Выбары ў верхнюю палату парламента | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Выбары | Выбары ў Савет Рэспублікі

Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Пасяджэнне Савета Рэспублікі
Пасяджэнне Савета Рэспублікі

Савет Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і выбіраецца тэрмінам на чатыры гады.

Ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем выбіраюцца на сходах дэпутатаў гарадскіх і раённых саветаў па восем членаў Савета Рэспублікі. Восем членаў Савета Рэспублікі назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Тэрміны правядзення выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Выбары членаў Савета Рэспублікі новага склікання назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь не пазней як за тры месяцы да адзінага дня галасавання і праводзяцца, як правіла, у адзін дзень не пазней як праз 40 дзён пасля адзінага дня галасавання.

Патрабаванні да кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 30 гадоў і пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска не менш як пяць гадоў, не мае судзімасці. Акрамя таго, кандыдат у члены Савета Рэспублікі не павінен мець грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і (або) дакументы замежных дзяржаў, якія прадастаўляюць правы на льготы і прывілеі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю.

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пачынаецца праз 15 дзён і заканчваецца не пазней як праз 25 дзён пасля адзінага дня галасавання.

Вылучэнне кандыдата ў члены Савета Рэспублікі ад якой-небудзь вобласці праводзіцца на сумесным пасяджэнні кіраўніцтва мясцовага прадстаўнічага і выканаўчага органаў горада або раёна гэтай вобласці.

Рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі рэгіструюцца Цэнтральнай выбарчай камісіяй.

Рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пачынаецца праз 25 дзён і завяршаецца не пазней як праз 35 дзён пасля адзінага дня галасавання.

Выбранне членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Члены Савета Рэспублікі ад абласцей выбіраюцца на сходах, якія ўключаюць усіх дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню вобласці.

Члены Савета Рэспублікі ад горада Мінска выбіраюцца на пасяджэнні гарадскога Савета дэпутатаў (паколькі адміністрацыйныя раёны ўнутры сталіцы не маюць раённых прадстаўнічых органаў).

Пасля праграмных выступленняў кандыдатаў і публічнага абмеркавання іх кандыдатур праводзіцца тайнае галасаванне.

Выбраным лічыцца кандыдат у члены Савета Рэспублiкi, якi атрымаў больш за палову галасоў дэпутатаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Калі пры правядзенні выбараў устаноўленая колькасць членаў Савета Рэспублікі, якія падлягаюць выбранню ад вобласці, горада Мінска, не была выбрана, у тэрмін, вызначаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй, праводзяцца паўторныя выбары.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі