Суды ў Беларусі | Belarus.by | Улада, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Суды

Суды ў Беларусі


Судовая сістэма Беларусі – Канстытуцыйны Cуд і суды агульнай юрысдыкцыі

Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь судовая ўлада ў краіне належыць судам.

Судовую сістэму прадстаўляюць:

  • Канстытуцыйны Cуд
  • суды агульнай юрысдыкцыі  

Усе судовыя разборы праводзяцца ва  ўстаноўленым парадку. Утварэнне надзвычайных судоў забараняецца.

Суды агульнай юрысдыкцыі ў Беларусі

У Беларусі суды агульнай юрысдыкцыі займаюцца грамадзянскімі, крымінальнымі і адміністрацыйнымі справамі, а таксама справамі па ваеннаслужачых.

У сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі ўваходзяць:

  • Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь
  • абласныя суды
  • суд горада Мінска
  • гарадскія (раённыя) суды
  • эканамічныя суды абласцей і Мінска
  • Апеляцыйны эканамічны суд (дзейнічае з 1 студзеня 2026 года)

Вярхоўны Суд узначальвае сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі і з’яўляецца найвышэйшым судовым органам, які ажыццяўляе правасуддзе шляхам грамадзянскага, крымінальнага і іншых форм судаводства, прадугледжаных законам.

Старшыню, намеснікаў Старшыні і суддзяў Вярхоўнага Суда выбірае і вызваляе іх з пасады на падставах, прадугледжаных законам, Усебеларускі народны сход – па прапанове Прэзідэнта, папярэдне ўзгодненай з Прэзідыумам Усебеларускага народнага сходу.

Апеляцыйны эканамічны суд, які ўваходзіць у сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі, падпарадкоўваецца Вярхоўнаму Суду Рэспублікі Беларусь. У яго кампетэнцыі – разгляд апеляцый па эканамічных справах, перагляд судовых пастаноў у касацыйным парадку, нагляд за дзейнасцю ніжэйшых абласных эканамічных судоў і эканамічнага суда горада Мінска. Апеляцыйны эканамічны суд сфарміраваны ў складзе 27 суддзяў, уключаючы старшыню і двух яго намеснікаў.

Канстытуцыйны Cуд Рэспублікі Беларусь

Асноўная мэта работы Канстытуцыйнага Cуда Беларусі – праверка адпаведнасці нарматыўных прававых актаў артыкулам Канстытуцыі.

Канстытуцыйны суд складаецца з 12 суддзяў – экспертаў па прававых пытаннях высокай кваліфікацыі. Эксперты павінны:

  • быць не старэйшыя за 70 гадоў
  • мець адпаведную вышэйшую адукацыю

Старшыню, намесніка Старшыні і суддзяў  Канстытуцыйнага Суда выбірае і вызваляе іх з пасады па падставах, прадугледжаных законам, Усебеларускі народны сход – па прапанове Прэзідэнта, папярэдне ўзгодненай з Прэзідыумам Усебеларускага народнага сходу.

Тэрмін паўнамоцтваў суддзі Канстытуцыйнага Cуда – 11 гадоў.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі