Прэзідэнцкiя выбары ў Беларусi
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Выбары | Выбары Прэзідэнта

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзяцца па адзінай выбарчай акрузе, якая складае ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Тэрміны правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Выбары Прэзідэнта назначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней як за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней як за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта.

Патрабаванні да кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 40 гадоў, які мае выбарчае права і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш як дваццаць гадоў непасрэдна перад выбарамі, не мае і не меў раней грамадзянства замежнай дзяржавы або пасведчання на права жыхарства або іншага дакумента замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя прывілеі. Кандыдатамі ў Прэзідэнты не могуць быць вылучаны грамадзяне, у адносінах да якіх ёсць абвінаваўчы прыгавор суда, які ўступіў у законную сілу.

Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь не больш за два тэрміны.

Усе кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь маюць роўныя правы і нясуць роўныя абавязкі. Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь не мае права выкарыстоўваць перавагі свайго службовага становішча ў інтарэсах выбрання.

Вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта вылучаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці не менш як 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў.

Вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пачынаецца за 80 дзён і заканчваецца за 50 дзён да выбараў.

Рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

Рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Цэнтральнай выбарчай камісіяй пачынаецца за 35 дзён і заканчваецца за 25 дзён да выбараў.

Цэнтральная выбарчая камісія мае права адмовіць у рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты:

• пры выяўленні ў дэкларацыі аб даходах i маёмасцi асобы, якая вылучана кандыдатам у Прэзідэнты, не адпаведных рэчаіснасці звестак, што маюць істотны характар;

• калі больш як 15 працэнтаў ад агульнай колькасці правераных подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдата прызнаны несапраўднымі.

Легітымнасць выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Лічыцца, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш як палова грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у спіс выбаршчыкаў.

Прэзідэнт лічыцца выбраным, калі за яго прагаласавала больш як палова грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Калі ні адзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасці галасоў, то ў двухтыднёвы тэрмін праводзіцца другі тур галасавання па двух кандыдатах, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Выбраным лічыцца кандыдат у Прэзідэнты, які атрымаў пры паўторным галасаванні больш як палову галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі