Выбары ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Выбары

Выбары ў Беларусі


У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь яе грамадзяне маюць права свабодна выбіраць і быць выбранымі ў дзяржаўныя органы на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога або ўскоснага выбарчага права пры тайным галасаванні.

Прамымі з'яўляюцца ўсе выбары ў Беларусі, за выключэннем выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, які фарміруецца шляхам ускосных выбараў.

Права выбіраць маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў. У выбарах не ўдзельнічаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, асобы, якія ўтрымліваюцца па прыгавору суда ў месцах пазбаўлення волі.

Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь уключае выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў.

Правядзенне выбараў забяспечваюць выбарчыя камісіі.

Пры правядзенні выбараў маюць права прысутнічаць наглядальнікі - дэпутаты, давераныя асобы кандыдатаў, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, міжнародных арганізацый і СМІ.

Правы наглядальнікаў:

  • прысутнічаць на пасяджэннях выбарчых камісій;
  • прысутнічаць пры пламбаванні або апячатванні скрынь для галасавання;
  • знаходзіцца ў дзень галасавання ў памяшканнях для галасавання;
  • прысутнічаць пры датэрміновым галасаванні, галасаванні па месцы знаходжання грамадзян;
  • назіраць за выдачай бюлетэняў, ходам галасавання, выкананнем устаноўленага законам парадку галасавання;
  • звяртацца з прапановамі і заўвагамі па пытаннях арганізацыі галасавання да старшыні ўчастковай камісіі;
  • атрымліваць інфармацыю аб выніках падліку галасоў і складанні пратаколаў адпаведных камісій аб выніках выбараў;
  • назіраць за паўторным падлікам галасоў (у выпадку яго правядзення).

Гісторыя выбараў у Рэспубліцы Беларусь

Выбарчыя працэдуры на тэрыторыі Беларусі пачалі прымяняцца яшчэ ў эпоху Сярэднявечча, калі дваране выбіралі дэпутатаў у вышэйшы прадстаўнічы орган - Сейм, а мяшчане - склад гарадскіх саветаў.

Аднак пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі гэтыя традыцыі на некаторы час былі забыты.

Першымі свабоднымі выбарамі ў Беларусі як суверэннай дзяржаве сталі выбары Прэзідэнта краіны ў 1994 годзе. У гэтых выбарах перамог апазіцыйны кандыдат Аляксандр Лукашэнка, які тады з вялікім адрывам апярэдзіў дзеючага прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча, экс-спікера парламента Станіслава Шушкевіча, а таксама лідараў буйнейшых беларускіх партый - камуністаў (ПКБ) і нацыяналістаў (БНФ).

З тых часоў у Беларусі яшчэ пяць разоў праходзілі выбары Прэзідэнта (2001, 2006, 2010, 2015, 2020), сем разоў праводзіліся парламенцкія выбары (1995, 2000, 2004, 2008, 2012, 2016, 2019). Мясцовыя выбары прайшлі ў 1995, 1999, 2003, 2007, 2010, 2014 і 2018 гадах.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі