Выбары Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе: дата, выбарчая кампанія, кандыдаты, назіранне | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Выбары | Выбары Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе

Выбары Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе

Дата выбараў Прэзідэнта Беларусі назначана на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 30 чэрвеня 2015 года
Дата выбараў Прэзідэнта Беларусі назначана на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 30 чэрвеня 2015 года

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся восенню 2015 года. Па Канстытуцыі, кіраўнік дзяржавы выбіраецца на пяць гадоў, і выбары павінны праходзіць у нядзелю не пазней як за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта, перыяд работы якога адлічваецца з моманту інаўгурацыі.

Сёлетняя кампанія па выбарах Прэзідэнта – пятая ў гісторыі незалежнай Беларусі. Папярэднія выбары праходзілі:

  • 23 чэрвеня 1994 года (другі  тур – 10 ліпеня)
  • 9 верасня 2001 года
  • 19 сакавіка 2006 года
  • 19 снежня 2010 года

Дата выбараў Прэзідэнта Беларусі-2015

Выбары кіраўніка дзяржавы былі назначаны на 11 кастрычніка 2015 года. Гэта дата зацверджана на праведзеным 30 чэрвеня пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Папярэдне ў якасці верагоднага дня выбараў называлася 15 лістапада 2015 года крайні тэрмін, які можна прадугледзець з улікам праведзенай 21 студзеня 2011 года інаўгурацыі дзеючага кіраўніка дзяржавы.

Цэнтрвыбаркам краіны прапанаваў парламентарыям назначыць выбары не на апошнюю магчымую дату, а раней, каб у выпадку правядзення другога тура барацьбы за пасаду Прэзідэнта ўся выбарчая кампанія прайшла ў рамках, абазначаных Канстытуцыяй.

Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах-2015 праводзілася з 6 па 10 кастрычніка.

Выбарчая кампанія-2015: асноўныя этапы і новаўвядзенні

На пасяджэнні 1 ліпеня 2015 года Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў каляндарны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта. Сярод асноўных этапаў галоўнай палітычнай кампаніі года традыцыйна:

  • утварэнне камісій па выбарах Прэзідэнта, участкаў для галасавання;
  • вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • інфармаванне выбаршчыкаў і перадвыбарная агітацыя;
  • галасаванне, устанаўленне рэзультатаў галасавання і падвядзенне вынікаў выбараў.

Усе ключавыя даты і тэрміны кожнага этапу выбарчай кампаніі-2015 былі вызначаны ў адпаведнасці з нормамі Канстытуцыі і дзеючага Выбарчага кодэкса.

У параўнанні з кампаніяй 2010 года, прэзідэнцкія выбары-2015 адрозніваліся шэрагам новаўвядзенняў, вызначаных папраўкамі ў Выбарчы кодэкс, якія ўжо былі прыменены пры правядзенні выбараў у Парламент (2012) і мясцовыя Саветы дэпутатаў (2014).

Сярод галоўных адрозненняў выбараў-2015 легалізацыя прыватнага фінансавання перадвыбарных кампаній кандыдатаў (з прыцягненнем асабістых сродкаў, ахвяраванняў грамадзян і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь):

  • фонд, які можа стварацца кандыдатам, павялічыўся да 9000 базавых велічынь у тры разы ў параўнанні з 2010 годам;
  • права на стварэнне фонду з'явілася не толькі ў кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта, але і ў саіскальнікаў гэтага статусу пасля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы для збору подпісаў.

Паглядзець стужку навінаў выбарчай кампаніі, азнаёміцца з афіцыйнымі лічбамі і данымі сацыяльных даследаванняў, прачытаць меркаванні экспертаў вы можаце ў сюжэце "Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі".

Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Беларусі

Паводле Канстытуцыі, на галоўную пасаду ў краіне можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Беларусі не менш як 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі.

Больш падрабязна аб вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі тут.

У адпаведнасці з каляндарным планам, 20 ліпеня Цэнтрвыбаркам Беларусі завяршыў рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта.

Пасля разгляду ўсіх пададзеных у ЦВК дакументаў, да ўдзелу ў зборы подпісаў за патэнцыяльных кандыдатаў былі дапушчаны 8 ініцыятыўных груп. Вылучаліся: Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Калякін, Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Анатоль Лябедзька, Віктар Цярэшчанка, Жанна Раманоўская, Мікалай Улаховіч.

Пасля завяршэння важных этапаў перадвыбарнай гонкі – збору подпісаў і праверкі іх сапраўднасці, а таксама прадастаўлення прэтэндэнтамі неабходнага пакета дакументаў – 10 верасня 2015 г. кандыдатамі ў прэзідэнты былі зарэгістраваны:

Фотакадры агітацыйнай кампаніі, якая праводзілася з 11 верасня па 10 кастрычніка – у рэпартажы.

Назіранне за выбарамі ў Беларусі

Доступ для назірання за выбарамі адкрыты для грамадзян Беларусі, а таксама запрошаных прадстаўнікоў іншых дзяржаў, пры наяўнасці агаворанай парадкам дзейнасці наглядальнікаў акрэдытацыі.

Беларусь накіравала запрашэнні назіраць за выбарамі прадстаўнікам міжнародных арганізацый, сярод якіх:

  • СНД
  • АБСЕ
  • Савет Еўропы

Упершыню сачыць за ходам беларускай выбарчай кампаніі прыехалі прадстаўнікі Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў.

Таксама запрашэнні атрымалі кіраўнікі Цэнтрвыбаркамаў іншых краін, замежныя палітыкі і грамадскія дзеячы.

Ход назірання за выбарамі, некаторыя меркаванні наглядальнікаў і фотакадры працэсу маніторынгу – у матэрыялах:

Прэзідэнцкая кампанія-2015 у Беларусі: НАЗІРАННЕ ЗА ВЫБАРАМІ

Выбарчыя ўчасткі ў Беларусі і за мяжой

Для галасавання на выбарах Прэзідэнта ў 2015 годзе ў краіне і за мяжой утворана 6 129 участкаў. Участкі для галасавання па выбарах Прэзідэнта Беларусі

За межамі Беларусі былі адкрыты 49 участкаў, дзе грамадзяне краіны, якія пражываюць за мяжой, маглі аддаць голас на карысць аднаго з кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Падрабязная інфармацыя – тут.

Экзітполы на выбарах у Беларусі

У асноўны дзень галасавання 11 кастрычніка апытанне грамадзян на выхадзе з выбарчых участкаў праводзілі тры акрэдытаваныя арганізацыі:

  • Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр"
  • Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый"

Пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання кіраўнікі гэтых сацыялагічных структур агучылі даныя экзітполаў у эфіры беларускіх тэлеканалаў. Паводле інфармацыі ўсіх арганізатараў экзітполаў, лідарам з вынікам больш як 80 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў быў названы кандыдат Аляксандр Лукашэнка. Падрабязныя лічбы глядзіце тут.

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў-2015

Пасля завяршэння галасавання ўжо далёка за поўнач 12 кастрычніка Цэнтрвыбаркам Беларусі агучыў папярэднія вынікі выбараў кіраўніка дзяржавы. Па выніках падліку галасоў, перамогу атрымаў дзеючы Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, які набраў звыш 83 працэнтаў "ЗА" выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі.

З перавыбраннем на пасаду кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку павіншавалі лідары замежных краін: Сі Цзіньпін, Уладзімір Пуцін, Нурсултан Назарбаеў, Пётр Парашэнка, Нікалас Мадура, Ільхам Аліеў, Чыонг Тан Шанг і многія іншыя...

Да 16 кастрычніка Цэнтрвыбаркам скарэкціраваў даныя аб яўцы і выніках падліку галасоў, агучыўшы падагульняючыя даныя, згодна з якімі за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 83,5 працэнта выбаршчыкаў, за Таццяну Караткевіч – 4,4 працэнта, за Сяргея Гайдукевіча – 3,3 працэнта, за Мікалая Улаховіча – 1,7 працэнта.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі