Урад Беларусі | Belarus.by | Улада, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Урад

Урад Беларусі

Дом Урада. Мінск
Дом Урада. Мінск

Урадавыя органы Беларусі нацыянальнага і мясцовага ўзроўняў

У склад беларускага ўрада, або Савета Міністраў, уваходзяць прэм’ер-міністр Беларусі, яго намеснікі, міністры, якія ўзначальваюць адпаведныя  міністэрствы, а таксама кіраўнікі дзяржаўных камітэтаў.

Урад падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адказны перад Парламентам.

Прэм’ер-міністр назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Палаты прадстаўнікоў.

Паўнамоцтвы ўрада рэгулююцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць урада Беларусі

Савет Міністраў Беларусі адказвае за работу дзяржаўных органаў, у ліку якіх:

  • дзяржаўныя адміністрацыйныя органы
  • міністэрствы
  • дзяржаўныя камітэты 
  • канцэрны
  • арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду 

У кампетэнцыю ўрада ўваходзяць:

  • кантроль над нацыянальным бюджэтам
  • унутраная і знешняя палітыка
  • праграмы эканамічнага і сацыяльнага развіцця
  • нацыянальная бяспека і абарона

Як працуе мясцовая ўлада ў Беларусі?

Адзіная сістэма органаў мясцовага кіравання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь складаецца з абласных, раённых, гарадскіх, пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый.

Выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі  вобласці, раёна, горада, пасёлка, сельсавета з’яўляецца выканаўчы камітэт з правамі юрыдычнай асобы.

Сістэма органаў мясцовага кіравання мае 3 узроўні:

  • пярвічны (сельскія, пасялковыя, гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання)
  • базавы (гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённыя)
  • абласны

Органы мясцовага кіравання ўваходзяць у сістэму выканаўчай улады і на мясцовым узроўні вырашаюць пытанні:

  • мясцовай гаспадаркі і камунальнай уласнасці
  • эканамічнага і сацыяльнага развіцця
  • мясцовага бюджэту
  • стварэння, рэарганізацыі і ліквідацыі прадпрыемстваў
  • стварэння землеўпарадкавання і землекарыстання
  • абароны правоў і задавальненне законных інтарэсаў грамадзян
  • аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнага і культурнага забеспячэння, гандлёвага, транспартнага, камунальнага, бытавога і іншага абслугоўвання
  • законнасці і грамадскай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі
  • выканання заканадаўства па пытаннях ваеннай службы

Органы мясцовага кіравання прымаюць рашэнні па пытаннях мясцовага ўзроўню ў рамках нацыянальнага заканадаўства і ў межах сваёй кампетэнцыі.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі