Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Выбары Прэзідэнта Беларусі: ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАННЕ

Выбары Прэзідэнта Беларусі: ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАННЕ

Выбары Прэзідэнта Беларусі: ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАННЕ
6 Oct 2015

Сёння ў Беларусі і прадстаўніцтвах краіны за мяжой больш за шэсць тысяч выбарчых участкаў адкрыліся для датэрміновага галасавання. Гэта форма ўдзелу ў электаральнай кампаніі – распаўсюджаная ў розных краінах свету – запатрабавана і сярод беларусаў. Аддаць свой голас на выбарах можна толькі асабіста, таму датэрміновае галасаванне дае магчымасць не толькі скарыстацца правам выбаршчыка, але і выбраць найбольш зручны час, калі няма магчымасці наведаць участак у асноўны дзень выбараў. 

На працягу пяці дзён датэрміновага галасавання выбарчыя ўчасткі ў краіне і за мяжой працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Каб атрымаць бюлетэнь, грамадзяніну трэба прад'явіць пашпарт або, у выпадку яго адсутнасці, іншы дакумент, які засведчвае асобу. Гэта можа быць афіцыйная даведка аб страце пашпарта, ваенны білет для ваеннаслужачых тэрміновай службы, пасведчанне дзяржслужачага, студэнцкі білет, пенсійнае пасведчанне з фатаграфіяй або вадзіцельскія правы.

Галасаваць у Беларусі – датэрмінова або ў асноўны дзень выбараў – можна толькі па месцы рэгістрацыі: адмацавальных талонаў не прадугледжана, гэта і з'яўляецца гарантыяй, што выбаршчык не прагаласуе двойчы.

Завершыцца датэрміновае галасаванне 10 кастрычніка. Асноўны дзень прэзідэнцкіх выбараў-2015 – 11 кастрычніка.

Выбары Прэзідэнта Беларусі: ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАННЕ
Апячатванне урны на ўчастку для галасавання №11 у Полацку
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах пачалося ў Беларусі
На ўчастку для галасавання №11 у Полацку
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах пачалося ў Беларусі
1 2 3      Наступная