Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

10 Врс 2015

Мікалая Улаховіча зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты

Мікалая Улаховіча зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прыняла рашэнне зарэгістраваць Мікалая Улаховіча кандыдатам на пасаду Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У падтрымку вылучэння Мікалая Улаховіча прадстаўлена больш як 149 тыс. дакладных подпісаў. Як адзначыў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, кандыдатура Улаховіча адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца беларускім заканадаўствам кандыдату ў прэзідэнты. "Ім прадстаўлены ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакументы, якія правераны, і абставін, што перашкаджаюць рэгістрацыі, не выяўлена", - сказаў Мікалай Лазавік.

Такім чынам, Мікалай Улаховіч зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты, яму выдадзена адпаведнае пасведчанне. Ён падзякаваў членам сваёй ініцыятыўнай групы за работу, а таксама грамадзянам Беларусі - за тое, што яны паставілі подпісы ў падтрымку яго вылучэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі