Кандыдаты ў Прэзідэнты Беларусі ў 2015 годзе | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Выбары | Выбары Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе | Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Беларусі

Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Беларусі


У выбарах кіраўніка беларускай дзяржавы ў 2015 годзе ўдзельнічаюць 4 кандыдаты.

Гайдукевіч Сяргей Васільевіч

Сяргей Гайдукевіч Дата і месца нараджэння: 8.09.1954, г. Мінск.

Адукацыя:

1976 г. – Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча ППА
1989 г. – Ваенная камандная Чырванасцяжная акадэмія ППА імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К.

Дзейнасць:

1982 – 1983 гг. – выконваў інтэрнацыянальны абавязак.
1976 – 1991 гг. – праходзіў службу на камандных пасадах ва Узброеных Сілах СССР.
1992 – 1994 гг. – узначальваў Каардынацыйны камітэт палітычнага блока "Народны рух Беларусі".
1992 – 1994 гг. – працаваў у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Камітэт пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 1995 г. да гэтага часу – лідар Ліберальна- дэмакратычнай партыі Рэспублікі Беларусь.

17 кастрычніка 2004 г. выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сям'я:

Жанаты. Двое дзяцей.

Караткевіч Таццяна Мікалаеўна

Таццяна КараткевічДата і месца нараджэння: 8.03.1977, г. Мінск.

Адукацыя:

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (факультэт псіхалогіі)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (магістратура)

Дзейнасць:

Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала псіхолагам ва ўчылішчы, пазней – у Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Педагагічны стаж – 11 гадоў.

Тры гады загадвала аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Мінска.

Два апошнія гады – дырэктар сацыяльнай установы "Сямейная пляцоўка".

Удзельнічала ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Кальварыйскай выбарчай акрузе г. Мінска (2012 г.).

Студэнткай уступіла ў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада). Апошнія шэсць гадоў працуе ў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду".

Сям'я:

Замужам, гадуе сына.

Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч

Аляксандр ЛукашэнкаДата і месца нараджэння: 30.08.1954, г.п. Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Адукацыя:

1975 г. – Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова (гісторык)
1985 г. – Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (эканаміст)

Дзейнасць:

1975 – 1977 гг. – служыў у пагранічных войсках, у 1980 – 1982 гг. – у Савецкай Арміі.

Пасля армейскай службы працаваў у камсамольскіх і партыйных органах, займаў пасады намесніка і кіраўніка прадпрыемстваў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і аграпрамысловага комплексу БССР.

У 1990 г. выбраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

10 ліпеня 1994 г. выбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. На выбарах у верасні 2001 г., у сакавіку 2006 г., у снежні 2010 г. перавыбраны на пасаду кіраўніка беларускай дзяржавы.

Сям'я:

А.Р.Лукашэнка – бацька траіх сыноў.

Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч

Мікалай Улаховіч Дата і месца нараджэння: 21.08.1951, г. Мінск.

Адукацыя:
 
1969 г. – Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум
1974 г. – Сімферопальскае вышэйшае ваенна-палітычнае будаўнічае вучылішча
1984 г. – Іванаўскі дзяржаўны ўніверсітэт
1992 г. – Валгаградскі інжынерна-будаўнічы інстытут

Дзейнасць:

Праходзіў службу ва Узброеных Сілах, удзельнічаў у будаўніцтве касмадрома Байканур, удастоены звання ганаровага будаўніка Байканура. Палкоўнік у адстаўцы. Пасля выхаду ў адстаўку працаваў на кіруючых пасадах у рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання.

Цяпер працуе намеснікам старшыні праўлення па будаўніцтве Мінскага абласнога спажывецкага саюза.

Па яго ініцыятыве ў 1995 г. створана Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускае казацтва". З 1999 г. узначальвае Беларускую патрыятычную партыю.

Сям'я:

Жанаты, мае дачку і сына, пяцёра ўнукаў.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі