Выбарчы працэс Беларусi | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Выбары | Выбарчы працэс

Выбарчы працэс у Рэспубліцы Беларусь

Галасаванне
Галасаванне

Вылучэнне кандыдатаў на выбарах у Рэспубліцы Беларусь праводзяць палітычныя партыі і грамадзяне (на сходах працоўных калектываў або шляхам збору подпісаў).

Рэгістрацыя кандыдатаў ажыццяўляецца выбарчымі камісіямі. У склад выбарчых камісій уключаюцца прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, а таксама асобы, вылучаныя грамадзянамі (на сходах працоўных калектываў або шляхам збору подпісаў).

Правы кандыдатаў і агітацыя на выбарах у Рэспубліцы Беларусь

Кандыдаты з часу іх рэгістрацыі маюць роўнае права выступаць на перадвыбарных сходах, у друку, па дзяржаўнаму радыё і тэлебачанню.

Кандыдат мае права апублікаваць у СМІ сваю перадвыбарную праграму. Праграма кандыдата не павінна змяшчаць прапаганды вайны, заклікаў да насільнага змянення канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, да сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, абразы і паклёпу адносна службовых асоб Рэспублікі Беларусь, іншых кандыдатаў.

Кандыдаты маюць права на выраб агітацыйных матэрыялаў. Агітацыйныя друкаваныя матэрыялы павінны вырабляцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Распаўсюджванне ананiмных агітацыйных друкаваных матэрыялаў забараняецца.

Агітацыя ў дзень галасавання не дапускаецца. На працягу апошніх пяці дзён да выбараў не дапускаецца апублікаванне вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, іх прагнозам. Замежныя грамадзяне не маюць права прымаць удзел у агітацыі.

Працэс галасавання на выбарах у Рэспубліцы Беларусь

Аб часе і месцы галасавання ўчастковыя камісіі паведамляюць выбаршчыкам не пазней як за 10 дзён да выбараў.

Галасаванне праводзіцца з 8 да 20 гадзін.

Выбаршчык, які не мае магчымасці ў дзень выбараў знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, мае права не раней як за пяць дзён да выбараў прагаласаваць датэрмінова.

Участковая камісія абавязана забяспечыць магчымасць удзелу ў галасаванні выбаршчыкам, якія па стану здароўя або па іншых уважлівых прычынах не змогуць прыйсці ў дзень выбараў у памяшканне для галасавання. У гэтых мэтах участковая камісія па просьбе выбаршчыкаў даручае не менш як двум членам камісіі арганізаваць галасаванне па месцы знаходжання такіх выбаршчыкаў.

Скрыні для галасавання распячатваюцца ўчастковай камісіяй пасля аб'яўлення старшынёй камісіі аб заканчэнні галасавання. Падлік галасоў выбаршчыкаў праводзiцца непасрэдна членамі ўчастковай камісіі без перапынку да атрымання вынікаў галасавання.

Падвядзенне вынікаў выбараў у Рэспубліцы Беларусь

Вынікі падліку галасоў разглядаюцца на пасяджэнні ўчастковай камісіі і заносяцца ў пратакол. Пратакол неадкладна прадстаўляецца ў тэрытарыяльную камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або акруговую камісію па выбарах дэпутатаў. Копія пратакола вывешваецца для ўсеагульнага азнаямлення.

Вынікі выбараў дэпутата па выбарчай акрузе ўстанаўліваюцца на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі.

На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь тэрытарыяльныя камісіі абагульняюць вынікі галасавання па раёну (гораду). На падставе іх даных абласная, Мiнская гарадская камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь устанаўліваюць вынікі галасавання па вобласці, гораду Мінску. Цэнтральная камісія на падставе пратаколаў абласных, Мінскай гарадской камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не пазней як праз 10 дзён пасля выбараў устанаўлівае на сваім пасяджэнні канчатковыя вынікі выбараў.

Вынікі выбараў могуць быць аспрэчаны ў вышэйстаячай выбарчай камісіі, а далей – у судзе.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі