Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

7 Кст 2015

Ярмошына: Адмацавальныя пасведчанні для галасавання ў Беларусі неактуальныя

Ярмошына: Адмацавальныя пасведчанні для галасавання ў Беларусі неактуальныя

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адмацавальныя пасведчанні для галасавання на выбарах у Беларусі неактуальныя, паведаміла сёння журналістам кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Яна датэрмінова прагаласавала на ўчастку нумар 48 Цэнтральнага раёна г. Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адмацавальныя пасведчанні - гэта такая ж дадатковая форма забеспячэння галасавання грамадзян, як і датэрміновае галасаванне. Беларусь выбрала датэрміновае галасаванне, таму што адмацавальныя пасведчанні ў нас неактуальныя. Краіна маленькая, і калі чалавек мае магчымасць прыехаць па месцы пастаяннага жыхарства для таго, каб атрымаць адмацавальнае пасведчанне, значыць, ён можа там і прагаласаваць. Таму мы выбралі форму датэрміновага галасавання, яна сябе апраўдала, грамадзяне ёю задаволены", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Лідзія Ярмошына датэрмінова прагаласавала на ўчастку нумар 48 Цэнтральнага раёна г. МінскаПаводле яе слоў, крытыка ў адрас датэрміновага галасавання перыядычна паступае ад наглядальнікаў, журналістаў. "Але што датычыцца грамадзян, то яны з задавальненнем прыходзяць на выбарчыя ўчасткі. Мы не патрабуем доказаў таго, што грамадзянін не можа прагаласаваць у асноўны дзень выбараў, таму што лічым, што патрэбнасць атрымліваць неабходныя даведкі ўскладняе магчымасць галасавання, а ўсе гэтыя метады накіраваны на яго спрашчэнне", - растлумачыла старшыня ЦВК.

Лідзія Ярмошына таксама прызналася, што па меры набліжэння асноўнага дня галасавання, 11 кастрычніка, яе рабочы графік становіцца ўсё больш насычаным і ўсё складаней выбрацца на выбарчы ўчастак. "У першы дзень датэрміновага галасавання я стараюся не хадзіць на ўчастак па той прычыне, што ў выбарчай камісіі проста могуць узнікнуць пэўныя тэхнічныя праблемы, і ў сувязі з гэтым яе члены будуць адчуваць сябе няёмка. Таму другі дзень з'яўляецца аптымальным для мяне", - сказала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі