухразовага або шматразовага ўезду ў залежнасці ад неабходнасці.

Турысты звычайна атрымліваюць групавую кароткатэрміновую візу праз турыстычнае агенцтва.

Доўгатэрміновыя візы звычайна сапраўдныя на працягу аднаго года і прадугледжваюць шматразовы ўезд у Беларусь. Яны падыходзяць для:

  • бізнесменаў, якія часта прыязджаюць
  • турыстаў, якія жадаюць застацца ў краіне на больш працяглы час

Транзітная віза выдаецца на тэрмін да аднаго года і прадастаўляе два дні для праезду праз Беларусь.

Як атрымаць візу

Візы выдаюцца:

  • консульскімі аддзяленнямі Беларусі
  • дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Беларусі
  • консульскім цэнтрам Міністэрства замежных спраў у аэрапорце Мінска (для грамадзян з краін, дзе няма прадстаўніцтваў Беларусі)

Для атрымання візы неабходна прадаставіць наступныя дакументы ў мясцовае консульскае аддзяленне або прадстаўніцтва:

  • запоўненую анкету для атрымання візы
  • 1 фатаграфію пашпартнага ўзору
  • суправаджальныя дакументы (арыгінал пісьмовага запрашэння  з подпісам і пячаткай запрашаючага боку ў выпадку, калі запрашае кампанія)
  • іншыя дакументы, агавораныя консульскім аддзелам (у залежнасці ад мэты візіту і тыпу неабходнай візы)
  • пашпарт (дата заканчэння тэрміну дзеяння павінна быць не менш як 90 дзён ад даты заканчэння тэрміну дзеяння візы)

Віза пасля прыбыцця

Звычайна атрымаць візу пасля прыбыцця немагчыма, і большасць авіякампаній не дазволяць вам ляцець без сапраўднай візы.

Аднак іншаземцы, якія прыбываюць у Беларусь з краіны, дзе няма прадстаўніцтва, могуць атрымаць візу пасля прыбыцця ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Для гэтага асоба або арганізацыя, якая запрашае, павінна прадаставіць арыгінал запрашэння ў Дэпартамент па грамадзянству і міграцыі да вашага прыбыцця.

Тэрмін выдачы візы

У выпадку прыняцця станоўчага рашэння выдача візы займае максімум 5 рабочых дзён з моманту атрымання заявы.

Кошт візы

Кошт візы розны ў залежнасці ад:

  • грамадзянства заяўніка
  • узросту заяўніка
  • тыпу візы

Пераважна, стаўкі збору за выдачу віз устаноўлены ў наступных памерах:

60 еўра – за аднаразовую кароткатэрміновую візу
150 еўра – за шматразовую доўгатэрміновую візу

Стаўка збору за афармленне групавой візы (ад 5 чалавек) складае 10 еўра з чалавека.


Для грамадзян Вялікабрытаніі:

78 долараў ЗША – за транзітную візу,
114  долараў ЗША – за кароткатэрміновую візу,
366 долараў ЗША – за доўгатэрміновую візу.


Для грамадзян ЗША:

100 долараў ЗША – за транзітную візу,
131  долараў ЗША – за кароткатэрміновую візу,
350 долараў ЗША – за доўгатэрміновую візу.


Для грамадзян Латвіі, Літвы, Польшчы і Эстоніі:

25 еўра – за аднаразовую кароткатэрміновую візу,
60 еўра – за шматразовую кароткатэрміновую візу

Афармленне віз грамадзянам Сербіі (на тэрмін звыш 30 сутак) і Японіі ажыццяўляецца бясплатна.

Візы, што выдаюцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, каштуюць прыкладна ўдвая больш за звычайны тарыф.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прадастаўляе спіс консульскіх збораў, які рэгулярна абнаўляецца.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: